https://bel.sputnik.by/20220524/laro-maskva-surzna-padumae-ts-treba-adnalyats-adnosny-z-zakhadam-1062942431.html
Лаўроў: Масква сур’ёзна падумае, ці трэба аднаўляць адносіны з Захадам
Лаўроў: Масква сур’ёзна падумае, ці трэба аднаўляць адносіны з Захадам
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў падкрэсліў, што Расіі трэба спадзявацца толькі на сябе і на партнёраў, якія даказалі сваю надзейнасць. 24.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-24T10:24+0300
2022-05-24T10:24+0300
2022-05-24T10:24+0300
сяргей лаўроў
расія
масква
захад
адносіны
дыпламатычныя адносіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758253_0:55:2458:1438_1920x0_80_0_0_c35fdf009f1f09e421e4d8a04319e386.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Калі ад Захаду паступіць прапанова аднавіць адносіны, Расія сур’ёзна падумае, наколькі ёй гэта патрэбна, заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.Міністр падкрэсліў, што Расія будзе спадзявацца толькі на сябе і на тыя краіны, якія даказалі сваю надзейнасць, і якія "не скачуць пад чужую дудку". Калі заходнія краіны "перажывуць сваю азвярэласць" і захочуць прапанаваць нейкія формы супрацоўніцтва, то Масква будзе вырашаць - "ці трэба нам гэта будзе ці не вельмі".Лаўроў таксама расказаў, што цяпер у краіне ідзе не проста працэс імпартазамяшчэння – а імкненне зрабіць так, каб Расія ўвогуле не залежала ад паставак што б там ні было з Захаду.Русафобская пазіцыя ЗахадуМіністр таксама шчыра прызнаўся, што ўражаны, наколькі хутка пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Захад заняў русафобскую пазіцыю.На думку Лаўрова, нікуды не знікала тое, што гэтыя краіны думалі пра Расію, пачынаючы з 16-18 стагоддзяў. Міністр дадаў, што цяпер пад уздзеяннем гэтай русафобіі палітолагі сталі звяртаць увагу на заходнія апісанні Расіі ў мінулым. А яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя амерыканскія палітолагі пісалі аб Расіі, як аб варварах, нагадаў ён.Пры гэтым ён таксама адзначае "здаровыя галасы, калі людзі абураюцца рашэннямі забараніць выкладанне ў заходніх школах Ф.М. Дастаеўскага, Л.М. Талстога, мяняць назвы вуліц".Лаўроў таксама выказаў занепакоенасць тым, што ўрады многіх заходніх краін спрабуюць падыгрываць русафобскім праявам на бытавым узроўні.Міністр звярнуў увагу на тое, як з Расіяй размаўляе Латвія. Улады гэтай еўрапейскай краіны гавораць, што адбяруць у рускіх замарожаныя ў Латвіі грошы, канфіскуюць іх і пусцяць на патрэбы Украіны. Але і сабе яны плануюць таксама ўзяць – як кампенсацыю за "акупацыю Савецкім Саюзам"."Яшчэ нядаўна ўявіць сабе гэта было немагчыма", - сказаў на заканчэнне міністр.Партнёры ў еўразійскім рэгіёнеМіністр замежных спраў мяркуе, што Расіі ў далейшым трэба спадзявацца на партнёраў у еўразійскім рэгіёне, тым больш зараз цэнтр сусветнага развіцця зрушыўся менавіта туды. Больш за тое, у Расіі ў гэтым рэгіёне ўжо створана разгалінаваная сетка партнёрстваў і трэба на яе спадзявацца ў далейшым развіцці краіны.Міністр упэўнены, што гэта правільны шлях."Нашы заходнія партнёры даказалі, і не першы раз, што яны недагаворныя", - нагадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Да таго ж, паводле слоў міністра, Еўразія становіцца самым перспектыўным рэгіёнам свету, і Расіі трэба займацца яе ўладкаваннем, не выкарыстоўваючы чужыя інструменты.Міністр лічыць, што гэта нескладана, бо Расія ўжо істотна павялічвае долю гандлю, які абслугоўваецца ў нацыянальных валютах краін-партнёраў: Расія-Кітай, Расія-Індыя, Расія-Іран, і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама Лаўроў таксама падкрэсліў, што зараз, калі Захад займае пазіцыю дыктатара, эканамічныя сувязі Расіі з Кітаем будуць развівацца яшчэ хутчэй.Дарма чакаюць паражэння РасііМіністр замежных спраў падзяліўся меркаваннем аб заходніх палітыках, якія заяўляюць аб неабходнасці дабіцца паражэння Расіі "на полі бою".Міністр перакананы, што ўсё гэта скончыцца, а Захад чарговы раз прызнае рэальнасць, якая зараз ствараецца. Заходнія краіны таксама будуць вымушаны прызнаць, што "нельга беспакарана пастаянна наступаць на расійскія жыццёвыя інтарэсы, расіян, дзе б яны ні жылі", заявіў кіраўнік расійскага МЗС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047758253_140:0:2319:1634_1920x0_80_0_0_f152f2541b1bd6fa65cb6b7b9ee60b80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, расія, масква, захад, адносіны, дыпламатычныя адносіны, палітыка
сяргей лаўроў, расія, масква, захад, адносіны, дыпламатычныя адносіны, палітыка
Лаўроў: Масква сур’ёзна падумае, ці трэба аднаўляць адносіны з Захадам
Міністр замежных спраў падкрэсліў, што Расіі трэба спадзявацца толькі на сябе і на партнёраў, якія даказалі сваю надзейнасць.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Калі ад Захаду паступіць прапанова аднавіць адносіны, Расія сур’ёзна падумае, наколькі ёй гэта патрэбна, заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.
