https://bel.sputnik.by/20220614/dva-naybuyneyshyya-bank-zsha-prypynl-aperatsy-pa-dzyarzhdogu-rf-1063615608.html
Два найбуйнейшыя банкі ЗША прыпынілі аперацыі па дзярждоўгу РФ
Два найбуйнейшыя банкі ЗША прыпынілі аперацыі па дзярждоўгу РФ
Sputnik Беларусь
Рашэнне было прынята банкамі пасля атрымання адпаведнага ўказання амерыканскага міністэрства фінансаў. 14.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-14T15:16+0300
2022-06-14T15:16+0300
2022-06-14T15:16+0300
долар
зша
банк
дзярждоўг
палітыка
аперацыя
расія
у свеце
фінансы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104401/91/1044019144_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_3a20b29d4ae3abc77758f9950b382368.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Найбуйнейшыя амерыканскія банкі JPMorgan Chase і Goldman Sachs прыпынілі аперацыі па абслугоўванні даўгавых абавязацельстваў Расіі, паведамляе Блумберг са спасылкай на крыніцы.Спачатку амерыканскае фінансавае ведамства не працягнула тэрмін дзеяння генеральнай ліцэнзіі, якая дазваляла Расіі абслугоўваць свой знешні доўг у санкцыйных умовах. У Мінфіне Расіі ў сваю чаргу завілі, што нават ва ўмовах знешніх абмежаванняў, краіна працягне выконваць дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы. Ведамства паабяцала ажыццяўляць выплаты ў расійскіх рублях.Міністр фінансаў Антон Сілуанаў запэўніў, што калі будзе абвешчаны тэхнічны дэфолт па расійскім дзярждоўгу з-за дзеянняў ЗША, гэта на жыцці расіян ніяк не адаб’ецца.У паведамленні банка Goldman Sachs гаворыцца, што яны больш не будуць праводзіць пэўныя аперацыі па фарміраванні актыўнасці рынку ў дачыненні да расійскіх юрыдычных асоб. У банку растлумачылі, што гэта зроблена ў адпаведнасці з абноўленым кіраўніцтвам упраўлення па кантролі над замежнымі актывамі (OFAC) міністэрства фінансаў ЗША і звязана з тым, што Goldman Sachs згарнуў усю дзейнасць, звязаную з Расіяй.Паводле інфармацыі агенцтва, гэтае рашэнне было прынята пасля адпаведнага ўказання амерыканскага Мінфіна. Пры гэтым, як адзначаюць крыніцы агенцтва, яшчэ ў чэрвені гэтыя банкі праводзілі аперацыі па абслугоўванні расійскага дзярждоўгу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104401/91/1044019144_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_60632771cc35ca9cb8fcfda5956822ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
долар, зша, банк, дзярждоўг, палітыка, аперацыя, расія, у свеце, фінансы
долар, зша, банк, дзярждоўг, палітыка, аперацыя, расія, у свеце, фінансы
Два найбуйнейшыя банкі ЗША прыпынілі аперацыі па дзярждоўгу РФ
Рашэнне было прынята банкамі пасля атрымання адпаведнага ўказання амерыканскага міністэрства фінансаў.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Найбуйнейшыя амерыканскія банкі JPMorgan Chase і Goldman Sachs прыпынілі аперацыі па абслугоўванні даўгавых абавязацельстваў Расіі, паведамляе Блумберг са спасылкай на крыніцы.
Спачатку амерыканскае фінансавае ведамства не працягнула тэрмін дзеяння генеральнай ліцэнзіі, якая дазваляла Расіі абслугоўваць свой знешні доўг у санкцыйных умовах. У Мінфіне Расіі ў сваю чаргу завілі, што нават ва ўмовах знешніх абмежаванняў, краіна працягне выконваць дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы. Ведамства паабяцала ажыццяўляць выплаты ў расійскіх рублях.
Міністр фінансаў Антон Сілуанаў запэўніў, што калі будзе абвешчаны тэхнічны дэфолт па расійскім дзярждоўгу з-за дзеянняў ЗША, гэта на жыцці расіян ніяк не адаб’ецца.
У паведамленні банка Goldman Sachs гаворыцца, што яны больш не будуць праводзіць пэўныя аперацыі па фарміраванні актыўнасці рынку ў дачыненні да расійскіх юрыдычных асоб. У банку растлумачылі, што гэта зроблена ў адпаведнасці з абноўленым кіраўніцтвам упраўлення па кантролі над замежнымі актывамі (OFAC) міністэрства фінансаў ЗША і звязана з тым, што Goldman Sachs згарнуў усю дзейнасць, звязаную з Расіяй.
Паводле інфармацыі агенцтва, гэтае рашэнне было прынята пасля адпаведнага ўказання амерыканскага Мінфіна. Пры гэтым, як адзначаюць крыніцы агенцтва, яшчэ ў чэрвені гэтыя банкі праводзілі аперацыі па абслугоўванні расійскага дзярждоўгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Знешні дзярждоўг Беларусі ў студзені - сакавіку знізіўся