https://bel.sputnik.by/20220604/spsak-nezhanochykh-rabot-mozha-skaratststsa--belarus-1063263111.html
Спісак "нежаночых" работ можа скараціцца ў Беларусі
Спісак "нежаночых" работ можа скараціцца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Спісак неаднаразова пераглядаўся ў сувязі з удасканаленнем тэхналагічных працэсаў і ўкараненнем на вытворчасцях новай сучаснай тэхнікі. 04.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-04T17:08+0300
2022-06-04T17:08+0300
2022-06-04T17:08+0300
працаўнік
спісак
работа
работнік
грамадства
жанчыны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045931755_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_dab86e3b313d5ec3cf5e375f96dede54.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. У Беларусі прапануецца скараціць спісак цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забаронена прыцягваць жанчын, гаворыцца ў Telegram-канале Мінпрацы і сацабароны.У прыватнасці, з гэтага спіска прапануецца выключыць 93 пазіцыі. Некаторыя з іх, на думку спецыялістаў ведамства, страцілі ўжо сваю актуальнасць. А па іншых відах работ атэстацыя паказала, што для іх выканання можна прыцягваць жанчын і яны не небяспечныя для рэпрадуктыўнага здароўя.Такім чынам, спісак можа скараціцца ўдвая да 88 пазіцый. Гэта менавіта тыя віды цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на выкананне якіх прыцягваць жанчын катэгарычна забаронена.Спісак цяжкіх работГэты спісак пераглядаўся ў Беларусі тройчы – у 1994, 2000 і 2014 гадах. Гэта было звязана з тым, што па асобных відах работ мяняліся ўмовы працы, удасканальваліся тэхналагічныя працэсы, на вытворчасцях укаранялася новая сучасная тэхніка."Нежаночымі" лічацца прафесіі паяльшчыка, дыстыліроўшчыка ртуці, сталявара ля мартэнаўскіх пячэй, падрыўніка. Таксама прадстаўніцу "слабага полу" не возьмуць уручную рамантаваць асфальтабетонныя пакрыцці дарог, працаваць з ужываннем вібра- і пнеўмаінструмента. Таксама жанчын не возьмуць на пасады каваля, пажарнага, лесаруба, землякопа і шэрага іншых прафесій.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045931755_310:0:3039:2047_1920x0_80_0_0_7b773c25a65f00ccabc2fbef52fe254c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
працаўнік, спісак, работа, работнік, грамадства, жанчыны, беларусь
працаўнік, спісак, работа, работнік, грамадства, жанчыны, беларусь
Спісак "нежаночых" работ можа скараціцца ў Беларусі
Спісак неаднаразова пераглядаўся ў сувязі з удасканаленнем тэхналагічных працэсаў і ўкараненнем на вытворчасцях новай сучаснай тэхнікі.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. У Беларусі прапануецца скараціць спісак цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забаронена прыцягваць жанчын, гаворыцца ў Telegram-канале Мінпрацы і сацабароны.
У прыватнасці, з гэтага спіска прапануецца выключыць 93 пазіцыі. Некаторыя з іх, на думку спецыялістаў ведамства, страцілі ўжо сваю актуальнасць. А па іншых відах работ атэстацыя паказала, што для іх выканання можна прыцягваць жанчын і яны не небяспечныя для рэпрадуктыўнага здароўя.
Такім чынам, спісак можа скараціцца ўдвая да 88 пазіцый. Гэта менавіта тыя віды цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на выкананне якіх прыцягваць жанчын катэгарычна забаронена.
Гэты спісак пераглядаўся ў Беларусі тройчы – у 1994, 2000 і 2014 гадах. Гэта было звязана з тым, што па асобных відах работ мяняліся ўмовы працы, удасканальваліся тэхналагічныя працэсы, на вытворчасцях укаранялася новая сучасная тэхніка.
"Нежаночымі" лічацца прафесіі паяльшчыка, дыстыліроўшчыка ртуці, сталявара ля мартэнаўскіх пячэй, падрыўніка. Таксама прадстаўніцу "слабага полу" не возьмуць уручную рамантаваць асфальтабетонныя пакрыцці дарог, працаваць з ужываннем вібра- і пнеўмаінструмента. Таксама жанчын не возьмуць на пасады каваля, пажарнага, лесаруба, землякопа і шэрага іншых прафесій.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Што з кавіднымі надбаўкамі? Міністэрства аховы здароўя аб заробках медыкаў
Ад $50 да $1000 у месяц: дзе школьнікі і студэнты
могуць падпрацаваць улетку"Застаемся жыць у Беларусі": бежанцы з Украіны
просяць дапамагчы з працай