Відэа

Захад хоча трымаць Расію ў цуглях пры дапамозе Украіны – Бязрукаў

Падпісацца
У бягучай сітуацыі беларускі бок павінен зрабіць высновы з абстаноўкі, якая складваецца вакол рэспублікі, і зрабіць крокі па выбудоўванні новай эканамічнай палітыкі.
Увесь свет стаміўся ад каланіяльнага Захаду, такое меркаванне выказаў расійскі разведчык-нелегал у адстаўцы, член Савета па знешняй і абароннай палітыцы Андрэй Бязрукаў эксклюзіўна для Sputnik Беларусь.
На яго думку, цяперашні канфлікт на Украіне – гэта не вайна Расіі і Украіны. Гэта вайна з Захадам, які спрабуе захаваць свой каланіяльны ўплыў у свеце.
"І для Расіі гэта вайна за незалежнасць, таму што мы больш не можам быць прыдаткам Захаду. На Украіне проста сышліся ўсе супярэчнасці, яна выкарыстоўваецца Захадам як таран, каб трымаць Расію ў аброце. І пагражаць Расіі ўсякімі наступствамі, калі Масква не будзе сябе добра весці, скажам так", - растлумачыў ён.
Бязрукаў падкрэсліў, што гэты канфлікт цывілізацыйны – паміж каланіяльным Захадам і ўсім астатнім светам, які стаміўся ад яго ўплыву. Які хоча будаваць зусім новы свет без пастаянных напамінкаў і маралі ад заходніх краін, як ім трэба жыць.

Не толькі Расія

Што тычыцца Беларусі ў гэтым пытанні, паводле слоў субяседніка, ёй важна зараз выбудоўваць адзіную эканамічную і палітычную прастору не толькі з Расіяй. "Упісвацца" ў новы свет з новымі партнёрамі, новымі рынкамі, з новымі тэхналагічнымі ланцужкамі і лагістычнымі калідорамі.
"У гэтым свеце ў адрозненне ад заходняга 7 мільярдаў спажыўцоў – вось на гэты рынак трэба працаваць. І думаць не пра тое, маўляў, давайце адновім парваныя адносіны з Захадам, таму што яны да нас прыйдуць і мы памірымся. Так, калісьці мы памірымся, і калісьці гэтыя ланцужкі адновяцца, але гэта ўсё роўна адзін мільярд (гаворка пра заходнія краіны - Sputnik) з тых васьмі, якія ёсць на Зямлі, усё роўна трэба будзе перабудоўвацца пад новую эканоміку, пад новы свет, пад новыя палітычныя адносіны", - рэзюміраваў Андрэй Бязрукаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захад абвясціў усяму рускаму свету татальную вайну - Лаўроў
Намеснік кіраўніка МЗС РФ заявіў аб небяспецы прамога сутыкнення ЗША і Расіі
Ізаляцыя Захаду ад усяго свету: Берлусконі аб ўкраінскім крызісе
На Захадзе расце ўсведамленне таго, што Расію нельга ігнараваць - Савет Федэрацыі
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Стужка навiн
0