https://bel.sputnik.by/20220604/zabaronu-na-vyvaz-pradukta-u-ltvu--latvyu-znyal--vtsebskay-voblasts-1063250682.html
Забарону на вываз прадуктаў у Літву і Латвію знялі ў Віцебскай вобласці
Забарону на вываз прадуктаў у Літву і Латвію знялі ў Віцебскай вобласці
Sputnik Беларусь
Раней вывозіць прадукты з Беларусі без абмежаванняў да канца гэтага года дазволілі ўлады Гродзенскай вобласці. 04.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-04T11:13+0300
2022-06-04T11:13+0300
2022-06-04T11:14+0300
літва
латвія
віцебская вобласць
прадукты
прадукты харчавання
грамадства
беларусь
вываз
забарона
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_0:29:3047:1743_1920x0_80_0_0_85e8a4739ac327b1bf462cfd0afda832.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Улады Віцебскай вобласці дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Латвію, без абмежаванняў вывозіць прадукты, адпаведнае рашэнне аблвыканкама №288 ад 1 чэрвеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Гэты дазвол будзе дзейнічаць да 31 снежня.Ён набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.Раней Віцебскі аблвыканкам ужо прымаў такое рашэнне. Тады ўлады рэгіёна дазволілі фізічным асобам вывозіць прадукты без абмежаванняў да 15 мая. Цяпер такая магчымасць прадоўжана для іх да канца гэтага года.Нагадаем, што пастанова беларускага ўрада №224 абмяжоўвае фізічным асобам вываз за межы ЕАЭС шэрага тавараў.У прыватнасці, у спісак такіх тавараў трапілі мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы. Гэтых прадуктаў можна вывозіць не больш за 1 кілаграм, літр ці 3 слоікі, а ў выпадку мукі – 2 кг.Дзейнічае бязвізДля грамадзян Літвы і Латвіі (і тых, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі), да канца гэтага года дзейнічае бязвізавы рэжым. Уехаць у Беларусь можна праз пункты пропуску на мяжы дзвюх краін з рэспублікай.Скарыстаць права наведаць Беларусь без візы можна неабмежаваную колькасць разоў. Перамяшчацца можна па ўсёй краіне без абмежаванняў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
літва
латвія
віцебская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_316:0:3047:2048_1920x0_80_0_0_7dcd02e31d53bacd2d5b61e712b6cff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, латвія, віцебская вобласць, прадукты, прадукты харчавання, грамадства, беларусь, вываз, забарона
літва, латвія, віцебская вобласць, прадукты, прадукты харчавання, грамадства, беларусь, вываз, забарона
Забарону на вываз прадуктаў у Літву і Латвію знялі ў Віцебскай вобласці
11:13 04.06.2022 (абноўлена: 11:14 04.06.2022) Раней вывозіць прадукты з Беларусі без абмежаванняў да канца гэтага года дазволілі ўлады Гродзенскай вобласці.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Улады Віцебскай вобласці дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Латвію, без абмежаванняў вывозіць прадукты, адпаведнае рашэнне аблвыканкама №288 ад 1 чэрвеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Гэты дазвол будзе дзейнічаць да 31 снежня.
"Вызначыць, што забарона на вываз фізічнымі асобамі з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання па пераліку і ў колькасці згодна з дадаткам да пастановы Саўміна ад 12 красавіка 2022 года №224 не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі, у выпадку іх вывазу з Беларусі ў Латвію, Літву ў тэрмін па 31 снежня 2022 года", - гаворыцца ў дакуменце.
Ён набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Раней Віцебскі аблвыканкам ужо прымаў такое рашэнне. Тады ўлады рэгіёна дазволілі фізічным асобам вывозіць прадукты без абмежаванняў да 15 мая. Цяпер такая магчымасць прадоўжана для іх да канца гэтага года.
Нагадаем, што пастанова беларускага ўрада №224 абмяжоўвае фізічным асобам вываз за межы ЕАЭС шэрага тавараў.
У прыватнасці, у спісак такіх тавараў трапілі мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы. Гэтых прадуктаў можна вывозіць не больш за 1 кілаграм, літр ці 3 слоікі, а ў выпадку мукі – 2 кг.
Для грамадзян Літвы і Латвіі (і тых, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі), да канца гэтага года дзейнічае бязвізавы рэжым. Уехаць у Беларусь можна праз пункты пропуску на мяжы дзвюх краін з рэспублікай.
Скарыстаць права наведаць Беларусь без візы можна неабмежаваную колькасць разоў. Перамяшчацца можна па ўсёй краіне без абмежаванняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь
працягнула бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі