https://bel.sputnik.by/20220616/parushennya---ne-zlchyts-dzyarzhkantrol-zno-pravery-tseny--kramakh-1063720200.html
Парушэнняў - не злічыць: Дзяржкантроль зноў праверыў цэны ў крамах
Парушэнняў - не злічыць: Дзяржкантроль зноў праверыў цэны ў крамах
Sputnik Беларусь
Апроч неабгрунтаванага завышэння цэннікаў, у шматлікіх гандлёвых аб'ектах парушаліся санітарныя правілы і прадаваліся пратэрмінаваныя прадукты. 16.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-16T16:20+0300
2022-06-16T16:20+0300
2022-06-16T16:20+0300
кдк рб
цэны
грамадства
прадукты харчавання
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101325/08/1013250866_0:138:3076:1868_1920x0_80_0_0_d3e94a8d1bdacdf323d849b3e1da85f7.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. У кожным пятым магазіне спецыялісты КДК выявілі завышэнне цэн і іншыя парушэнні, паведамілі ў прэс-службе камітэта.За першыя пяць месяцаў з пачатку года рэвізоры праверылі і праманіторылі 1050 крам і кіёскаў - у 699 з іх выяўлены пэўныя парушэнні.У 185 гандлёвых аб'ектах завышаліся ў цэны, у 478 - былі парушаны правілы гандлю, а ў 388 не выконваўся асартыментны пералік тавараў. Санітарныя нормы парушаліся ў 241 магазіне, пры гэтым у 77 аб'ектах прадавалася "пратэрміноўка".Па выніках праверак да "адміністрацыі" прыцягнулі 117 службовых асоб і 25 суб'ектаў гаспадарання. Да дысцыплінарнай адказнасці - 111 чалавек.У КДК праінфармавалі, што кіёскам, магазінам, рытэйлерам накіравалі больш за 400 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў.Прыйшлося закрыцьУ канцы сакавіка спецыялісты камітэта паведамлялі, што на той момант наведалі з праверкамі больш за 600 магазінаў. "Па шэрагу абуральных фактаў" Дзяржкантроль прыняў рашэнне прыпыніць дзейнасць пяці гандлёвых аб'ектаў.Так, не пашанцавала ІП з Віцебска, у павільёне ў якога сацыяльна-значныя прадукты прадаваліся па моцна завышаных коштах. У Маладзечне таксама закрылі гандлёвы аб'ект яшчэ аднаго прадпрымальніка: там рэалізоўваліся прадукты сумнеўнага паходжання - без неабходных дакументаў аб пастаўцы і якасці. Таксама былі закрытыя дзве крамы ў Гомелі і адна – у Салігорску.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101325/08/1013250866_216:0:2947:2048_1920x0_80_0_0_c4168da55bb67fbbebd40975c728cae4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдк рб, цэны, грамадства, прадукты харчавання
кдк рб, цэны, грамадства, прадукты харчавання
Парушэнняў - не злічыць: Дзяржкантроль зноў праверыў цэны ў крамах
Апроч неабгрунтаванага завышэння цэннікаў, у шматлікіх гандлёвых аб'ектах парушаліся санітарныя правілы і прадаваліся пратэрмінаваныя прадукты.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. У кожным пятым магазіне спецыялісты КДК выявілі завышэнне цэн і іншыя парушэнні, паведамілі ў прэс-службе камітэта.
За першыя пяць месяцаў з пачатку года рэвізоры праверылі і праманіторылі 1050 крам і кіёскаў - у 699 з іх выяўлены пэўныя парушэнні.
У 185 гандлёвых аб'ектах завышаліся ў цэны, у 478 - былі парушаны правілы гандлю, а ў 388 не выконваўся асартыментны пералік тавараў. Санітарныя нормы парушаліся ў 241 магазіне, пры гэтым у 77 аб'ектах прадавалася "пратэрміноўка".
Па выніках праверак да "адміністрацыі" прыцягнулі 117 службовых асоб і 25 суб'ектаў гаспадарання. Да дысцыплінарнай адказнасці - 111 чалавек.
У КДК праінфармавалі, што кіёскам, магазінам, рытэйлерам накіравалі больш за 400 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў.
У канцы сакавіка спецыялісты камітэта паведамлялі, што на той момант наведалі з праверкамі больш за 600 магазінаў. "Па шэрагу абуральных фактаў" Дзяржкантроль прыняў рашэнне прыпыніць дзейнасць пяці гандлёвых аб'ектаў.
Так, не пашанцавала ІП з Віцебска, у павільёне ў якога сацыяльна-значныя прадукты прадаваліся па моцна завышаных коштах. У Маладзечне таксама закрылі гандлёвы аб'ект яшчэ аднаго прадпрымальніка: там рэалізоўваліся прадукты сумнеўнага паходжання - без неабходных дакументаў аб пастаўцы і якасці. Таксама былі закрытыя дзве крамы ў Гомелі і адна – у Салігорску.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Долар упаў, а цэны?
Дзяржкантроль праверыў аптэкі і расказаў аб шэрых схемах
КДК заклікаў аптавікоў
знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры