Лукашэнка назваў візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь добрым знакам
10:55 06.06.2022 (абноўлена: 12:23 06.06.2022)
© Photo : пресс-служба президента БеларусиСустрэча Аляксандра Лукашэнкі і патрыярха Кірыла 6 чэрвеня 2022 года
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Найсвяцейшы Патрыярх Усяе Русі Кірыл прыбыў у Мінск ужо з шостым візітам.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Патрыярх Кірыл прыбыў у Палац Незалежнасці, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гэта шосты патрыяршы візіт у Беларусь Свяцейшага Патрыярха Усяе Русі Кірыла. практычна заўсёды ён сустракаўся з кіраўніком беларускай дзяржавы.
"Я ўдзячны, што вы ў гэты дзень у Беларусі, думаю, што знойдзеце час яшчэ раз да нас прыехаць, асабліва да 900-годдзя нашага манастыра (Свята-Еўфрасіннеўскага – Sputnik) у 2025 годзе", - сказаў прэзідэнт Беларусі, вітаючы Патрыярха Кірыла.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў любы час з задавальненнем прыме Патрыярха Кірыла ў Беларусі.
"Няпросты час, і добра, што Вы прыехалі. Гэта добры знак, знак такога яднання, згуртаванасці перад гэтымі злымі сіламі, як Уладыка наш кажа. Але, паверце, праўда на нашым баку, яна заўсёды мацнейшая, і мы вытрымаем любыя ціскі на нас, якія б яны не былі", - заявіў беларускі лідар.
Візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь пачаўся ў мінулую суботу, ён прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя ўстанаўлення праваслаўя на беларускіх землях. Як паведаміў журналістам Найсвяцейшы па прыбыцці ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, гэта яго першы замежны візіт пасля пачатку эпідэміі каронавіруса.
"Няхай у форме мяцяжу, гібрыдных нейкіх войнаў ці нават гарачых, мы вытрымаем", - падкрэсліў Лукашэнка.
"Вопыт ёсць вытрымліваць", - дадаў Патрыярх Кірыл.
"Інакш не можа быць, мы цывілізацыя, не можа быць планеты без нашай цывілізацыі", - сказаў Лукашэнка.
Ён яшчэ раз падзякаваў Патрыярху Кірылу і дадаў: "Ведайце, што вы тут не як дома, а дома, на сваёй зямлі".
"Дзякуй, Аляксандр Рыгоравіч, я так адчуваю заўсёды ў Беларусі сапраўды сярод сваіх людзей", - адказаў Свяцейшы Патрыярх і дадаў, што да кіраўніка беларускай дзяржавы ён "прыйшоў з лёгкім сэрцам".
"Таму што ведаеш, што ідзеш да чалавека блізкага, які прыняў на сябе вялікую адказнасць за бяспеку, за захаванне свайго народа, за захаванне самабытнасці свайго народа", - растлумачыў Патрыярх.
Ён таксама адзначыў, што сёння барацьба за самабытнасць – гэта барацьба за выжыванне нацыі – "можа быць не ў фізічным сэнсе, а ў духоўным, культурным, гэта выжыванне, таму што гора будзе роду чалавечаму, калі ўсіх падстрыгуць пад адзін грэбень".
Патрыярх Кірыл лічыць недапушчальнай сітуацыю, калі людзі "кіруюцца стандартамі, якія выпрацоўваюцца па-за іх удзелам, недзе ў нейкіх цэнтрах".
"Таму сёння суверэнітэт – гэта больш, чым палітычны суверэнітэт, сапраўдны суверэнітэт, гэта свабода людзей. І вось рады сведчыць, што Беларусь адносіцца да тых дзяржаў, пра якія можна сказаць, што гэта суверэнная дзяржава, і дай Бог, каб было так", - сказаў Патрыярх Кірыл.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Патрыярх Кірыл: асновы праваслаўя павінны быць у школьнай праграме
1030-годдзе Праваслаўя: Патрыярх Кірыл наведаў Полацк – фота
Мітрапаліт Веніямін: візіт патрыярха Кірыла – новая старонка ў гісторыі БПЦ
Патрыярх Кірыл узначаліў урачыстасці ў Полацку
Ускладанне кветак і служба: першы дзень Патрыярха Кірыла ў Мінску – фота
Патрыярх Маскоўскі Кірыл узначаліў богаслужэнне ў галоўным саборы Мінска
Фотафакт: Патрыярх Кірыл усклаў кветкі на Плошчы Перамогі
Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь