https://bel.sputnik.by/20220613/lukashenka-daruchy-efektyna-pratsavats-na-rynku-ras-1063579116.html
Лукашэнка даручыў эфектыўна працаваць на рынку Расіі
Лукашэнка даручыў эфектыўна працаваць на рынку Расіі
Sputnik Беларусь
Цяпер беларуская эканоміка сутыкнулася з вялікай колькасцю абмежавальных мер з боку заходніх краін, таму расійскі рынак адыгрывае ўсё большую ролю. 13.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-13T13:46+0300
2022-06-13T13:46+0300
2022-06-13T13:46+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
рынак
эканоміка
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1f/1063128761_12:0:1185:660_1920x0_80_0_0_2d974e9873abc95c3396fe3640b3fa3f.png
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Беларусь не павінна адмаўляцца ад сваіх традыцыйных рынкаў у ЕС і ЗША, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.Паводле яго слоў, вакол рэспублікі складваецца такая сітуацыя, якая патрабуе нестандартных дзеянняў у эканоміцы. Асноўным партнёрам была і застаецца Расія.Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу, што "гэта не значыць, што мы павінны забыць іншыя рынкі - і краін, якія развіваюцца, і традыцыйныя нашы рынкі, Еўрапейскага саюза, ЗША".Беларускі лідэр канстатаваў, што цяпер на еўрапейскім і амерыканскім рынку немагчыма эфектыўна працаваць, як гэта было да ўвядзення рэстрыкцый."Цяпер зразумела - Расію будуць душыць, а заадно і нас. Каб Расія не змагла абысці санкцыі праз Беларусь. Такая сітуацыя", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што па гэтай прычыне і ўдзяляе вялікую ўвагу сітуацыі на расійскім напрамку. Асобную ролю тут іграе рэклама і правядзенне выставак."Тавар трэба паказваць тварам. Яго трэба рэкламаваць. А для таго, каб рэкламаваць, яго трэба выстаўляць", - лічыць беларускі лідэр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1f/1063128761_158:0:1038:660_1920x0_80_0_0_60b2ca4fb7f4b1df0daac2ec7917b58e.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, рынак, эканоміка, санкцыі
аляксандр лукашэнка, рынак, эканоміка, санкцыі
Лукашэнка даручыў эфектыўна працаваць на рынку Расіі
Цяпер беларуская эканоміка сутыкнулася з вялікай колькасцю абмежавальных мер з боку заходніх краін, таму расійскі рынак адыгрывае ўсё большую ролю.
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Беларусь не павінна адмаўляцца ад сваіх традыцыйных рынкаў у ЕС і ЗША, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, вакол рэспублікі складваецца такая сітуацыя, якая патрабуе нестандартных дзеянняў у эканоміцы. Асноўным партнёрам была і застаецца Расія.
"І рабоце на расійскім рынку мы надаём асаблівае значэнне. Гэта ні для каго не з'яўляецца сакрэтам. Таму мабілізоўваюцца ва ўрадзе (калі не, то павінны) усе рэсурсы для таго, каб эфектыўна дзейнічаць на ўсходнім напрамку", - заклікаў чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу, што "гэта не значыць, што мы павінны забыць іншыя рынкі - і краін, якія развіваюцца, і традыцыйныя нашы рынкі, Еўрапейскага саюза, ЗША".
Беларускі лідэр канстатаваў, што цяпер на еўрапейскім і амерыканскім рынку немагчыма эфектыўна працаваць, як гэта было да ўвядзення рэстрыкцый.
"Цяпер зразумела - Расію будуць душыць, а заадно і нас. Каб Расія не змагла абысці санкцыі праз Беларусь. Такая сітуацыя", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што па гэтай прычыне і ўдзяляе вялікую ўвагу сітуацыі на расійскім напрамку. Асобную ролю тут іграе рэклама і правядзенне выставак.
"Тавар трэба паказваць тварам. Яго трэба рэкламаваць. А для таго, каб рэкламаваць, яго трэба выстаўляць", - лічыць беларускі лідэр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка анансаваў
узмацненне працы КДБРаскрыты падрабязнасці
будаўніцтва беларускага порта на Балтыцы