https://bel.sputnik.by/20220613/pastupts-prastsey-pedagagchnyya-vnu-vydzell-bolsh-mestsa-dlya-metavko-1063590142.html
Паступіць прасцей: педагагічныя ВНУ выдзелілі больш месцаў для мэтавікоў
Паступіць прасцей: педагагічныя ВНУ выдзелілі больш месцаў для мэтавікоў
Sputnik Беларусь
У Беларусі ўжо некалькі гадоў працуюць педагагічныя класы, выпускнікі з добрымі ацэнкамі ў атэстаце і з рэкамендацыямі могуць паступаць у педвну і без... 13.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-13T17:33+0300
2022-06-13T17:33+0300
2022-06-13T17:33+0300
вну
беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя максіма танка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101412/76/1014127628_0:84:3001:1772_1920x0_80_0_0_1a85e822c2c6daf8c148cd8d39b517b0.jpg
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Студэнтаў-мэтавікоў у педагагічных ВНУ сёлета будзе больш, чым у 2021 годзе. Планавыя лічбы мэтавага набору апублікавалі профільныя ўніверсітэты.Нагадаем, больш за ўсё мэтавай падрыхтоўцы надаюць увагу ВНУ трох профіляў - медыцынскія, сельскагаспадарчыя і педагагічныя. План прыёму ў іх можа складаць да 70% ад усёй колькасці абітурыентаў. Дзве першыя катэгорыі апублікавалі лічбы прыёму яшчэ ў маі, педвну - у чэрвені.БДПУГалоўная альма-матэр настаўнікаў-прадметнікаў, выхавацеляў, настаўнікаў пачатковых класаў, лагапедаў і сацпедагогаў - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка - сёлета мае намер узяць 222 мэтавікі. Больш за ўсё 50 чалавек, на факультэт пачатковай адукацыі.У мінулым годзе сумарная колькасць месцаў для абітурыентаў з мэтавым напрамкам склала 213.БрДУ ім. ПушкінаУ Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя Пушкіна рыхтуюць выкладчыкаў біялогіі і хіміі, фізікі і інфарматыкі, матэматыкі, беларускай і рускай філалогіі, псіхалогіі, фізкультуры, замежных моў, гісторыі, грамадазнаўства. А таксама - лагапедаў, выхавацеляў, настаўнікаў пачатковых класаў, ментараў па практычнай псіхалогіі і сацыяльнай педагогіцы.Сёлета ВНУ плануе прыняць 41 абітурыента-мэтавіка, летась такіх было 37.ВДУ ім. МашэраваУ Віцебску для будучых педагогаў падрыхтавалі больш месцаў на прыём па мэтавай падрыхтоўцы - 86.Спецыяльнасці звязаны з дашкольнай і пачатковай адукацыяй, гісторыяй і грамадазнаўчымі дысцыплінамі, біялогіяй і хіміяй, матэматыкай і інфарматыкай, алігафрэнапедагогікай, ІЗА і чарчэннем, біяэкалогіяй, прыкладной матэматыкай, рамана-германскай філалогіяй і трэнерскай рабоце па лёгкай атлетыцы.ГрДУ ім. КупалыГродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы выдзеліў для мэтавікоў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, 70 месцаў. Нягледзячы на тое, што гэта рэгіянальная ВНУ, тут гэтак жа, як і ў БДПУ, рыхтуюць па ўсім спектры - выкладчыкаў пачатковых класаў, выхавацеляў, настаўнікаў-прадметнікаў, лагапедаў, алігафрэнапедагогаў, настаўнікаў музыкі, ІЗА, харэаграфіі і гэтак далей.Пры гэтым выпускнікі гэтай ВНУ змогуць працаваць ва ўстановах любой ступені адукацыі - дзіцячых садах, школах, гімназіях, каледжах, ВНУ.МДУ ім. КуляшоваПершая альма-матэр беларускага прэзідэнта - Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова - у цяперашняй прыёмнай кампаніі плануе набраць 58 мэтавікоў. Прыкладна трэць - 16 чалавек - будуць "ператвараць" у настаўнікаў пачатковых класаў.МДПУ ім. ШамякінаМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна адвядзе 35 месцаў для абітурыентаў з мэтавым накіраваннем.Гэты педвну рыхтуе не толькі стандартных спецыялістаў – настаўнікаў-прадметнікаў, выхавацеляў і выкладчыкаў пачатковай адукацыі, але і педагогаў-інжынераў, спартыўных трэнераў і спецыялістаў па тэхпрацы і прадпрымальніцтве.ПДУУ Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе асноўныя спецыяльнасці інжынерныя і эканамічныя, ёсць шэраг педагагічных праграм на гуманітарным факультэце. У гэтым годзе ВНУ плануе аддаць 7 месцаў мэтавікам.БарДУБаранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт – адна з чатырох ВНУ ў Брэсцкай вобласці. Тут рыхтуюць настаўнікаў на факультэтах педагогікі і псіхалогіі, а таксама факультэце славянскіх і германскіх моў. Для абітурыентаў-мэтавікоў БарДУ выдзеліць 22 месцы.А як іншыя ВНУ?Больш за ўсё сёлета па мэтавай квоце набяруць медыцынскія і сельскагаспадарчыя ВНУ. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт мае намер прыняць 340 мэтавікоў у 2022-м. Пры гэтым усяго бюджэтных месцаў ва ўніверсітэце - 720.БДАТУ мае намер узяць 261 першакурсніка-мэтавіка. А Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія набярэ сёлета ажно 454 (!) абітурыента з мэтавым напрамкам.Колькі мэтавікоў возьмуць іншыя ВНУ, можна паглядзець тут.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101412/76/1014127628_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_5f0bfd1b00a03f6857c65c5f062b94fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя максіма танка, беларусь
вну, беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя максіма танка, беларусь
Паступіць прасцей: педагагічныя ВНУ выдзелілі больш месцаў для мэтавікоў
У Беларусі ўжо некалькі гадоў працуюць педагагічныя класы, выпускнікі з добрымі ацэнкамі ў атэстаце і з рэкамендацыямі могуць паступаць у педвну і без экзаменаў.
