https://bel.sputnik.by/20220610/mltsyya-zmotsnena-budze-sachyts-za-pravaparadkam-padchas-vypusknykh-1063475825.html
Міліцыя ўзмоцнена будзе сачыць за правапарадкам падчас выпускных
Міліцыя ўзмоцнена будзе сачыць за правапарадкам падчас выпускных
Sputnik Беларусь
Урачыстыя мерапрыемствы для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў пройдуць па ўсёй Беларусі ў пятніцу, 10 чэрвеня. 10.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-10T09:23+0300
2022-06-10T09:23+0300
2022-06-28T15:45+0300
міліцыя
правапарадак
выпускныя вечары
выпускнікі
школа
грамадства
беларусь
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104138/91/1041389156_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_3b35858a712d875aee91eb04ff954598.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларуская міліцыя гатова забяспечыць бяспеку выпускнікоў сярэдніх школ падчас святочных мерапрыемстваў.Аб тым, якім чынам гэта будзе адбывацца, расказаў начальнік ГУАПП МУС Аляксандр Купчэня.У першую чаргу, паводле яго слоў, у навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым.Ён папярэдзіў, што тыя, хто прыйшоў на свята, павінны быць гатовы да правядзення надгляду, у тым ліку і рэчаў, прынесеных з сабой.Тыя, хто адмовіўся ад надглядных мерапрыемстваў, а таксама асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, на школьныя тэрыторыі дапускацца не будуць, дадаў ён.Прадстаўнік МУС звярнуў увагу на тое, што пасля афіцыйных урачыстасцей у рэгіёнах для моладзі запланаваны розныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія, у прыватнасці, пройдуць у розных забаўляльных установах і іншых месцах адпачынку. Такія аб’екты таксама будуць узяты пад асаблівы кантроль, сказаў Аляксандр Купчэня.Што не варта рабіць і як сябе паводзіцьНапярэдадні выпускных вечароў начальнік ГУАПП МУС нагадаў аб тым, што распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, а таксама піва ў грамадскім месцы або з’яўленне там у стане ап'янення можа скончыцца адміністрацыйным пакараннем.Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тое, што непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў не павінны знаходзіцца ў начны час па-за домам, калі не суправаджаюцца бацькамі.Паводле слоў прадстаўніка МУС, у выпадку выяўлення безгаспадарных рэчаў або з’яўлення падазроных грамадзян трэба адразу звярнуцца па дапамогу да бліжэйшага нарада міліцыі або патэлефанаваць па нумары 102. Тое ж самае трэба зрабіць пры супрацьпраўных дзеяннях з боку невядомых.Аляксандр Купчэня напярэдадні выпускных звярнуўся з заклікам да бацькоў і педагогаў – своечасова інфармаваць праваахоўныя органы аб узніклых пагрозах бяспецы.Са свайго боку ён запэўніў, што органы ўнутраных спраў гатовы да забеспячэння правапарадку падчас будучых урачыстасцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20180502/plate-na-vypusknoj-trendy-1035141891.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104138/91/1041389156_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_77eca438a801af08b796360661a0a9e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міліцыя, правапарадак, выпускныя вечары, выпускнікі, школа, грамадства, беларусь, бяспека
міліцыя, правапарадак, выпускныя вечары, выпускнікі, школа, грамадства, беларусь, бяспека
Міліцыя ўзмоцнена будзе сачыць за правапарадкам падчас выпускных
09:23 10.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Урачыстыя мерапрыемствы для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў пройдуць па ўсёй Беларусі ў пятніцу, 10 чэрвеня.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларуская міліцыя гатова забяспечыць бяспеку выпускнікоў сярэдніх школ падчас святочных мерапрыемстваў.
Аб тым, якім чынам гэта будзе адбывацца, расказаў начальнік ГУАПП МУС Аляксандр Купчэня.
У першую чаргу, паводле яго слоў, у навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым.
"Для забеспячэння бяспекі і спынення праявы рознага роду правапарушэнняў у кожнай школе будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, а на сумежнай тэрыторыі – групы хуткага рэагавання", - паведаміў Купчэня. Яго відэазварот апублікаваны ў Telegram-канале міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Ён папярэдзіў, што тыя, хто прыйшоў на свята, павінны быць гатовы да правядзення надгляду, у тым ліку і рэчаў, прынесеных з сабой.
Тыя, хто адмовіўся ад надглядных мерапрыемстваў, а таксама асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, на школьныя тэрыторыі дапускацца не будуць, дадаў ён.
Прадстаўнік МУС звярнуў увагу на тое, што пасля афіцыйных урачыстасцей у рэгіёнах для моладзі запланаваны розныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія, у прыватнасці, пройдуць у розных забаўляльных установах і іншых месцах адпачынку. Такія аб’екты таксама будуць узяты пад асаблівы кантроль, сказаў Аляксандр Купчэня.
Што не варта рабіць і як сябе паводзіць
Напярэдадні выпускных вечароў начальнік ГУАПП МУС нагадаў аб тым, што распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, а таксама піва ў грамадскім месцы або з’яўленне там у стане ап'янення можа скончыцца адміністрацыйным пакараннем.
Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тое, што непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў не павінны знаходзіцца ў начны час па-за домам, калі не суправаджаюцца бацькамі.
Паводле слоў прадстаўніка МУС, у выпадку выяўлення безгаспадарных рэчаў або з’яўлення падазроных грамадзян трэба адразу звярнуцца па дапамогу да бліжэйшага нарада міліцыі або патэлефанаваць па нумары 102. Тое ж самае трэба зрабіць пры супрацьпраўных дзеяннях з боку невядомых.
Аляксандр Купчэня напярэдадні выпускных звярнуўся з заклікам да бацькоў і педагогаў – своечасова інфармаваць праваахоўныя органы аб узніклых пагрозах бяспецы.
Са свайго боку ён запэўніў, што органы ўнутраных спраў гатовы да забеспячэння правапарадку падчас будучых урачыстасцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь