https://bel.sputnik.by/20220617/belarus--rasya-zatskaleny--ekspartse-udabrennya---pyasko-1063754688.html
Беларусь і Расія зацікаўлены ў экспарце ўдабрэнняў - Пяскоў
Беларусь і Расія зацікаўлены ў экспарце ўдабрэнняў - Пяскоў
Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія не могуць паўнацэнна прасоўваць свае ўдабрэнні на знешнія рынкі, таму што супраць прадпрыемстваў-вытворцаў і супраць саміх краін уведзены... 17.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-17T09:52+0300
2022-06-17T09:52+0300
2022-06-17T09:52+0300
дзмітрый пяскоў
удабрэнне
экспарт
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103548/89/1035488943_0:458:2015:1591_1920x0_80_0_0_d7353bb534bd01ef54cdc6f34850179a.jpg
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Беларусь і Расія зацікаўлены ў рэалізацыі сваіх удабрэнняў на міжнародныя рынкі, але шэраг краін абмежаваў гэтыя магчымасці санкцыямі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.Ён нагадаў, што і Расія, і Беларусь - буйнейшыя сусветныя экспарцёры ўдабрэнняў і, вядома ж, абедзве краіны, як і раней, зацікаўлены ў прасоўванні гэтай прадукцыі на міжнародныя рынкі.ЗША і ЕС павінны думацьНа думку Пяскова, ЗША і Еўрасаюз, якія зрабілі грубыя памылкі з увядзеннем санкцый на ўдабрэнні ў дачыненні да Расіі, павінны думаць аб адказе перад мільёнамі галадаючых людзей, якія з-за гэтых мер могуць з'явіцца.Прэс-сакратар адзначыў, што менавіта ЕС і Вашынгтон не даюць аплаціць удабрэнні і застрахаваць судны, якія падыходзяць пад загрузку, а таксама не прымаюць іх у партах."Усё гэта прывяло да скарачэння ці ледзь не больш чым на 40% усіх паставак", – сказаў Пяскоў.Вынік памылак ЗахадуСітуацыя, якая склалася ў свеце з харчовай бяспекай, пастаўкамі збожжа і ўдабрэнняў – вынік памылак заходніх краін, і ні ў якім разе не "адказ" Масквы, мяркуе прэс-сакратар прэзідэнта Расіі."Гэта ніякі не адказ Расіі, гэта вынікі памылак, якія рабілі заходнія краіны. Што адбылося з харчаваннем? Цэны на прадукты харчавання растуць і з-за інфляцыі, і з-за тых памылак, якія былі дапушчаны за апошнія некалькі гадоў", – сказаў Пяскоў.Нагадаем, што ў другой палове мая генеральны сакратар ААН звяртаўся да Расіі з просьбай дазволіць вывезці збожжа з Украіны праз Чарнаморскія парты. Былі праведзены перагаворы з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.Пяскоў заявіў, што Расія будзе прасіць змякчэння санкцый па ўдабрэннях. Таксама ён адзначыў, што праход суднаў праз Чарнаморскія парты небяспечны з-за ўстаноўленых там мін. Пошукам і нейтралізацыяй мін і арганізацыяй праходу судоў гатова была заняцца Турцыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103548/89/1035488943_0:269:2015:1780_1920x0_80_0_0_3c11b18f6f7d2aacef5cb2dc663751a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, удабрэнне, экспарт, расія, беларусь
дзмітрый пяскоў, удабрэнне, экспарт, расія, беларусь
Беларусь і Расія зацікаўлены ў экспарце ўдабрэнняў - Пяскоў
Беларусь і Расія не могуць паўнацэнна прасоўваць свае ўдабрэнні на знешнія рынкі, таму што супраць прадпрыемстваў-вытворцаў і супраць саміх краін уведзены санкцыі.
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Беларусь і Расія зацікаўлены ў рэалізацыі сваіх удабрэнняў на міжнародныя рынкі, але шэраг краін абмежаваў гэтыя магчымасці санкцыямі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Ён нагадаў, што і Расія, і Беларусь - буйнейшыя сусветныя экспарцёры ўдабрэнняў і, вядома ж, абедзве краіны, як і раней, зацікаўлены ў прасоўванні гэтай прадукцыі на міжнародныя рынкі.
"Але ж гэта не мы наклалі на нас саміх санкцыі. Гэта ж і Злучаныя Штаты, і Еўрапейскі Саюз, і Канада, і цэлы шэраг іншых краін пайшлі на гэтыя рэстрыкцыі", - сказаў Пяскоў у інтэрв'ю РІА Навіны.
На думку Пяскова, ЗША і Еўрасаюз, якія зрабілі грубыя памылкі з увядзеннем санкцый на ўдабрэнні ў дачыненні да Расіі, павінны думаць аб адказе перад мільёнамі галадаючых людзей, якія з-за гэтых мер могуць з'явіцца.
Прэс-сакратар адзначыў, што менавіта ЕС і Вашынгтон не даюць аплаціць удабрэнні і застрахаваць судны, якія падыходзяць пад загрузку, а таксама не прымаюць іх у партах.
"Усё гэта прывяло да скарачэння ці ледзь не больш чым на 40% усіх паставак", – сказаў Пяскоў.
Сітуацыя, якая склалася ў свеце з харчовай бяспекай, пастаўкамі збожжа і ўдабрэнняў – вынік памылак заходніх краін, і ні ў якім разе не "адказ" Масквы, мяркуе прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
"Гэта ніякі не адказ Расіі, гэта вынікі памылак, якія рабілі заходнія краіны. Што адбылося з харчаваннем? Цэны на прадукты харчавання растуць і з-за інфляцыі, і з-за тых памылак, якія былі дапушчаны за апошнія некалькі гадоў", – сказаў Пяскоў.
Нагадаем, што ў другой палове мая генеральны сакратар ААН звяртаўся да Расіі з просьбай дазволіць вывезці збожжа з Украіны праз Чарнаморскія парты. Былі праведзены перагаворы з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі.
Пяскоў заявіў, што Расія будзе прасіць змякчэння санкцый па ўдабрэннях. Таксама ён адзначыў, што праход суднаў праз Чарнаморскія парты небяспечны з-за ўстаноўленых там мін. Пошукам і нейтралізацыяй мін і арганізацыяй праходу судоў гатова была заняцца Турцыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Прэзідэнт Беларусі гатоў
вазіць калій "мяшкамі" або дызель "бочкамі"