Айфонаў хопіць на ўсіх: Беларусь легалізуе паралельны імпарт

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкСкрынкі са смартфонамі Apple, архіўнае фота
Скрынкі са смартфонамі Apple, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2022
Падпісацца
Як тлумачаць чыноўнікі, гэтая часовая мера дапаможа не дапусціць у краіне дэфіцыту тавараў імпартнай вытворчасці і насыціць рынак неабходнай замежнай прадукцыяй.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У Беларусі легалізуюць паралельны імпарт, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Там нагадалі, што пры Саўміне працуе аператыўна-сітуацыйны штаб, які мае паўнамоцтвы прымаць такія рашэнні. Цяпер ідзе распрацоўка праекта заканадаўчага дакумента, які прадугледжвае легалізацыю паралельнага імпарту.
Гэта значыць, што арыгінальны тавар могуць увозіць у краіну не толькі праваўладальнікі або іх прадстаўнікі (фірмы і філіялы за мяжой), але і любы імпарцёр – з любой краіны.
Акрамя таго, урадавы штаб прыняў рашэнне аб магчымасці выкарыстання праграмнага забеспячэння і іншых аб’ектаў у лічбавай сферы без дазволу праваўладальнікаў.
Як тлумачаць чыноўнікі, гэтая часовая мера дапаможа не дапусціць у краіне дэфіцыту тавараў імпартнай вытворчасці і насыціць рынак неабходнай замежнай прадукцыяй.

Што такое паралельны імпарт?

Па сутнасці, гэта пастаўкі тавараў у тую ці іншую краіну без дазволу праваўладальніка брэнда. Такую прадукцыю часта называюць таварамі "шэрага рынку".
Нагадаем, нядаўна ўрад Расіі легалізаваў паралельны імпарт у адказ на санкцыі з боку заходніх краін у канцы сакавіка гэтага года. У спісак тавараў патрапілі медыцынскія вырабы і музычныя інструменты, запчасткі для аўто, кіна- і фотатэхніка, касметыка, бытавая хімія, а таксама тавары марак Apple (гадзіннікі), XBox, PlayStation (гульнявыя прыстаўкі). Цяпер арыгінальныя тавары, да прыкладу, амерыканскага брэнда Apple могуць увозіцца ў РФ не з ЗША, а з Кітая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Забарону на вываз прадуктаў у Літву і Латвію знялі ў Віцебскай вобласці
Дзяржкантроль возьмецца за стаматалагічныя клінікі
МВФ зрабіў несуцяшальныя высновы аб стане сусветнай эканомікі
Стала вядома, якія тавары часцей за ўсё спрабуюць нелегальна правезці ў ЕАЭС
Міжнародная выстава "Вясна ў Гомелі" сабрала бізнесменаў з 14 краін
Стужка навiн
0