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Студэнтаў-мэтавікоў у педагагічных ВНУ сёлета будзе больш, чым у 2021 годзе. Планавыя лічбы мэтавага набору апублікавалі профільныя ўніверсітэты.
Нагадаем, больш за ўсё мэтавай падрыхтоўцы надаюць увагу ВНУ трох профіляў - медыцынскія, сельскагаспадарчыя і педагагічныя. План прыёму ў іх можа складаць да 70% ад усёй колькасці абітурыентаў. Дзве першыя катэгорыі апублікавалі лічбы прыёму яшчэ ў маі, педвну - у чэрвені.
Галоўная альма-матэр настаўнікаў-прадметнікаў, выхавацеляў, настаўнікаў пачатковых класаў, лагапедаў і сацпедагогаў - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка - сёлета мае намер узяць 222 мэтавікі. Больш за ўсё 50 чалавек, на факультэт пачатковай адукацыі.
У мінулым годзе сумарная колькасць месцаў для абітурыентаў з мэтавым напрамкам склала 213.
У Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя Пушкіна рыхтуюць выкладчыкаў біялогіі і хіміі, фізікі і інфарматыкі, матэматыкі, беларускай і рускай філалогіі, псіхалогіі, фізкультуры, замежных моў, гісторыі, грамадазнаўства. А таксама - лагапедаў, выхавацеляў, настаўнікаў пачатковых класаў, ментараў па практычнай псіхалогіі і сацыяльнай педагогіцы.
Сёлета ВНУ плануе прыняць 41 абітурыента-мэтавіка, летась такіх было 37.
У Віцебску для будучых педагогаў падрыхтавалі больш месцаў на прыём па мэтавай падрыхтоўцы - 86.
Спецыяльнасці звязаны з дашкольнай і пачатковай адукацыяй, гісторыяй і грамадазнаўчымі дысцыплінамі, біялогіяй і хіміяй, матэматыкай і інфарматыкай, алігафрэнапедагогікай, ІЗА і чарчэннем, біяэкалогіяй, прыкладной матэматыкай, рамана-германскай філалогіяй і трэнерскай рабоце па лёгкай атлетыцы.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы выдзеліў для мэтавікоў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, 70 месцаў. Нягледзячы на тое, што гэта рэгіянальная ВНУ, тут гэтак жа, як і ў БДПУ, рыхтуюць па ўсім спектры - выкладчыкаў пачатковых класаў, выхавацеляў, настаўнікаў-прадметнікаў, лагапедаў, алігафрэнапедагогаў, настаўнікаў музыкі, ІЗА, харэаграфіі і гэтак далей.
Пры гэтым выпускнікі гэтай ВНУ змогуць працаваць ва ўстановах любой ступені адукацыі - дзіцячых садах, школах, гімназіях, каледжах, ВНУ.
Першая альма-матэр беларускага прэзідэнта - Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова - у цяперашняй прыёмнай кампаніі плануе набраць 58 мэтавікоў. Прыкладна трэць - 16 чалавек - будуць "ператвараць" у настаўнікаў пачатковых класаў.
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна адвядзе 35 месцаў для абітурыентаў з мэтавым накіраваннем.
Гэты педвну рыхтуе не толькі стандартных спецыялістаў – настаўнікаў-прадметнікаў, выхавацеляў і выкладчыкаў пачатковай адукацыі, але і педагогаў-інжынераў, спартыўных трэнераў і спецыялістаў па тэхпрацы і прадпрымальніцтве.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе асноўныя спецыяльнасці інжынерныя і эканамічныя, ёсць шэраг педагагічных праграм на гуманітарным факультэце. У гэтым годзе ВНУ плануе аддаць 7 месцаў мэтавікам.
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт – адна з чатырох ВНУ ў Брэсцкай вобласці. Тут рыхтуюць настаўнікаў на факультэтах педагогікі і псіхалогіі, а таксама факультэце славянскіх і германскіх моў. Для абітурыентаў-мэтавікоў БарДУ выдзеліць 22 месцы.
Больш за ўсё сёлета па мэтавай квоце набяруць медыцынскія і сельскагаспадарчыя ВНУ. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт мае намер прыняць 340 мэтавікоў у 2022-м. Пры гэтым усяго бюджэтных месцаў ва ўніверсітэце - 720.
БДАТУ мае намер узяць 261 першакурсніка-мэтавіка. А Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія набярэ сёлета ажно 454 (!) абітурыента з мэтавым напрамкам.
Колькі мэтавікоў возьмуць іншыя ВНУ, можна паглядзець
тут.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пераможцы якіх алімпіяд
змогуць паступіць без экзаменаў у Беларусі