https://bel.sputnik.by/20220607/es-peranakrue-262-mln-era-yakya-pryznachalsya-belarus--ras-1063361824.html
ЕС перанакіруе 26,2 млн еўра, якія прызначаліся Беларусі і Расіі
ЕС перанакіруе 26,2 млн еўра, якія прызначаліся Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны Еўракамісія прыпыніла праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. 07.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-07T11:18+0300
2022-06-07T11:18+0300
2022-07-01T15:06+0300
ес
беларусь
супрацоўніцтва
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/12/1029581241_0:103:3073:1831_1920x0_80_0_0_1967becc0143e8e9b301bd74d0072859.jpg
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Еўракамісія прапануе пераразмеркаваць сродкі ў рамках праграмы Interreg NEXT і перанакіраваць 26,2 мільёны еўра, якія першапачаткова выдзяляліся на праекты з Беларуссю і Расіяй на 2021-2027 гады, на аналагічныя праграмы з Украінай і Малдовай, гаворыцца на сайце ЕК.У заяве Еўракамісіі Украіна і Малдова названы надзейнымі партнёрамі ЕС і пацвярджаецца "цвёрдая накіраванасць на доўгатэрміновае супрацоўніцтва" з гэтымі краінамі. Такім чынам, арганізацыя мае намер зрабіць "канкрэтны крок да ўмацавання міру і бяспекі ў рэгіёне".У ЕК адзначылі, што гэтыя грошы могуць быць накіраваны на развіццё ў гэтых краінах аховы здароўя, умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу органаў дзяржаўнай улады Украіны і Малдовы, развіццё адукацыйных і даследчых праектаў або на фінансаванне схем сацыяльнай інтэграцыі і праграмы прафнавучання для бежанцаў.Пасля пачатку расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны Еўракамісія прыпыніла праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. У выніку гэтага рашэння, паводле звестак ЕК, фінансаванне шэрагу праграм, у якіх удзельнічаюць Украіна і Малдова, можа павялічыцца на 68% у 2022 годзе.Спецаперацыя РасііАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.Як паведаміў кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, Расія не гоніцца за тэрмінамі спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне, задача - выкараніць нацызм. Ён запэўніў, што ўсе мэты, пастаўленыя прэзідэнтам Расіі, будуць выкананы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
ес
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/12/1029581241_125:0:2856:2048_1920x0_80_0_0_030073a2b1ac654ff6898d8882cf8b18.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ес, беларусь, супрацоўніцтва, расія
ес, беларусь, супрацоўніцтва, расія
ЕС перанакіруе 26,2 млн еўра, якія прызначаліся Беларусі і Расіі
11:18 07.06.2022 (абноўлена: 15:06 01.07.2022) Пасля пачатку расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны Еўракамісія прыпыніла праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Еўракамісія прапануе пераразмеркаваць сродкі ў рамках праграмы Interreg NEXT і перанакіраваць 26,2 мільёны еўра, якія першапачаткова выдзяляліся на праекты з Беларуссю і Расіяй на 2021-2027 гады, на аналагічныя праграмы з Украінай і Малдовай, гаворыцца на сайце ЕК.
У заяве Еўракамісіі Украіна і Малдова названы надзейнымі партнёрамі ЕС і пацвярджаецца "цвёрдая накіраванасць на доўгатэрміновае супрацоўніцтва" з гэтымі краінамі. Такім чынам, арганізацыя мае намер зрабіць "канкрэтны крок да ўмацавання міру і бяспекі ў рэгіёне".
У ЕК адзначылі, што гэтыя грошы могуць быць накіраваны на развіццё ў гэтых краінах аховы здароўя, умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу органаў дзяржаўнай улады Украіны і Малдовы, развіццё адукацыйных і даследчых праектаў або на фінансаванне схем сацыяльнай інтэграцыі і праграмы прафнавучання для бежанцаў.
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны Еўракамісія прыпыніла праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. У выніку гэтага рашэння, паводле звестак ЕК, фінансаванне шэрагу праграм, у якіх удзельнічаюць Украіна і Малдова, можа павялічыцца на 68% у 2022 годзе.
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.
Як паведаміў кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, Расія не гоніцца за тэрмінамі спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне, задача - выкараніць нацызм. Ён запэўніў, што ўсе мэты, пастаўленыя прэзідэнтам Расіі, будуць выкананы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Шосты пакет санкцый Захаду супраць Расіі і Беларусі уступіў у сілу
Краіны ЕС
дамовіліся аб новых санкцыях у дачыненні да расійскай нафты