https://bel.sputnik.by/20220526/belarus--rasya-damovlsya-ab-fnansavann-praekta-pa-mkraelektrontsy-1063017270.html
Беларусь і Расія дамовіліся аб фінансаванні праектаў па мікраэлектроніцы
Беларусь і Расія дамовіліся аб фінансаванні праектаў па мікраэлектроніцы
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты абедзвюх краін правялі на днях двухбаковую сустрэчу ў Сочы, на якой закранулі ў асноўным эканамічны парадак дня. 26.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-26T15:47+0300
2022-05-26T15:47+0300
2022-07-01T15:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
тэхналогіі
эканоміка
праект
фінансаванне
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1a/1063017041_0:8:3071:1735_1920x0_80_0_0_2b8d08a1811b644595d78c73b23fec3f.jpg
МІНСК, 26 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што дамовіўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам аб фінансаванні праектаў па міркаэлектроніцы.Вялікая ЕўразіяРасійскі лідэр заявіў, што надышоў час сфарміраваць комплексную эканамічную стратэгію ўсёй еўразійскай прасторы - яна будзе адлюстроўваць асноўныя міжнародныя выклікі. Паводле яго слоў, трэба прадумаць далейшыя захады па развіццю сістэмы гандлёвых і інвестыцыйных пагадненняў у тым ліку з краінамі ШАС, АСЕАН і БРІКС.У сувязі з гэтым Пуцін прапанаваў падумаць над стварэннем еўразійскага экспартнага цэнтра і гандлёвых дамоў, паскорыць працу па фарміраванні еўразійскай перастраховачнай кампаніі, вывучыць пытанне развіцця трансгранічных асаблівых эканамічных зон, магчыма, нават з наднацыянальнымі паўнамоцтвамі.Ён таксама нагадаў, што Расія ўжо даўно выступала з ініцыятывай стварэння Вялікага еўразійскага партнёрства. Сёння гэтае пытанне набывае ўсё большую актуальнасць."Я ўпэўнены, ды гэта і так ясна, што гэта будзе такі цэнтр, які вельмі многіх зацікавіць. (…) Вялікая Еўразія - гэта без перабольшання вялікі цывілізацыйны праект, і яго галоўная ідэя заключаецца ў стварэнні агульнай прасторы раўнапраўнага супрацоўніцтва для рэгіянальных арганізацый", - заўважыў ён.Паводле яго слоў, гэты праект закліканы змяніць палітычную і эканамічную архітэктуру, стаць гарантам стабільнасці і працвітання на ўсім кантыненце.Дэдаларызацыя ў ЕАЭСПрэзідэнт Расіі выказаўся таксама аб разліках унутры ЕАЭС. Ён падкрэсліў, што доля ўзаемаразлікаў паміж краінамі ў нацыянальных валютах у рамках саюза дасягнула 75 працэнтаў."Пашыраецца практыка разлікаў у нацыянальных валютах, што вельмі важна, адзначу, што іх доля ва ўзаемным гандлі краін саюза ўжо дасягнула 75%", – звярнуў увагу Пуцін.І адзначыў, што прадаўжаецца работа над узаемавыкарыстаннем нацыянальных плацежных сістэм і банкаўскіх карт.Санкцыі б'юць па ўсіхГаворачы аб санкцыях, Уладзімір Пуцін у чарговы раз падкрэсліў, што краіны, якія ўводзілі іх супраць Расіі, самі адчуваюць заняпад эканомікі і церпяць ад гіперінфляцыі."У гэтых развітых эканоміках за 40 гадоў не было такой інфляцыі, беспрацоўе расце, ланцужкі рвуцца, глабальныя крызісы ўзмацняюцца. І ў такіх адчувальных сферах, як, скажам, прадукты харчавання, гэта не жарты", - адзначыў прэзідэнт.Паводле яго слоў, якімі б устойлівымі ні былі эканомікі тых краін, якія ўводзяць рэстрыкцыі, сённяшні стан глабальнай эканомікі паказвае правільную і абгрунтаваную пазіцыю Расіі на сусветнай арэне.Пуцін прызнаў, што ў цяперашніх няпростых умовах прадстаўнікі расійскага бізнесу сутыкаюцца з праблемамі - у першую чаргу ў сферы лагістыкі і транспарту. Аднак з-за санкцый, дадаў ён, Расія становіцца мацнейшай у нейкіх галінах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1a/1063017041_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_f087f30aad7ca42703eb91a006eb260e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, тэхналогіі, эканоміка, праект, фінансаванне, расія
беларусь, тэхналогіі, эканоміка, праект, фінансаванне, расія
Беларусь і Расія дамовіліся аб фінансаванні праектаў па мікраэлектроніцы
15:47 26.05.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Прэзідэнты абедзвюх краін правялі на днях двухбаковую сустрэчу ў Сочы, на якой закранулі ў асноўным эканамічны парадак дня.
МІНСК, 26 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што дамовіўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам аб фінансаванні праектаў па міркаэлектроніцы.
"Беларусь захавала вельмі важныя для нас кампетэнцыі, асабліва ў сферы мікраэлектронікі. Дамовіліся з Аляксандрам Лукашэнкам выдзеліць асобнае фінансаванне на прадукты прадпрыемстваў гэтай галіны, якія будуць запатрабаваны ў Расіі", - сказаў расійскі кіраўнік дзяржавы, выступаючы ў чацвер на Еўразійскім эканамічным форуме.
Расійскі лідэр заявіў, што надышоў час сфарміраваць комплексную эканамічную стратэгію ўсёй еўразійскай прасторы - яна будзе адлюстроўваць асноўныя міжнародныя выклікі. Паводле яго слоў, трэба прадумаць далейшыя захады па развіццю сістэмы гандлёвых і інвестыцыйных пагадненняў у тым ліку з краінамі ШАС, АСЕАН і БРІКС.
У сувязі з гэтым Пуцін прапанаваў падумаць над стварэннем еўразійскага экспартнага цэнтра і гандлёвых дамоў, паскорыць працу па фарміраванні еўразійскай перастраховачнай кампаніі, вывучыць пытанне развіцця трансгранічных асаблівых эканамічных зон, магчыма, нават з наднацыянальнымі паўнамоцтвамі.
Ён таксама нагадаў, што Расія ўжо даўно выступала з ініцыятывай стварэння Вялікага еўразійскага партнёрства. Сёння гэтае пытанне набывае ўсё большую актуальнасць.
"Я ўпэўнены, ды гэта і так ясна, што гэта будзе такі цэнтр, які вельмі многіх зацікавіць. (…) Вялікая Еўразія - гэта без перабольшання вялікі цывілізацыйны праект, і яго галоўная ідэя заключаецца ў стварэнні агульнай прасторы раўнапраўнага супрацоўніцтва для рэгіянальных арганізацый", - заўважыў ён.
Паводле яго слоў, гэты праект закліканы змяніць палітычную і эканамічную архітэктуру, стаць гарантам стабільнасці і працвітання на ўсім кантыненце.
Прэзідэнт Расіі выказаўся таксама аб разліках унутры ЕАЭС. Ён падкрэсліў, што доля ўзаемаразлікаў паміж краінамі ў нацыянальных валютах у рамках саюза дасягнула 75 працэнтаў.
"Пашыраецца практыка разлікаў у нацыянальных валютах, што вельмі важна, адзначу, што іх доля ва ўзаемным гандлі краін саюза ўжо дасягнула 75%", – звярнуў увагу Пуцін.
І адзначыў, што прадаўжаецца работа над узаемавыкарыстаннем нацыянальных плацежных сістэм і банкаўскіх карт.
Гаворачы аб санкцыях, Уладзімір Пуцін у чарговы раз падкрэсліў, што краіны, якія ўводзілі іх супраць Расіі, самі адчуваюць заняпад эканомікі і церпяць ад гіперінфляцыі.
"У гэтых развітых эканоміках за 40 гадоў не было такой інфляцыі, беспрацоўе расце, ланцужкі рвуцца, глабальныя крызісы ўзмацняюцца. І ў такіх адчувальных сферах, як, скажам, прадукты харчавання, гэта не жарты", - адзначыў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, якімі б устойлівымі ні былі эканомікі тых краін, якія ўводзяць рэстрыкцыі, сённяшні стан глабальнай эканомікі паказвае правільную і абгрунтаваную пазіцыю Расіі на сусветнай арэне.
Пуцін прызнаў, што ў цяперашніх няпростых умовах прадстаўнікі расійскага бізнесу сутыкаюцца з праблемамі - у першую чаргу ў сферы лагістыкі і транспарту. Аднак з-за санкцый, дадаў ён, Расія становіцца мацнейшай у нейкіх галінах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пераход на разлікі ў нацвалютах садзейнічае ўмацаванню рубля – Пуцін