https://bel.sputnik.by/20220603/lukashenka-rastlumachy-navoshta-belarus-patrebna-narodnae-apalchenne-1063215388.html
Лукашэнка растлумачыў, навошта Беларусі патрэбна народнае апалчэнне
Лукашэнка растлумачыў, навошта Беларусі патрэбна народнае апалчэнне
Sputnik Беларусь
Аб планах стварыць у краіне народнае апалчэнне заявіў раней міністр абароны Віктар Хрэнін, паводле яго слоў, гэта пытанне мае вялікае значэнне ў існуючым... 03.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-03T14:18+0300
2022-06-03T14:18+0300
2022-06-03T14:18+0300
аляксандр лукашэнка
віктар хрэнін
народ
войска
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104252/79/1042527915_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_675c3abc2118345af5c8b135fac90419.jpg
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Акрамя тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі трэба ствараць народнае апалчэнне, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Па ягоных словах, гэта павінны быць групы з каля 50 чалавек пры кожным сельсавеце, якія ўмеюць валодаць зброяй.Аб планах стварыць у Беларусі народнае апалчэнне 27 мая заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён адзначаў, што ў бягучай няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы гэта пытанне асабліва важнае. Самае галоўнае - для гэтага ёсць і людзі, і ўзбраенне, канстатаваў тады кіраўнік Мінабароны.Стварэнне такіх добраахвотных груповак, якія дапамагалі б вайскоўцам, трэба вызначыць на заканадаўчым узроўні. Такім чынам, дадаў міністр, колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы.Адкасіць ад войска - не атрымаеццаАляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб тых, хто спрабуе зараз адкасіць ад арміі. І звярнуў увагу на тое, што сапраўдны мужчына павінен, калі спатрэбіцца, абараніць сваю сям'ю."Я кажу, не дай бог вайна і ў цябе будзе муж, які наогул не можа цябе і хату абараніць. Навошта такі мужык, які не можа адрозніць пісталет ад аўтамата?" - акцэнтаваў беларускі лідэр.Ён нагадаў, што ў Беларусі няма падстаў, каб незаконна адкасіць ад службы ва ўзброеных сілах, атрымаць адтэрміноўку ці ваенны білет.Беларускія "партызаны"Гаворачы аб неабходнасці стварыць у краіне народнае апалчэнне, прэзідэнт адзначыў, што ў выпадку ваенных дзеянняў такія атрады змогуць абараніць свае землі і сем'і і могуць трансфармавацца ў партызанскі рух. Паводле яго слоў, "гэта не проста ад балды зроблена".Ён дадаў, што народнае апалчэнне можа стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны. Пры гэтым, удакладніў беларускі лідэр, не павінна быць бескантрольнай раздачы зброі, як гэта адбылося ва Украіне."Усе нашы тэрытарыялы прыпісаны, арганізаваны ў палкі, батальёны. Мы ведаем прозвішчы, усе іх даныя. І зброя для іх нарыхтавана - на кожны раён, кожны батальён", - сказаў ён.Зброя для народнага апалчэння таксама будзе захоўвацца на складах. Тых, хто не ўмее карыстацца аўтаматам, пісталетам, гранатамётам, у бліжэйшы час навучаць, заявіў Лукашэнка.Зброя для ратавальнікаўБеларускі прэзідэнт таксама нагадаў аб тым, што паставіў задачу па ўзбраенні супрацоўнікаў МНС. Паводле яго слоў, ёсць неабходнасць падрыхтоўкі ратавальнікаў для дзеянняў у ваенных мэтах нароўні з войскам.Раней міністр па НС Беларусі Вадзім Сіняўскі расказаў, што стаіць задача ўзброіць асабовы склад табельнай зброяй. Да 15 чэрвеня беларускія ратавальнікі павінны атрымаць зброю ў Мінабароны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104252/79/1042527915_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_c34788564277e24c23d5e8225a5522c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віктар хрэнін, народ, войска
аляксандр лукашэнка, віктар хрэнін, народ, войска
Лукашэнка растлумачыў, навошта Беларусі патрэбна народнае апалчэнне
Аб планах стварыць у краіне народнае апалчэнне заявіў раней міністр абароны Віктар Хрэнін, паводле яго слоў, гэта пытанне мае вялікае значэнне ў існуючым становішчы.
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Акрамя тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі трэба ствараць народнае апалчэнне, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Па ягоных словах, гэта павінны быць групы з каля 50 чалавек пры кожным сельсавеце, якія ўмеюць валодаць зброяй.
Аб планах стварыць у Беларусі народнае апалчэнне 27 мая заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён адзначаў, што ў бягучай няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы гэта пытанне асабліва важнае. Самае галоўнае - для гэтага ёсць і людзі, і ўзбраенне, канстатаваў тады кіраўнік Мінабароны.
Стварэнне такіх добраахвотных груповак, якія дапамагалі б вайскоўцам, трэба вызначыць на заканадаўчым узроўні. Такім чынам, дадаў міністр, колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы.
Адкасіць ад войска - не атрымаецца
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб тых, хто спрабуе зараз адкасіць ад арміі. І звярнуў увагу на тое, што сапраўдны мужчына павінен, калі спатрэбіцца, абараніць сваю сям'ю.
"Я кажу, не дай бог вайна і ў цябе будзе муж, які наогул не можа цябе і хату абараніць. Навошта такі мужык, які не можа адрозніць пісталет ад аўтамата?" - акцэнтаваў беларускі лідэр.
Ён нагадаў, што ў Беларусі няма падстаў, каб незаконна адкасіць ад службы ва ўзброеных сілах, атрымаць адтэрміноўку ці ваенны білет.
Гаворачы аб неабходнасці стварыць у краіне народнае апалчэнне, прэзідэнт адзначыў, што ў выпадку ваенных дзеянняў такія атрады змогуць абараніць свае землі і сем'і і могуць трансфармавацца ў партызанскі рух. Паводле яго слоў, "гэта не проста ад балды зроблена".
"Няхай людзі вучацца валодаць зброяй, у гэтым няма нічога дрэннага. Якраз кожная сям'я зможа свой дом, пасёлак, вёску абараніць. Гэта зыходзіць з вопыту расійска-украінскага канфлікту і ад зямлі", - растлумачыў Лукашэнка.
Ён дадаў, што народнае апалчэнне можа стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны. Пры гэтым, удакладніў беларускі лідэр, не павінна быць бескантрольнай раздачы зброі, як гэта адбылося ва Украіне.
"Усе нашы тэрытарыялы прыпісаны, арганізаваны ў палкі, батальёны. Мы ведаем прозвішчы, усе іх даныя. І зброя для іх нарыхтавана - на кожны раён, кожны батальён", - сказаў ён.
Зброя для народнага апалчэння таксама будзе захоўвацца на складах. Тых, хто не ўмее карыстацца аўтаматам, пісталетам, гранатамётам, у бліжэйшы час навучаць, заявіў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт таксама нагадаў аб тым, што паставіў задачу па ўзбраенні супрацоўнікаў МНС. Паводле яго слоў, ёсць неабходнасць падрыхтоўкі ратавальнікаў для дзеянняў у ваенных мэтах нароўні з войскам.
Раней міністр па НС Беларусі Вадзім Сіняўскі расказаў, што стаіць задача ўзброіць асабовы склад табельнай зброяй. Да 15 чэрвеня беларускія ратавальнікі павінны атрымаць зброю ў Мінабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь У Беларусі будзе створана
народнае апалчэнне - міністр абароны
Сітуацыя на Украіне здольна перарасці ў рэгіянальную вайну – Хрэнін
Войскі Беларусі адпрацоўваюць
контр-дыверсійныя задачы – Мінабароны