Узводзіць сцяну Польшча вырашыла на фоне міграцыйнага крызісу канца 2021 - пачатку 2022 года. Усяго плануецца агарадзіць 186 кіламетраў мяжы, заканчэнне будаўніцтва намечана на канец чэрвеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Польшча пабудавала ўжо 120 кіламетраў сцяны, глядзіце ў фотастужцы кадры з мяжы.
Узводзіць сцяну Польшча вырашыла на фоне міграцыйнага крызісу канца 2021 - пачатку 2022 года. Усяго плануецца агарадзіць 186 кіламетраў мяжы, заканчэнне будаўніцтва намечана на канец чэрвеня.
Сцяна будуецца з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў, з якіх 5 метраў – гэта стальныя слупы, усталяваныя на бетонным падмурку, яшчэ паўметра – калючы дрот.
Частка плота зроблена з "канцэрціны" – гэта спіральны металічны бар’ер, віткі якога парамі злучаны паміж сабой спецыяльнымі дужкамі. На кожным вітку можа быць да сямі вострых скоб, якія размешчаны так, што ўпіваюцца ў любога парушальніка. Жывёлы, трапляючы ў "канцэрціну", пачынаюць біцца і кідацца, атрымліваючы сур’ёзныя траўмы.
У сувязі з узвядзеннем сцяны кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей абвінаваціў Польшчу ў парушэнні Канвенцыі аб ахове сусветнай спадчыны. Справа ў тым, што плот пагражае жыццю і захаванню папуляцый жывёл, якія жывуць у Белавежскай пушчы. Як паведамляла ДПК Беларусі, з верасня 2021 года "25 дзікіх звяроў забіта загародамі" на мяжы Літвы, Латвіі і Польшчы з Беларуссю.