Міністр падкрэсліў, што Расія будзе спадзявацца толькі на сябе і на тыя краіны, якія даказалі сваю надзейнасць, і якія "не скачуць пад чужую дудку". Калі заходнія краіны "перажывуць сваю азвярэласць" і захочуць прапанаваць нейкія формы супрацоўніцтва, то Масква будзе вырашаць - "ці трэба нам гэта будзе ці не вельмі".
Лаўроў таксама расказаў, што цяпер у краіне ідзе не проста працэс імпартазамяшчэння – а імкненне зрабіць так, каб Расія ўвогуле не залежала ад паставак што б там ні было з Захаду.
Русафобская пазіцыя Захаду
Міністр таксама шчыра прызнаўся, што ўражаны, наколькі хутка пасля пачатку
спецыяльнай ваеннай аперацыі Захад заняў русафобскую пазіцыю.
На думку Лаўрова, нікуды не знікала тое, што гэтыя краіны думалі пра Расію, пачынаючы з 16-18 стагоддзяў. Міністр дадаў, што цяпер пад уздзеяннем гэтай русафобіі палітолагі сталі звяртаць увагу на заходнія апісанні Расіі ў мінулым. А яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя амерыканскія палітолагі пісалі аб Расіі, як аб варварах, нагадаў ён.
Пры гэтым ён таксама адзначае "здаровыя галасы, калі людзі абураюцца рашэннямі забараніць выкладанне ў заходніх школах Ф.М. Дастаеўскага, Л.М. Талстога, мяняць назвы вуліц".
Лаўроў таксама выказаў занепакоенасць тым, што ўрады многіх заходніх краін спрабуюць падыгрываць русафобскім праявам на бытавым узроўні.
Міністр звярнуў увагу на тое, як з Расіяй размаўляе Латвія. Улады гэтай еўрапейскай краіны гавораць, што адбяруць у рускіх замарожаныя ў Латвіі грошы, канфіскуюць іх і пусцяць на патрэбы Украіны. Але і сабе яны плануюць таксама ўзяць – як кампенсацыю за "акупацыю Савецкім Саюзам".
"Яшчэ нядаўна ўявіць сабе гэта было немагчыма", - сказаў на заканчэнне міністр.
Партнёры ў еўразійскім рэгіёне
Міністр замежных спраў мяркуе, што Расіі ў далейшым трэба спадзявацца на партнёраў у еўразійскім рэгіёне, тым больш зараз цэнтр сусветнага развіцця зрушыўся менавіта туды. Больш за тое, у Расіі ў гэтым рэгіёне ўжо створана разгалінаваная сетка партнёрстваў і трэба на яе спадзявацца ў далейшым развіцці краіны.
Міністр упэўнены, што гэта правільны шлях.
"Нашы заходнія партнёры даказалі, і не першы раз, што яны недагаворныя", - нагадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Да таго ж, паводле слоў міністра, Еўразія становіцца самым перспектыўным рэгіёнам свету, і Расіі трэба займацца яе ўладкаваннем, не выкарыстоўваючы чужыя інструменты.
Міністр лічыць, што гэта нескладана, бо Расія ўжо істотна павялічвае долю гандлю, які абслугоўваецца ў нацыянальных валютах краін-партнёраў: Расія-Кітай, Расія-Індыя, Расія-Іран, і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама Лаўроў таксама падкрэсліў, што зараз, калі Захад займае пазіцыю дыктатара, эканамічныя сувязі Расіі з Кітаем будуць развівацца яшчэ хутчэй.
Дарма чакаюць паражэння Расіі
Міністр замежных спраў падзяліўся меркаваннем аб заходніх палітыках, якія заяўляюць аб неабходнасці дабіцца паражэння Расіі "на полі бою".
"Напэўна, яны дрэнна вучыліся ў школе. Робяць няправільныя высновы са свайго разумення мінулага і таго, што такое Расія", – лічыць Лаўроў.
Міністр перакананы, што ўсё гэта скончыцца, а Захад чарговы раз прызнае рэальнасць, якая зараз ствараецца. Заходнія краіны таксама будуць вымушаны прызнаць, што "нельга беспакарана пастаянна наступаць на расійскія жыццёвыя інтарэсы, расіян, дзе б яны ні жылі", заявіў кіраўнік расійскага МЗС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Захарава:
Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт