Рагозін: Расія і Кітай дамаўляюцца аб маштабных месяцовых праектах

© AP / Ringo H.W. ChiuМесяцовае зацьменне ў Каліфорніі
Месяцовае зацьменне ў Каліфорніі
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.05.2022
Падпісацца
Па словах кіраўніка "Раскосмасу", міжурадавае пагадненне РФ-КНР аб месяцовай базе знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.
МІНСК, 28 мая - Sputnik. Беларуска-кітайскае пагадненне аб стварэнні месяцовай навукова-даследчай базы знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, заявіў генеральны дырэктар "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін.
Паводле яго слоў, краіны пачынаюць маштабныя месяцовыя праекты, з перспектывай таго, што да іх у будучым могуць далучыцца і іншыя дзяржавы.
"З Кітаем мы зараз знаходзімся ў высокай ступені гатоўнасці для падпісання міжурадавага пагаднення аб стварэнні месяцовай навукова-даследчай базы", - заявіў Рагозін у суботу ў эфіры тэлеканала "Расія-24".
Паводле яго слоў, у адпаведнасці з намечанымі планамі, на паўднёвым полюсе Месяца будзе створана сумесная навуковая станцыя.

Ядзерны буксір

Рагозін таксама закрануў і праект ядзернага буксіра "Зеўс". Паводле яго слоў, ён дапамог бы здзейсніць Расіі рывок у ракетна-касмічнай галіны, але ў дадзены момант не хапае сродкаў – бо значная сума Банка Расіі за мяжой арыштаваная.
"Калі Раскосмас атрымае з гэтай сумы хаця б адзін трыльён рублёў на пэўны перыяд, гэта для нас рэзкае фарсіраванне ўсіх ключавых праграм. І стварэнне перспектыўнай новай пілатуемай сістэмы, стварэнне праекта "Зеўс", - сказаў Рагозін.
Паводле яго слоў, касмічная галіна мае патрэбу ў фінансаванні амбіцыйных і значных праектаў.
Рагозін падкрэсліў, што ў РФ ёсць магутны рэзерв сродкаў.
"Гэтыя сродкі нашага фонду золатавалютнага цяпер трэба кінуць не ўвогуле ў эканоміку, не раздаць яе людзям, справакаваўшы інфляцыю, не (…) гэта грошы будуць ліквідныя, за імі будуць стаяць тэхнолагі, канкрэтныя заводы, новыя вытворчасці і прарыўныя вынаходкі", - перакананы кіраўнік Раскосмасу
Кантракт на распрацоўку ядзернага буксіра "Нуклон", які будзе выкарыстоўвацца пры палётах у далёкі космас, быў заключаны ў 2020 годзе, у канцы года было прынята рашэнне, што ён будзе называцца "Зеўс". Першая місія "Зеўса" запланавана на 2030 год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Наш Гагарын": у НАН расказалі аб задачах беларускага касманаўта на арбіце
Беларусь завершыць распрацоўку ўласнага спадарожніка да канца 2023 года
Касманаўтаў для палёту ў космас адабралі ў Беларусі
Стужка навiн
0