Уладзімір Жылка: люблю, не знаючы пуціны

© Pixabay / Myriams-FotosКніга
Кніга - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
У дзень нараджэння беларускага паэта Sputnik узгадвае яго біяграфію і прапануе пачытаць вершы.
Уладзімір Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 года ў вёсцы Макашы, якая зараз знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у сям'і сялян. Пачатковую адукацыю будучы паэт атрымаў у Міры, а ў 1914 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Мінск, але застаўся там ненадоўга: падчас Першай сусветнай вайны сям'я Жылкаў збегла ў Тульскую губерню. Там Жылка вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай вучэльні. У 1917 годзе Жылкі зноў вяртаюцца ў Мінск.
Да сакавіка 1920 года Жылка працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. Ён далучыўся да сталічнага культурнага руху, наведваў клуб "Беларуская хатка", сябраваў з Купалам, Бядулем, Чаротамі і іншымі літаратурнымі дзеячамі, сам друкаваўся ў мінскіх выданнях.
Жылка ўваходзіў у партыю беларускіх эсэраў, прымаў удзел у антыпольскім падполлі. Таксама ён працаваў аграномам нацыяналізаванага маёнтка пад Мінскам, якім загадваў М. Чарот.
Восенню 1920 года Уладзімір Жылка захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага павета. Пасля таго, як была падпісаная Рыжская дамова, ён застаўся ў Заходняй Беларусі і працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні.
Хаваючыся ад пераследу шмат вандраваў, жыў у Чэхіі, дзе жыў да 1926 года. У Празе вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта і працаваў рэдактарам часопіса "Новы прамень".

Вяртанне на радзіму і арышт

У 1926 годзе Уладзімір Жылка вярнуўся ў Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і застаўся ў БССР. У сталіцы ён стаў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты "Звязда", таксама выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Уваодзіў у літаратурныя аб'яднанні "Маладняк" і "Узвышша".
19 ліпеня 1930 года Уладзімір Жылка быў арыштаваны ДПУ БССР па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і ў наступным годзе асуджаны на 5 гадоў высылкі. Ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе ён адбываў высылку, Уладзімір Жылка працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме, але неўзабаве памёр ад туберкулёзу лёгкіх у 1933 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках, паэт быў рэабілітаваны толькі 19 верасня 1960.

