Наведваць лясы без абмежаванняў можна ў дзвюх абласцях Беларусі

© Pixabay / pixel2013Летні лес, архіўнае фота
Летні лес, архіўнае фота
 - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2022
Падпісацца
Пасля мінулых дажджоў да выхадных у многіх раёнах рэспублікі знялі абмежаванні на наведванне лясоў.
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Забароны і абмежаванні на выезды на прыроду засталіся яшчэ ў 31 раёне Беларусі, такая інфармацыя прыведзена на інтэрактыўнай карце на сайце міністэрства лясной гаспадаркі.
Цалкам "зялёныя" - гэта значыць без забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў - Мінская і Віцебская вобласць. У Гродзенскай вобласці ёсць абмежаванні толькі ў двух раёнах: прыгранічным Воранаўскім і Лідскім, што суседнічае з ім.
Абмежавана наведванне зялёных угоддзяў у чатырох раёнах Магілёўшчыны: Крычаўскім, Клімавіцкім, Хоцімскім і Касцюковіцкім.
Найбольшая верагоднасць лясных пажараў на поўдні краіны.
У Брэсцкай вобласці абмежавана наведванне лясоў у 6 самых паўднёвых раёнах: Маларыцкім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім, Столінскім і Лунянецкім. На карце Гомельшчыны зялёным колерам выдзелены толькі Петрыкаўскі і Акцябрскі раёны.
На паўднёвым усходзе Беларусі ўведзены не толькі абмежаванні для наведвання лясоў, але і забароны.
Нельга наведваць лясы ў Гомельскім, Добрушскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Лоеўскім, Брагінскім, Калінкавіцкім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Мазырскім і Ельскім раёнах.
Астатнія раёны Гомельскай вобласці выдзелены на карце Мінлясгаса жоўтым колерам, гэта азначае, што ў іх дзейнічаюць абмежаванне на выезды на прыроду.
Забарона на наведванне лесу азначае, што тэрыторыя лясной гаспадаркі поўнасцю закрыта для наведвання, абмежаванні могуць азначаць, што ў лес нельга пайсці ў пэўны час, ці ж у яго нельга заехаць на машыне, а пешшу, напрыклад, можна.
Карта забарон і абмежаванняў змяняецца кожны дзень, абмежаванні лясніцтва маюць права ўводзіць розныя, таму перад паездкай на пікнік ці паходам у грыбы ці ягады ўдакладніце ў сваім лясгасе, ці дзейнічаюць абмежаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Наведванне лясоў абмежавана амаль ва ўсіх абласцях Беларусі
Спёка ў Беларусі: якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС
Белгідрамет: да канца чэрвеня ў Беларусі будзе камфортнае надвор'е
Стужка навiн
0