Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Запарожская вобласць мае намер стаць часткай Расіі

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкЗапароская АЭС знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў
Запароская АЭС знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў
 - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
Падпісацца
Улады рэгіёну заявілі, што вяртанне ў склад Украіны выключана, як і магчымае ўтварэнне Запарожскай народнай рэспублікі.
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Запарожская вобласць павінна быць у складзе Расіі, насельніцтва выступае за збліжэнне з РФ, заявіў член галоўнага савета ваенна-грамадзянскай адміністрацыі рэгіёну Уладзімір Рогаў.
Паводле яго слоў, будучыня Запарожскай вобласці і яе інтэграцыя з Расіяй будзе больш празрыста пасля таго, як расійскія войскі вызваляць ад украінскіх баевікоў абласны цэнтр - горад Запарожжа і паўночныя раёны рэгіёну. На гэты момант вызвалена дзве трэці вобласці.
"Усё да таго ідзе, што горад будзе вызвалены", - адзначыў Рогаў у інтэрв'ю РІА Навіны.
Ён падкрэсліў, што Запарожская вобласць павінна стаць паўнацэнным суб'ектам Расійскай Федэрацыі, без шэрых зон і ўтварэння народнай рэспублікі.

“Мы хочам быць часткай Расіі, як заўсёды і былі раней на працягу соцень гадоў. Мы заўсёды былі перадавой часткай Расійскай імперыі. Насельніцтва Запарожскай вобласці абсалютна рускае па ментальнасці, таму для паўнацэннай адаптацыі спатрэбяцца лічаныя месяцы. Усё больш людзей актыўна выступаюць за збліжэнне з Расіяй", - канстатаваў прадстаўнік адміністрацыі рэгіёну.

Вяртанне выключана

Ён дадаў, што вобласць можа стаць годным федэральным суб'ектам у Паўднёвай акрузе РФ. Але вяртанне ў склад Украіны выключана, удакладніў Уладзімір Рогаў.
"Як і правядзенне з імі перагавораў", - заўважыў член галоўнага савета ваенна-грамадзянскай адміністрацыі рэгіёну.
Па словах суразмоўцы агенцтва, Кіеў не прымае самастойных рашэнняў аб будучыні сваіх рэгіёнаў, усё ўпраўленне па баявых дзеяннях прымаюць брытанскія куратары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Расія не гоніцца за тэрмінамі спецаперацыі на Украіне
Херсон вачамі замежных фотарэпарцёраў
Стужка навiн
0