Творчасць

За сваё нядоўгае жыццё Жылка паспеў напісаць шмат вершаў і выдаць некалькі зборнікаў. Выдаваць вершы паэт пачаў у 20-гадовым узросце, неўзабаве з'явіліся зборнікі вершаў "На ростані" і "З палёў Заходняй Беларусі".
Перакладаў на беларускую мову творы А. Блока, А. Міцкевіча, Ш. Бадлера і іншых паэтаў.
Вершы Уладзіміра Жылкі прасякнутыя глыбокім лірызмам. Сімвалічныя вобразы, ужытыя з іх, утвараюць карціну свету, уласцівую для чалавека, які тонка адчувае навакольны свет. Галоўныя тэмы творчасці Уладзіміра Жылкі перагукаюцца з дэкадэнскім настроем яго эпохі, але акрамя маркотных і жалобных вершаў паэт пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя каханнем і любоўю да жыцця.
© Pexels / Artem BeliaikinКниги и словари
Книги и словари - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
***
Душа мая тужлівая —
Лілея між балот.
Яна ўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.
Ёй сніцца неба сіняе,
Дзе сонечна вясна,
І песняй салаўінаю
Атручана яна.
І нешта патаёмнае
Шапоча родна ціш,
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.
Наўкол жа ціна брудная,
І плесня, й гадкі пах,
Чыесь ўздыханні трудныя,
Нуда і нейкі жах.
І штось незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго не пойме белая
Лілея між балот.
© Photo : Анатолий КулакНа территории заказника Званец
На территории заказника Званец - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
***
Зацвілі твае вочы між тлуму,
І, здаецца, твой стан мільгануў,
Перарваліся ніткаю думы,
Даўны смутак ціхутка крануў.
Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,
Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль;
Закружыліся лёгка, без звадкі,
І памкнулі ў блакітную даль.
Стала дзіўна, што годы так шпарка
Прашумелі, бы ўвосень лісты,
Жоўтым лісцем, алеямі парку
І ляглі, як смуга, на кусты.
Нагадалася даўняя казка...
Збаіў нехта дарэшты яе.
Але з попелу дзён кволай ласкай
Памяць даўняга міла ўстае.
Нібы сонцам зямля пасля буры,
Я асвечан маім пачуццём,
Нікне хмарнасць на твары панурым,
І вясёлкай я звязан з жыццём.
Як вясенняе ранне без суму,
Далікатны настрой агарнуў...
А ўсяго: твае вочы між тлуму
І твой стан, мне здалось, мільгануў.
CC BY 2.0 / mrgarethm / RainbowРадуга
Радуга - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
***
Каханню нічога не трэба,
Каханне нічога не просе,—
Так радуе сіняе неба,
Так цешыць валошка ў калоссі.
Каханне, як песні пра зоры,
Лятункам заўсёды высока,
І шчасцем у свет, у прасторы
Каханка расквітвае вока.
І нат у затоенай скрусе
Тваіх нераздзеленых пешчаў,
К жалобе ніхто не прымусе
Надзею, што зрушана плешча.
Каханая, любая, квеце!
У палоне вясёлае долі
Ёсць песняй аб кім летуцеці,
І сэрцу даволі, даволі.
І сэрца бясхмарнае ясней
Схіляецца постаццю спелай,
Хоць сэрца яшчэ было б шчасней,
Каб дбаці аб кім яно мела.
***
Люблю, не знаючы пуціны,
Ісці праз лес, балота, гаць,
Мінаць квяцістыя нізіны,
Пад грушай ў полі спачываць;
Спаткаць між жыта крыж пахілы
І старца з хлопчыкам малым,
Звычай шануючы мне мілы:
"Дабрыдзень!" — прывітацца з ім;
Прайсці ўздоўж вёскі беднай, шэрай,
З панурым радам сумных хат
І думаць: як ты тут ні мерай,
А ў беднаце гаруе брат;
І напаткаць руіны ў полі,
Дзе мох на рэшце сцен узрос,
І занудзіцца мімаволі,
Згадаць замчышча сумны лёс;
Не зразумець, чаму руіны
Ў сабе таёмны тояць жах,
І ці не светлы для Краіны
Відаць наперадзе ўжо шлях?
© Sputnik / Виктор ТолочкоКупалье в Вязынке
Купалье в Вязынке - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2022
***

Цяжэй ланцугоў

Цяжэй ланцугой летуценні,
Іх знішчыць мне сіл не прымець.
Як вязень у доўгім вязенні,
Ўтаміўся я песняй звінець,
Як горыч атруты пякучай,
Як тонкая злая страла,
Так горкая радасць сугуччаў
Смяротна мяне працяла.
І вось ужо блытана споведзь
Заўсёды хвалюе ў грудзях,
І нельга няшчыра прамовіць
У верша нязвязных радках.
І вось ужо ў дзеях і чынах,
І справах будзённых, людскіх,
Я ўзрушаным сэрцам няўпынна
Шукаць хараства не прыціх.
І сэрцу не ймецца, што трэба
Хаваць аб высокім тугу,
І родныя кветы і неба
Ніяк раскахаць не магу.
І блізкае гэтак далёка,
Са мной не па сіле цяжар: —
Як вецер дыхлівы, жарстока
Смяецца мне розум у твар.
Чытайце таксама:
Адам Русак: "I ў сэрцы песні не стрымаць…"
"Срэбранаю пацеркай на нітцы…": казачная крыніца творчасці Васіля Віткі
Юрась Свірка: "Люблю я ціхую паэзію, дзе не крычаць і не шумяць"
Стужка навiн
0