https://bel.sputnik.by/20220530/saaz-atsanla-ryzyku-raspasyudzhvannya-vospy-malpa-u-svetse-1063086454.html
СААЗ ацаніла рызыку распаўсюджвання воспы малпаў у свеце
СААЗ ацаніла рызыку распаўсюджвання воспы малпаў у свеце
Sputnik Беларусь
У арганізацыі мяркуюць, што значная частка насельніцтва ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую... 30.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-30T11:08+0300
2022-05-30T11:08+0300
2022-05-30T11:09+0300
сааз
сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
воспа малпаў
здароўе
грамадства
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232337_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_3e2ce6dfdcfe22c3f1eb9f2180ba1a4e.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) у цяперашні час ацэньвае рызыку распаўсюджвання воспы малпаў на глабальным узроўні як умераную, але не выключае, што сітуацыя можа стаць горшай.Па стане на 26 мая ў арганізацыі ёсць інфармацыя аб 257 лабараторна пацверджаных выпадках воспы малпаў і 120 – меркаваных. Пры гэтым звестак аб смяротных зыходах няма.Адзначаецца, што выпадкі заражэння ў асноўным рэгіструюцца сярод мужчын, якія практыкуюць аднаполы сэкс.Заражэнні з’явіліся ў краінах, якія не з’яўляюцца эндэмічнымі па вірусе воспы малпаў. У СААЗ мяркуюць, што раптоўнае з’яўленне ў розных кропках свету спарадычных выпадкаў можа сведчыць аб тым, што перадача ад чалавека да чалавека ўжо адбываецца і вірус мог цыркуляваць незаўважаным ужо дастаткова даўно.Па заяве СААЗ, большая частка насельніцтва свету ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую перакрыжаваную абарону, у шэрагу краін была спынена з 1980 года ці раней.Раней у арганізацыі паведамлялі, што не лічаць патрэбным праводзіць масавую вакцынацыю ці буйныя кампаніі імунізацыі з-за ўспышкі воспы малпаў. Там адзначылі, што вірус перадаецца галоўным чынам пры цесным фізічным кантакце паміж людзьмі, таму асноўнымі спосабамі кантролю за распаўсюджваннем захворвання на дадзены момант застаюцца расследаванне і ізаляцыя.Што з воспай малпаў у БеларусіПа даных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, неабходных сродкаў дыягностыкі воспы малпаў у краіне няма – іх толькі распрацоўваюць. У выпадку ўзнікнення падазрэнняў на захворванне, біяматэрыял адвезлі б на аналіз у Расію – у цэнтры "Вектар" Расспажыўнагляду тэсты ёсць.Пры гэтым у беларускім ведамстве ацэньваюць рызыкі траплення інфекцыі ў краіну як нізкія. Аднак для прадухілення завозу ў краіну воспы малпаў у пунктах пропуску на мяжы ўзмоцнены меры санітарна-каранціннага кантролю. Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232337_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_69e20673196f6de27e5e1ef1a53a99df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сааз, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), воспа малпаў, здароўе, грамадства, у свеце, беларусь
сааз, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), воспа малпаў, здароўе, грамадства, у свеце, беларусь
СААЗ ацаніла рызыку распаўсюджвання воспы малпаў у свеце
11:08 30.05.2022 (абноўлена: 11:09 30.05.2022) У арганізацыі мяркуюць, што значная частка насельніцтва ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую абарону, у шэрагу краін была спынена каля 40 гадоў таму.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) у цяперашні час ацэньвае рызыку распаўсюджвання воспы малпаў на глабальным узроўні як умераную, але не выключае, што сітуацыя можа стаць горшай.
Па стане на 26 мая ў арганізацыі ёсць інфармацыя аб 257 лабараторна пацверджаных выпадках воспы малпаў і 120 – меркаваных. Пры гэтым звестак аб смяротных зыходах няма.
Адзначаецца, што выпадкі заражэння ў асноўным рэгіструюцца сярод мужчын, якія практыкуюць аднаполы сэкс.
Заражэнні з’явіліся ў краінах, якія не з’яўляюцца эндэмічнымі па вірусе воспы малпаў. У СААЗ мяркуюць, што раптоўнае з’яўленне ў розных кропках свету спарадычных выпадкаў можа сведчыць аб тым, што перадача ад чалавека да чалавека ўжо адбываецца і вірус мог цыркуляваць незаўважаным ужо дастаткова даўно.
Пры гэтым рызыка для грамадскай аховы здароўя, звязаная з воспай малпаў, можа стаць высокай у выпадку, калі "вірус скарыстаецца магчымасцю зацвердзіцца ў якасці патагена для чалавека і распаўсюдзіцца сярод груп з больш высокай рызыкай цяжкага захворвання, такіх як маленькія дзеці і асобы з аслабленым імунітэтам".
Па заяве СААЗ, большая частка насельніцтва свету ўразлівая да віруса воспы малпаў, бо вакцынацыя супраць натуральнай воспы, якая забяспечвае некаторую перакрыжаваную абарону, у шэрагу краін была спынена з 1980 года ці раней.
Раней у арганізацыі паведамлялі, што не лічаць патрэбным праводзіць масавую вакцынацыю ці буйныя кампаніі імунізацыі з-за ўспышкі воспы малпаў. Там адзначылі, што вірус перадаецца галоўным чынам пры цесным фізічным кантакце паміж людзьмі, таму асноўнымі спосабамі кантролю за распаўсюджваннем захворвання на дадзены момант застаюцца расследаванне і ізаляцыя.
Што з воспай малпаў у Беларусі
Па даных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, неабходных сродкаў дыягностыкі воспы малпаў у краіне няма – іх толькі распрацоўваюць. У выпадку ўзнікнення падазрэнняў на захворванне, біяматэрыял адвезлі б на аналіз у Расію – у цэнтры "Вектар" Расспажыўнагляду тэсты ёсць.
Пры гэтым у беларускім ведамстве ацэньваюць рызыкі траплення інфекцыі ў краіну як нізкія. Аднак для прадухілення завозу ў краіну воспы малпаў у пунктах пропуску на мяжы ўзмоцнены меры санітарна-каранціннага кантролю. Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стала вядома, калі ў Беларусі з'явяцца
тэсты для выяўлення воспы малпаўУспышка воспы малпаў: што пра яе вядома і
ці чакаць новую пандэмію?
Краіны ЕАЭС
узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў
Колькасць заражэнняў воспай малпаў сярод людзей расце