https://bel.sputnik.by/20220610/zno-spyakota-da-rekamendue-admovtstsa-ad-dalkkh-paezdak-1063493502.html
Зноў спякота: ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад далёкіх паездак
Зноў спякота: ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад далёкіх паездак
Sputnik Беларусь
У Беларусі сіноптыкі на пятніцу аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за высокіх тэмператур, месцамі па краіне слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +32°С. 10.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-10T10:45+0300
2022-06-10T10:45+0300
2022-06-10T10:46+0300
даі
спякота
беларусь
парады
надвор'е
прагноз надвор'я
грамадства
аўто
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0a/1063486369_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_1b4d69fce1fcc75b45be3b7ec40abea6.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі паветра прагрэецца да +30°С… +32°С, у такое спякотнае надвор’е Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе адмовіцца ад далёкіх паездак.У ДАІ таксама нагадваюць вадзіцелям, што духата ў салоне аўтамабіля пагаршае агульнае самаадчуванне, выклікае негатыўныя псіхалагічныя рэакцыі, прыводзіць да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі і пагаршэння рэакцыі.Калі ў дарозе адчулася нядужанне, дзяржаўтаінспектары раяць пры першых жа сімптомах спыніцца ў цені і адпачыць, як след праветрыць салон і крыху прайсціся пешшу.Калі вы змушаны ўсё ж сесці за руль у такое гарачае надвор’е, то паспрабуйце максімальна скараціць час знаходжання ў аўтамабілі, праверце, ці ёсць у аптэчцы валідол, карвалол і нітрагліцэрына і абавязкова вазьміце ў дарогу ахаладжальныя напоі.У пятніцу, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Днём па паўночных і заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі могуць прагрымець навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 м/с, а пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с. Паветра прагрэецца да +26°С…+32°С.У Мінску ў гэты дзень малая верагоднасць ападкаў, у асноўным будзе пераменная воблачнасць. Днём слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +29°С…+31°С. Вецер пераменны 3-8 м/с.На выхадных па Беларусі месцамі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра зноў будзе высокай – ад +12°С уначы да +32°С днём.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0a/1063486369_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_ce7f650135b660376e2824b90537a5f6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
даі, спякота, беларусь, парады, надвор'е, прагноз надвор'я, грамадства, аўто
даі, спякота, беларусь, парады, надвор'е, прагноз надвор'я, грамадства, аўто
Зноў спякота: ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад далёкіх паездак
10:45 10.06.2022 (абноўлена: 10:46 10.06.2022) У Беларусі сіноптыкі на пятніцу аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за высокіх тэмператур, месцамі па краіне слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +32°С.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі паветра прагрэецца да +30°С… +32°С, у такое спякотнае надвор’е Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе адмовіцца ад далёкіх паездак.
У ДАІ таксама нагадваюць вадзіцелям, што духата ў салоне аўтамабіля пагаршае агульнае самаадчуванне, выклікае негатыўныя псіхалагічныя рэакцыі, прыводзіць да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі і пагаршэння рэакцыі.
Калі ў дарозе адчулася нядужанне, дзяржаўтаінспектары раяць пры першых жа сімптомах спыніцца ў цені і адпачыць, як след праветрыць салон і крыху прайсціся пешшу.
Калі вы змушаны ўсё ж сесці за руль у такое гарачае надвор’е, то паспрабуйце максімальна скараціць час знаходжання ў аўтамабілі, праверце, ці ёсць у аптэчцы валідол, карвалол і нітрагліцэрына і абавязкова вазьміце ў дарогу ахаладжальныя напоі.
У пятніцу, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Днём па паўночных і заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі могуць прагрымець навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 м/с, а пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с. Паветра прагрэецца да +26°С…+32°С.
У Мінску ў гэты дзень малая верагоднасць ападкаў, у асноўным будзе пераменная воблачнасць. Днём слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +29°С…+31°С. Вецер пераменны 3-8 м/с.
На выхадных па Беларусі месцамі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра зноў будзе высокай – ад +12°С уначы да +32°С днём.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Наведванне лясоў абмежавана амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Спёка ў Беларусі: якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС
Белгідрамет: да канца чэрвеня ў Беларусі
будзе камфортнае надвор'е