https://bel.sputnik.by/20220523/lukashenka--putsn-u-sochy---translyatsyya-1062923991.html
Лукашэнка і Пуцін у Сочы - відэа
Лукашэнка і Пуцін у Сочы - відэа
Sputnik Беларусь
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі праходзіць у Сочы ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. 23.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-23T14:09+0300
2022-05-23T14:09+0300
2022-05-23T19:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
відэа
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
сочы
сустрэча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/17/1062926493_0:132:2957:1795_1920x0_80_0_0_205355e327de10b4aa9f6ed78ba0cb6d.jpg
У панядзелак праходзяць перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стала ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў.Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.На сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягваць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.Пятая сустрэча з пачатку годаУ бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.Такім чынам, сёння адбываецца пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за год.Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.На тым жа месцы праз годУ мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
LIVE_СПУТНИК: Встреча Владимира Путина с Александром Лукашенко в Сочи
Sputnik Беларусь
LIVE_СПУТНИК: Встреча Владимира Путина с Александром Лукашенко в Сочи
2022-05-23T14:09+0300
true
PT7M44S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/17/1062926493_65:0:2796:2048_1920x0_80_0_0_61ff354c54e4d51a8492971688b47a4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, сочы, сустрэча, видео
відэа, саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, сочы, сустрэча, видео
Лукашэнка і Пуцін у Сочы - відэа
14:09 23.05.2022 (абноўлена: 19:26 23.05.2022) Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі праходзіць у Сочы ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай.
У панядзелак праходзяць перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стала ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў.
Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.
На сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягваць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.
Пятая сустрэча з пачатку года
У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.
Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.
Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.
Такім чынам, сёння адбываецца пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за год.
Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.
У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка і Пуцін
абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне