Відэа

Сіла ў адзінстве: Мінск шырока адсвяткаваў Дзень Расіі

Падпісацца
Напярэдадні аднаго з самых галоўных дзяржаўных свят Расійскай Федэрацыі ў сталіцы Беларусі адбыўся грандыёзны канцэрт з удзелам вядомых выканаўцаў з брацкай краіны.
Праспект Пераможцаў у Мінску ў суботу стаў эпіцэнтрам радасці, дабра і сілы - на сцэне каля Палаца спорту разгарнуўся канцэрт у гонар Дня Расіі, які штогод адзначаецца 12 чэрвеня.
Мерапрыемства стала сапраўдным падарункам мінчанам і гасцям беларускай сталіцы, а паколькі свята было чаканым - аб канцэрце паведамілі ўсе вядучыя СМІ краіны - гледачы прыйшлі на канцэрт не толькі з добрым настроем, але і з расійскімі сцягамі.
Канцэртная праграма не магла не здзівіць. Яна сабрала і рускія народныя песні, і вясёлыя танцы, і бравае выступленне пяхотнікаў. Ну і, вядома ж, апагеем відовішча стаў выхад зорак расійскай эстрады.
У самы разгар канцэрта на сцэну выйшаў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Галоўным пасылам у яго прывітальным слове да прысутных, і да ўсіх беларусаў, прагучала: сіла - у адзінстве.
"Мы сёння адзначаем Дзень Расіі ў сталіцы самага блізкага нам суседа і саюзніка. Шчыра рады, што нашы беларускія сябры і браты сёння разам з намі на гэтым свяце", - сказаў Грызлоў, чым выклікаў бурныя авацыі.
Цёплыя словы ў адрас рэспублікі, якая ў цесных саюзніцкіх адносінах з РФ, выказалі і зоркі расійскай эстрады.
Алег Газманаў у закуліссі адзначыў, што яму заўсёды ў Беларусі лёгка. "Мінск - цудоўны горад, у мяне заўсёды ясныя дні, калі я прыязджаю сюды", - сказаў выканаўца. А таксама зазначыў, што гэта першы раз, калі ён на Дзень Расіі выступае не ў Маскве, а за межамі РФ.
А Аляксандр Буйноў выказаў захапленне душэўнасцю і прыгажосцю мінскай публікі, але асабліва - прыгажосцю жанчын.
Канцэрт пачаўся ў 17 гадзін і павінен быў завяршыцца ў дзесяць вечара. Аднак тут, у добрым сэнсе, усё пайшло не па плане. Канцэртная праграма да ўсеагульнага задавальнення зацягнулася амаль на гадзіну. І гэта стала дадатковым бонусам да вялікага свята.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: сіла Расіі і Беларусі - у адзінстве
Вялікі канцэрт да Дня Расіі адбудзецца ў цэнтры Мінска ў суботу
Мінск святкуе Дзень Расіі - фота
Стужка навiн
0