https://bel.sputnik.by/20220602/shto-z-kavdnym-nadbakam-mnsterstva-akhovy-zdaroya-ab-zarobkakh-medyka-1063166471.html
Што з кавіднымі надбаўкамі? Міністэрства аховы здароўя аб заробках медыкаў
Што з кавіднымі надбаўкамі? Міністэрства аховы здароўя аб заробках медыкаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч пералічыў асноўныя "элементы", якія дапамогуць утрымаць медыцынскія кадры ў краіне. 02.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-02T09:20+0300
2022-06-02T09:20+0300
2022-06-02T09:20+0300
дзмітрый піневіч
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
каронавірус covid-19
медык
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/11/1046939484_0:0:3161:1779_1920x0_80_0_0_d8a9e7cdf96c9e6a9646a8a2c16dc190.jpg
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Заработная плата медыцынскіх работнікаў сёлета будзе не ніжэйшай за 2021 год, паведаміў міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч.Нагадаем, у красавіку 2020 года ўказам прэзідэнта медыкам, якія працуюць у чырвонай зоне, налічвалі надбаўкі. У выніку іх праца нарэшце была ацэнена па заслугах: у некаторых лекараў у першыя часы заробкі складалі па 3-5 тысяч рублёў. Хоць не абышлося і без непрыемных сітуацый, калі лекары (асабліва хуткіх і тэрапеўты) з цяжкасцю даказвалі, што мелі справу з пацыентамі з каронавірусам.Піневіч, адказваючы на пытанне журналістаў аб спосабах замацаваць медкадры ў краіне, узгадаў і пра гэты ўказ. Ці застануцца надбаўкі, калі пандэміі ўжо фактычна няма?Сёлета ў студзені Піневіч згадваў, што надбаўкі для медыкаў за працу ў чырвонай зоне застануцца, але не для ўсіх: каму іх дадуць, будзе вызначана пазней. Паводле яго слоў, гэта будуць тыя "катэгорыі, якія ўносяць найбольш важны ўклад у рабоце".Пры гэтым чыноўнікі ўсё роўна абяцалі захаваць той жа ўзровень заробкаў ва ўрачоў і медсясцёр і пасля адмены кавідных даплат.Прывабіць жыллёмСярод іншых спосабаў утрымаць кадры міністр аховы здароўя ў чарговы раз звярнуў і на вырашэнне жыллёвага пытання. На яго думку, важны плюс тут - арэнднае жыллё ад дзяржавы, але падыходы будуць "інавацыйнымі": адпрацаваў некалькі гадоў - выкупіў."Мяркуецца, што пасля адпрацоўкі пэўнай колькасці часу работнікі сістэмы аховы здароўя змогуць выкупіць яго па рэшткавым кошце. Гэта таксама важны момант, які дае магчымасць зацікавіць спецыяліста сацыяльным пакетам і ўтрымаць на працоўным месцы", – лічыць Піневіч.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/11/1046939484_47:0:2778:2048_1920x0_80_0_0_100afb73c5787a8511c8ae08adaedd58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый піневіч, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус covid-19, медык, грамадства
дзмітрый піневіч, здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус covid-19, медык, грамадства
Што з кавіднымі надбаўкамі? Міністэрства аховы здароўя аб заробках медыкаў
Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч пералічыў асноўныя "элементы", якія дапамогуць утрымаць медыцынскія кадры ў краіне.
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Заработная плата медыцынскіх работнікаў сёлета будзе не ніжэйшай за 2021 год, паведаміў міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч.
Нагадаем, у красавіку 2020 года ўказам прэзідэнта медыкам, якія працуюць у чырвонай зоне, налічвалі надбаўкі. У выніку іх праца нарэшце была ацэнена па заслугах: у некаторых лекараў у першыя часы заробкі складалі па 3-5 тысяч рублёў. Хоць не абышлося і без непрыемных сітуацый, калі лекары (асабліва хуткіх і тэрапеўты) з цяжкасцю даказвалі, што мелі справу з пацыентамі з каронавірусам.
Піневіч, адказваючы на пытанне журналістаў аб спосабах замацаваць медкадры ў краіне, узгадаў і пра гэты ўказ. Ці застануцца надбаўкі, калі пандэміі ўжо фактычна няма?
"Узровень заработнай платы сёлета не будзе ніжэйшы за папярэдні, хоць ён фактычна ўжо непандэмійны. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне, яно прапрацавана і праз кароткі час будзе прынята, дзе даплаты будуць зроблены больш шырокаму колу медыцынскіх работнікаў. Яны будуць істотнымі, каб у цэлым захаваць узровень заработнай платы ў сістэме аховы здароўя", – цытуе словы міністра БелТА.
Сёлета ў студзені Піневіч згадваў, што надбаўкі для медыкаў за працу ў чырвонай зоне застануцца, але не для ўсіх: каму іх дадуць, будзе вызначана пазней. Паводле яго слоў, гэта будуць тыя "катэгорыі, якія ўносяць найбольш важны ўклад у рабоце".
Пры гэтым чыноўнікі ўсё роўна абяцалі захаваць той жа ўзровень заробкаў ва ўрачоў і медсясцёр і пасля адмены кавідных даплат.
Сярод іншых спосабаў утрымаць кадры міністр аховы здароўя ў чарговы раз звярнуў і на вырашэнне жыллёвага пытання. На яго думку, важны плюс тут - арэнднае жыллё ад дзяржавы, але падыходы будуць "інавацыйнымі": адпрацаваў некалькі гадоў - выкупіў.
"Мяркуецца, што пасля адпрацоўкі пэўнай колькасці часу работнікі сістэмы аховы здароўя змогуць выкупіць яго па рэшткавым кошце. Гэта таксама важны момант, які дае магчымасць зацікавіць спецыяліста сацыяльным пакетам і ўтрымаць на працоўным месцы", – лічыць Піневіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Украінскія медыкі змогуць без праблем працаўладкавацца ў Беларусі
Каля 2,5 тысячы старшакурснікаў медвузаў
дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19Зарплата ўрачоў у 1,6 раза вышэйшая за сярэднюю па Беларусі – Крутой