https://bel.sputnik.by/20220616/mnsk-zaklka-aan-zasnavats-mekhanzm-adkaznasts-za-adnabakovyya-sanktsy-1063699061.html
Мінск заклікаў ААН заснаваць механізм адказнасці за аднабаковыя санкцыі
Мінск заклікаў ААН заснаваць механізм адказнасці за аднабаковыя санкцыі
Sputnik Беларусь
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі заявіла, што аднабаковыя санкцыі груба парушаюць правы чалавека, у тым ліку і ў спорце. 16.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-16T09:57+0300
2022-06-16T09:57+0300
2022-06-16T09:57+0300
аан
санкцыі
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055579181_0:190:1824:1216_1920x0_80_0_0_80c8d43fabc1e8b8c7f2a897966278b6.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Арганізацыі Аб'яднаных Нацый неабходна ўвесці міжнародны механізм адказнасці за прымяненне аднабаковых санкцый, паколькі яны груба парушаюць правы чалавека, заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Ларыса Бельская.Як паведамілі ў МЗС краіны, падчас дыскусіі з Вярхоўным камісарам ААН дыпламат падкрэсліла, што заходнія краіны актыўна выкарыстоўваюць аднабаковыя рэстрыкцыі, "якія груба і масава парушаюць правы чалавека ў розных краінах, уключаючы дзяржавы-аб'екты і дзяржавы-ініцыятары санкцый, а таксама краіны, якія сталі на шлях развіцця"."Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліла, што гэта не павінна заставацца бяскарным і заклікала ААН заснаваць міжнародны механізм падсправаздачнасці за прымяненне аднабаковых прымусовых мер", - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.Акрамя таго, Ларыса Бельская заявіла, што дыскрымінацыйная палітыка Захаду груба парушае правы чалавека ў спорце і палітызуе яго.У сувязі з гэтым яна рашуча асудзіла адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах паралімпійцаў і спартсменаў Беларусі і Расіі. Бельская запатрабавала ад ААН і Міжнароднага Алімпійскага камітэта прыняць экстраныя меры па поўным аднаўленні правоў беларускіх і расійскіх атлетаў, паведамілі ў МЗС.Санкцыі супраць Беларусі і РасііПасля пачатку Расіяй ваеннай спецаперацыі на Украіне краіны Захаду пачалі ўвядзенне новых санкцый супраць РФ, рэстрыкцыі таксама вельмі сур'ёзна закранулі і Беларусь.4 чэрвеня ўступіў у сілу ўжо шосты санкцыйны пакет супраць РФ і рэспублікі, накіраваны на яшчэ мацнейшае прыгнечанне эканомік дзвюх краін.У прыватнасці, пакет змяшчае поўную забарону на паслугі, якія адносяцца да транспарціроўкі нафты з Расіі – з ліпеня 2022 года еўрапейскім кампаніям забароняць аказваць суднаходныя, брокерскія, страхавыя і фінансавыя паслугі ў гэтай сферы. Захад разлічвае, што новыя рэстрыкцыі скуюць нафтавую галіну Расіі і не дазволяць шукаць альтэрнатыўных пакупнікоў на энергарэсурсы.Што да Беларусі, то заходнія краіны паэтапна ўводзілі санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб і прадпрыемстваў рэспублікі, абвінавачваючы Мінск у парушэннях падчас выбараў і парушэнні правоў чалавека.Чарговы этап пашырэння заходніх санкцый адбыўся з-за падтрымкі Мінскам расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.Рэстрыкцыі закранулі не толькі эканомікі РФ і Беларус, але і гуманітарную сферу, СМІ, а таксама спорт. Так, расійскім і беларускім атлетам забаранілі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных турнірах. Абмежаванні закранулі нават Паралімпіяду ў Кітаі.Як растлумачыў 8 чэрвеня кіраўнік МАК Томас Бах, спартсменаў РФ і Беларусі камітэт рэкамендаваў адхіліць ад міжнародных спаборніцтваў толькі таму, што такім чынам хацеў абараніць іх ад магчымых актаў агрэсіі, ужо праяўленых у розных краінах.Ён таксама заявіў, што санкцыі не павінны прымяняцца да спартсменаў толькі за тое, што яны з'яўляюцца грамадзянамі той ці іншай дзяржавы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055579181_102:0:1723:1216_1920x0_80_0_0_bef66d050fcedb860113c0d49163d114.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, санкцыі, беларусь, грамадства
аан, санкцыі, беларусь, грамадства
Мінск заклікаў ААН заснаваць механізм адказнасці за аднабаковыя санкцыі
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі заявіла, што аднабаковыя санкцыі груба парушаюць правы чалавека, у тым ліку і ў спорце.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Арганізацыі Аб'яднаных Нацый неабходна ўвесці міжнародны механізм адказнасці за прымяненне аднабаковых санкцый, паколькі яны груба парушаюць правы чалавека, заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Ларыса Бельская.
