Пераможцы якіх алімпіяд змогуць паступіць без экзаменаў у Беларусі
© Sputnik / Виталий Аньков
/ Падпісацца
У топе ў беларускіх абітурыентаў у новай уступнай кампаніі, на думку экспертаў, будуць медыцынскія, інжынерныя і іншыя спецыяльнасці.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. У Беларусі вызначаны пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх змогуць паступіць у ВНУ і вучылішчы без уступных экзаменаў у 2022 годзе, гэта прадугледжана пастановай міністэрства адукацыі №130 ад 20 мая, якая афіцыйна апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У спісак такіх алімпіяд увайшлі 9 міжнародных спаборніцтваў, сярод іх:
Міжнародная матэматычная алімпіяда - 2022 год, якая праходзіла ў Нарвегіі;
Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат - 2022 год (Венгрыя);
Міжнародная фізічная алімпіяда - 2022 год (Швейцарыя);
Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы - 2022 год (Казахстан);
Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі - 2022 год (Узбекістан);
Міжнародная геаграфічная алімпіяда - 2022 год (Францыя);
Міжнародная алімпіяда навук аб Зямлі - 2022 год (Італія);
Еўрапейская геаграфічная алімпіяда - 2022 год (Сербія);
Міжнародная алімпіяда па фізіцы імя Аль-Фергані - 2021 год (Узбекістан).
Беларускія школьнікі, якім удалося заняць там першае, другое ці трэцяе месцы, могуць спакойна разлічваць на залічэнне ў ВНУ.
Яшчэ ў адной пастанове Мінадукацыі №131, якая таксама афіцыйна апублікавана ў аўторак, гаворыцца, што пераможцы Міжнароднай матэматычнай алімпіяды для дзяўчат, Міжнароднай фізічнай алімпіяды, Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы і Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі змогуць без экзаменаў паступіць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, для якіх гэты прадмет вызначаны другім прадметам профільнага ўступнага экзамену.
Пералік такіх спецыяльнасцей будзе ўстаноўлены Мінадукацыі.
На гэтыя ж спецыяльнасці змогуць паступіць без экзаменавў школьнікі, якія занялі першыя тры месцы ў абласных і Мінскім гарадскім этапах рэспубліканскай алімпіяды па 21 вучэбным прадмеце.
Пастановы набываюць моц пасля іх афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Не блытаць з ЦТ! Высветлілася, як у школьнікаў пройдзе цэнтралізаваны экзамен
ЦТ-2022: якім абітурыентам не трэба здаваць тэсціраванне
Расійскія абітурыенты атрымаюць ільготы пры паступленні ў ВНУ Беларусі
Мінадукацыі назвала топ спецыяльнасцей 2022 года
Як беларусам паступіць у ВНУ Расіі – пакрокавая інструкцыя