https://bel.sputnik.by/20220524/nablzhatstsa-da-belaruskay-myazhy-zabaranl--trokh-ablastsyakh-ukrany-1062943256.html
Набліжацца да беларускай мяжы забаранілі ў трох абласцях Украіны
Набліжацца да беларускай мяжы забаранілі ў трох абласцях Украіны
Абмежаванні ўвялі ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях Украіны – жыхарам забаронена зараз набліжацца да мяжы з Беларуссю бліжэй, чым на адзін кіламетр. 24.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-24T10:54+0300
2022-05-24T10:54+0300
2022-05-24T10:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
мяжа
украіна
беларусь
спецаперацыя
данбас
абмежаванне
кіеўская вобласць
ровенская вобласць
бяспека
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061245327_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_172655ef57b1e584909e664ae56d94ab.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Жытомірскі пагранічны атрад увёў дадатковыя часовыя абмежаванні ў прыгранічных раёнах, паведамілі ў Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны.Так, у Кіеўскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях забаранілі людзям набліжацца да беларускай мяжы бліжэй, чым на адзін кіламетр. Гэтае абмежаванне закране тыя населеныя пункты Украіны, якія непасрэдна прымыкаюць да ўкраінска-беларускай мяжы.Пэўныя абмежаванні ўведзены і ў 20 кіламетрах ад мяжы ў Карасценьскім раёне Жытомірскай вобласці, Сарненскім і Варашскім раёнах Ровенскай вобласці і ў 5 кіламетрах ад мяжы ў Вышгародскім раёне Кіеўшчыны.У прыватнасці, там нельга перамяшчацца людзям і транспарту і праводзіць усе віды работ па-за населеных пунктаў. Гэтая забарона дзейнічае з 22:00 да 05:00. Людзям таксама нельга знаходзіцца ў лясных масівах і лесапалосах.Акрамя таго, уведзена забарона на выкарыстанне відэарэгістратараў, нельга таксама фатаграфаваць і здымаць на відэа дарогі агульнага значэння, аб’екты інфраструктуры, блокпасты і ўмацаванні воінскіх часцей.Пад забарону трапілі таксама квадракоптары і іншыя беспілотнікі. Забаронена перавозіць зброю без спецыяльнага дазволу. Грамадзянскім таксама нельга апранаць ваенную форму ці яе элементы. Акрамя таго, пад забарону патрапілі паляванне і рыбалоўства, а таксама плаванне на ўсіх усіх відах плаўсродкаў на рэках, азёрах і іншых вадаёмах, якія знаходзяцца ў межах пагранічнай паласы.Абмежаванні ўведзены аж да заканчэння дзеяння ваеннага становішча, уведзенага ва Украіне ў сувязі с расійскай ваеннай спецаперацыяй.Расійская спецаперацыяАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
беларусь
данбас
кіеўская вобласць
ровенская вобласць
жытомірская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061245327_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_f44a705ad45182bc1a8a6fb311afbf7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
мяжа, украіна, беларусь, спецаперацыя, данбас, абмежаванне, кіеўская вобласць, ровенская вобласць, бяспека, ваеннае становішча, жытомірская вобласць
Набліжацца да беларускай мяжы забаранілі ў трох абласцях Украіны
Абмежаванні ўвялі ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях Украіны – жыхарам забаронена зараз набліжацца да мяжы з Беларуссю бліжэй, чым на адзін кіламетр.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Жытомірскі пагранічны атрад увёў дадатковыя часовыя абмежаванні ў прыгранічных раёнах, паведамілі ў Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны.
Так, у Кіеўскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях забаранілі людзям набліжацца да беларускай мяжы бліжэй, чым на адзін кіламетр. Гэтае абмежаванне закране тыя населеныя пункты Украіны, якія непасрэдна прымыкаюць да ўкраінска-беларускай мяжы.
Пэўныя абмежаванні ўведзены і ў 20 кіламетрах ад мяжы ў Карасценьскім раёне Жытомірскай вобласці, Сарненскім і Варашскім раёнах Ровенскай вобласці і ў 5 кіламетрах ад мяжы ў Вышгародскім раёне Кіеўшчыны.
У прыватнасці, там нельга перамяшчацца людзям і транспарту і праводзіць усе віды работ па-за населеных пунктаў. Гэтая забарона дзейнічае з 22:00 да 05:00. Людзям таксама нельга знаходзіцца ў лясных масівах і лесапалосах.
Акрамя таго, уведзена забарона на выкарыстанне відэарэгістратараў, нельга таксама фатаграфаваць і здымаць на відэа дарогі агульнага значэння, аб’екты інфраструктуры, блокпасты і ўмацаванні воінскіх часцей.
Пад забарону трапілі таксама квадракоптары і іншыя беспілотнікі. Забаронена перавозіць зброю без спецыяльнага дазволу. Грамадзянскім таксама нельга апранаць ваенную форму ці яе элементы. Акрамя таго, пад забарону патрапілі паляванне і рыбалоўства, а таксама плаванне на ўсіх усіх відах плаўсродкаў на рэках, азёрах і іншых вадаёмах, якія знаходзяцца ў межах пагранічнай паласы.
Абмежаванні ўведзены аж да заканчэння дзеяння ваеннага становішча, уведзенага ва Украіне ў сувязі с расійскай ваеннай спецаперацыяй.
Расійская спецаперацыя
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага, праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія ніколі
не адмаўлялася ад перагавораў з Украінай – Мядзінскі
Захарава:
Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт