Савет бяспекі праверыць гатоўнасць ТВВОД да купальнага сезона

© Sputnik / Мария АмелинаКупанне ў рацэ
Купанне ў рацэ - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2022
Падпісацца
У гэтым годзе матросаў-выратавальнікаў, якія ў летні сезон павінны будуць дзяжурыць на станцыях, стане больш.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы, на наступным тыдні гатоўнасць службы да купальнага сезона праверыць Савет бяспекі, заявіў старшыня таварыства Анвар Ігамбердыеў.

"Улічваючы мінулы год і гібель людзей падчас купальнага сезона, у гэтым годзе будуць працаваць дадаткова больш за 30 выратавальных пастоў", - сказаў кіраўнік ТВВОД на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Паводле яго слоў, з пачаткам купальнага сезона супрацоўнікі ТВВОД пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. На наступным тыдні Савет бяспекі праверыць гатоўнасць службы таварыства да летняга сезона.
Ігамбердыеў таксама заклікаў грамадзян адпачываць толькі на абсталяваных пляжах, нагадаўшы, што купанне ў вадаёмах у начны час забаронена.
У ТВВОД, паводле яго слоў, у гэтым сезоне ў Беларусі будзе працаваць 66 выратавальных станцый, фарміруецца яшчэ адна - 67-я, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Таксама будзе дастатковая колькасць выратавальных пастоў – 110 пастаянных, якія працуюць круглы год, і плюс 40 пастоў, якія будуць працаваць да верасня.
"Па даручэнні Саўміна – улічваючы мінулы год і гібель людзей – было прынята стварыць дадатковыя выратавальныя пасты на найбольш папулярных месцах адпачынку", - сказаў кіраўнік ТВВОД.
"ТВВОД правёў вялікую работу па падрыхтоўцы выатавальнікаў-матросаў. Штогод рыхтуецца ад 500- да 600 такіх выратавальнікаў для летняга перыяду", - сказаў Ігамбардыеў.
На сённяшні дзень у Беларусі гатовы да прыёму адпачывальнікаў больш за 430 пляжаў, але адначасова павялічылася і колькасць месцаў, забароненых для купання – калі ў мінулым годзе такіх месцаў было больш за 1800, то сёлета – больш за 2800.

Гібель людзей

Закранаючы пытанне гібелі людзей, кіраўнік ТВВОД паведаміў, што сёлета ў выніку няшчасных выпадкаў на вадзе ў Беларусі загінулі 99 чалавек.
"Пакуль не загінуў ніводны чалавек пры купанні ў вадаёмах", - сказаў ён.
Кіраўнік ТВВОД таксама паведаміў, што ў гэтым годзе ўдалося знізіць дзіцячую гібель на вадзе.
З пачатку года загінулі 5 непаўналетніх, у мінулым годзе са студзеня па пачатак чэрвеня гэтая лічба склала 12 дзяцей.
"Хоць хачу адзначыць, што гібель малалетніх на вадзе заўсёды звязана з тым, што дарослыя пакідаюць іх без нагляду", - сказаў Ігамбердыеў.
Пры гэтым ён прывёў прыклад, калі ў Брэсце патанула 2-гадовая дзяўчынка, хаця побач знаходзіліся бацькі. Выцягваў з вады дзіця бацька.
"Нельга пакідаць малалетніх дзяцей адных каля вады", - падкрэсліў кіраўнік ТВВОД.
Ён прывёў яшчэ адзін прыклад трагедыі, калі ў Гродзенскай вобласці 14-гадовы падлетак з кампаніяй пачаў скакаць на крызе і патануў.
У гэтым годзе таксама быў выпадак, калі дзіця патанула ў ваннай.
Кіраўнік ТВВОД паведаміў, што да гэтага часу не знойдзена цела хлопчыка, які патануў у мінулым годзе на рацэ Гарынь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Пляжы Мінска: Цнянка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2022
Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску гатова больш за 20 пляжаў
Стужка навiн
0