Як паведамілі ў МЗС краіны, падчас дыскусіі з Вярхоўным камісарам ААН дыпламат падкрэсліла, што заходнія краіны актыўна выкарыстоўваюць аднабаковыя рэстрыкцыі, "якія груба і масава парушаюць правы чалавека ў розных краінах, уключаючы дзяржавы-аб'екты і дзяржавы-ініцыятары санкцый, а таксама краіны, якія сталі на шлях развіцця".
"Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліла, што гэта не павінна заставацца бяскарным і заклікала ААН заснаваць міжнародны механізм падсправаздачнасці за прымяненне аднабаковых прымусовых мер", - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Акрамя таго, Ларыса Бельская заявіла, што дыскрымінацыйная палітыка Захаду груба парушае правы чалавека ў спорце і палітызуе яго.
У сувязі з гэтым яна рашуча асудзіла адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах паралімпійцаў і спартсменаў Беларусі і Расіі. Бельская запатрабавала ад ААН і Міжнароднага Алімпійскага камітэта прыняць экстраныя меры па поўным аднаўленні правоў беларускіх і расійскіх атлетаў, паведамілі ў МЗС.
Санкцыі супраць Беларусі і Расіі
Пасля пачатку Расіяй ваеннай спецаперацыі на Украіне краіны Захаду пачалі ўвядзенне новых санкцый супраць РФ, рэстрыкцыі таксама вельмі сур'ёзна закранулі і Беларусь.
4 чэрвеня ўступіў у сілу ўжо шосты санкцыйны пакет супраць РФ і рэспублікі, накіраваны на яшчэ мацнейшае прыгнечанне эканомік дзвюх краін.
У прыватнасці, пакет змяшчае поўную забарону на паслугі, якія адносяцца да транспарціроўкі нафты з Расіі – з ліпеня 2022 года еўрапейскім кампаніям забароняць аказваць суднаходныя, брокерскія, страхавыя і фінансавыя паслугі ў гэтай сферы. Захад разлічвае, што новыя рэстрыкцыі скуюць нафтавую галіну Расіі і не дазволяць шукаць альтэрнатыўных пакупнікоў на энергарэсурсы.
Што да Беларусі, то заходнія краіны паэтапна ўводзілі санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб і прадпрыемстваў рэспублікі, абвінавачваючы Мінск у парушэннях падчас выбараў і парушэнні правоў чалавека.
Чарговы этап пашырэння заходніх санкцый адбыўся з-за падтрымкі Мінскам расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
Рэстрыкцыі закранулі не толькі эканомікі РФ і Беларус, але і гуманітарную сферу, СМІ, а таксама спорт. Так, расійскім і беларускім атлетам забаранілі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных турнірах. Абмежаванні закранулі нават Паралімпіяду ў Кітаі.
Як растлумачыў 8 чэрвеня кіраўнік МАК Томас Бах, спартсменаў РФ і Беларусі камітэт рэкамендаваў адхіліць ад міжнародных спаборніцтваў толькі таму, што такім чынам хацеў абараніць іх ад магчымых актаў агрэсіі, ужо праяўленых у розных краінах.
Ён таксама заявіў, што санкцыі не павінны прымяняцца да спартсменаў толькі за тое, што яны з'яўляюцца грамадзянамі той ці іншай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіраўнік МАК выступіў супраць адхілення атлетаў РФ і Беларусі ад спаборніцтваў