Прыёмная кампанія стартавала ў ліцэях Беларусі

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрыём дакументаў ва ўстанову адукацыі
Прыём дакументаў ва ўстанову адукацыі
 - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2022
Падпісацца
Сёлета для тых, хто паступае ў 10-ыя класы ліцэяў, істотна змяніліся правілы: ва ўсіх установах экзамены будуць пачынацца адначасова, а выпрабаванні трэба здаць на адзнаку не ніжэй за 6 балаў.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У беларускіх ліцэях стартавала прыёмная кампанія, абітурыенты могуць рэгістравацца ў асабістых кабінетах на сайтах устаноў, паведамілі Sputnik у Мінадукацыі.
Анлайн-рэгістрацыя працягнецца па 11 чэрвеня, на наступны дзень пачнецца падача дакументаў - яна скончыцца 15 чэрвеня. З 16 чэрвеня па 1 ліпеня будуць праходзіць уступныя экзамены.
Іспыты ва ўсіх ліцэях сёлета пачнуцца аднолькава – гэта галоўная навіна сёлетняй уступнай кампаніі на гэтым узроўні адукацыі.
Першы прадмет - матэматыка - пройдзе 17 чэрвеня. Потым англійская мова і інфарматыка - 20 чэрвеня. Экзамены па хіміі і беларускай мове абітурыенты будуць пісаць 22 чэрвеня, а фізіку і грамадазнаўства - 24 чэрвеня.
Уступны па рускай мове прызначаны на 27 чэрвеня, на па біялогіі і гісторыі Беларусі - на 29 чэрвеня. Рэзервовы дзень для ўсіх экзаменаў пройдзе 1 ліпеня. Запланаваны час пачатку ўсіх выпрабаванняў - 10:00. Час на выкананне заданняў - тры гадзіны.
Паступаючы ў ліцэй, школьнікі будуць здаваць два пісьмовыя экзамены ў залежнасці ад выбранага профілю (гуманітарны, біялагічны, лінгвістычны, інфарматыка-матэматычны і гэтак далей).

Новыя правілы паступлення ў ліцэі

З гэтага года правілы прыёму ў ліцэі мяняюцца. Так, заданні для будучых ліцэістаў распрацоўвалі не самі ўстановы і аддзелы адукацыі аблвыканкамаў, а РІКВ, які кожны год рыхтуе ЦТ і РТ для тых, хто паступае ў ВНУ.
Залічваць у ліцэі будуць толькі тых, хто атрымаў на экзамене адзнаку не ніжэйшую за 6 балаў. Школьнікі, якія паступяць у ліцэй і захочуць вывучаць, напрыклад, матэматыку, фізіку, біялогію або хімію на павышаным узроўні, павінны будуць мець сярэдні бал у атэстаце не менш за 7 (раней - не менш за 6).
Той, хто не паступіць у ліцэй з першага разу, зможа скарыстацца дадатковым наборам, калі вакантныя месцы застануцца. Дадаткова набіраць ліцэістаў будуць з 11 да 17 жніўня. Інфармацыя аб такім прыёме з'явіцца на сайтах ліцэяў не пазней за 15 ліпеня.

Мінус два ліцэі

Як раней стала вядома Sputnik, у 2022 годзе набіраць вучняў у 10-я класы ўжо не будуць два мінскія ліцэі – ліцэй №1 і ліцэй №2. З 2023 года яны будуць аптымізаваны.
У Мінску пасля закрыцця гэтых двух застанецца толькі тры агульнаадукацыйныя ліцэі: ліцэй БДУ, Мінскі абласны ліцэй і ліцэй БНТУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Выпускныя экзамены пачынаюцца ў школах
Не блытаць з ЦТ! Высветлілася, як у школьнікаў пройдзе цэнтралізаваны экзамен
Мінадукацыі назвала топ спецыяльнасцей 2022 года
Стужка навiн
0