https://bel.sputnik.by/20220504/lukashenka--putsn-abmerkaval-ntegratsyyu--stuatsyyu-va-ukrane-1062445176.html
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
Sputnik Беларусь
Сёлета беларускі і расійскі лідэры ўжо некалькі разоў сустракаліся асабіста і стэлефаноўваліся, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва. 04.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-04T08:58+0300
2022-05-04T08:58+0300
2022-05-04T08:59+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061250829_0:0:2903:1634_1920x0_80_0_0_2f85cb1ee66fe6a02ca502af691a04c6.jpg
МІНСК, 4 мая - Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі паразмаўлялі па тэлефоне, яны абмеркавалі некаторыя моманты ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы.Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваліся ў аўторак.У прэс-службе расійскага прэзідэнта падкрэслілі, што лідэры дзвюх краін пацвердзілі свой настрой на далейшае ўмацаванне адносін партнёрства і саюзніцтва.Таксама кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў кантэксце спецыяльнай ваеннай аперацыі па абароне Данбаса.Папярэдні раз прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефаноўваўся са сваім расійскім калегам 1 красавіка. Тады лідэры дзвюх краін павіншавалі адзін аднаго з Днём яднання Беларусі і Расіі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін. Таксама прэзідэнты абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне.Асабістая сустрэчаАпошні раз Лукашэнка і Пуцін бачыліся падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі на Далёкі Усход. 12 красавіка кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў Благавешчанску і наведалі касмадром Усходні, дзе азнаёміліся з будаўніцтвам стартавай пляцоўкі ракетнага комплексу "Ангара" і паразмаўлялі з работнікамі і касманаўтамі.Тады Пуцін даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061250829_45:0:2762:2038_1920x0_80_0_0_a6395179d775f370ab62cedade1a737f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, украіна
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, украіна
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
08:58 04.05.2022 (абноўлена: 08:59 04.05.2022) Сёлета беларускі і расійскі лідэры ўжо некалькі разоў сустракаліся асабіста і стэлефаноўваліся, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва.
МІНСК, 4 мая - Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі паразмаўлялі па тэлефоне, яны абмеркавалі некаторыя моманты ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваліся ў аўторак.
"Закрануты асобныя аспекты ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы, у тым ліку ў сувязі з падрыхтоўкай маючай адбыцца сустрэчы лідэраў дзяржаў-членаў арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы", - аб гэтым паведаміла прэс-служба Крамля.
У прэс-службе расійскага прэзідэнта падкрэслілі, што лідэры дзвюх краін пацвердзілі свой настрой на далейшае ўмацаванне адносін партнёрства і саюзніцтва.
Таксама кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў кантэксце спецыяльнай ваеннай аперацыі па абароне Данбаса.
Папярэдні раз прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефаноўваўся са сваім расійскім калегам 1 красавіка. Тады лідэры дзвюх краін павіншавалі адзін аднаго з Днём яднання Беларусі і Расіі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін. Таксама прэзідэнты абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін бачыліся падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі на Далёкі Усход. 12 красавіка кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў Благавешчанску і наведалі касмадром Усходні, дзе азнаёміліся з будаўніцтвам стартавай пляцоўкі ракетнага комплексу "Ангара" і паразмаўлялі з работнікамі і касманаўтамі.
Тады Пуцін даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка