https://bel.sputnik.by/20220617/prezdent-pra-sanktsy--ekanomku-belarus-god-dva--s-zmentstsa-1063766786.html
Прэзідэнт пра санкцыі і эканоміку Беларусі: год-два і ўсё зменіцца
Прэзідэнт пра санкцыі і эканоміку Беларусі: год-два і ўсё зменіцца
Sputnik Беларусь
У цяперашняй сітуацыі кіраўнік рэспублікі заклікаў надаць вялікую ўвагу імпартазамяшчэнню, заявіўшы, што ў гэтай сітуацыі краіне трэба выдужаць. 17.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-17T14:21+0300
2022-06-17T14:21+0300
2022-06-17T14:21+0300
прэзідэнт
санкцыі
эканоміка
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/11/1063762329_0:0:1038:585_1920x0_80_0_0_4c6ff0fd5ee4b94a49a7ad6591c98a22.jpg
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на Беларусь ціснуць санкцыямі, таму што "ёсць, на што ціснуць", аб гэтым ён заявіў падчас наведвання прадпрыемстваў у Бабруйску.Паводле яго слоў, дыктат з боку Захаду ўжо ўсім надакучыў, свет мяняецца."Рабіце кожны сваё. Астатнія праблемы - мае", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка, яго цытуе БелТА.Па словах беларускага лідэра, першапрычына падобнаму заходняму ціску на беларускую эканоміку - канкурэнцыя."Ціснуць можна там, дзе ёсць на што націснуць. Калі б вы не канкурыравалі з імі, не перашкаджалі амерыканскім, японскім вытворцам (мы для іх канкурэнты, блытаемся ў іх пад нагамі). Мы высокатэхналагічная нацыя. Мы ўмеем. Мы сёння як ніколі запатрабаваны ", - лічыць прэзідэнт.Галоўнае - імпартазамяшчэннеУ няпростыя часы, калі "ціснулі Расію", а заадно і Беларусь, краіне трэба рухацца ў бок імпартазамяшчэння і нарошчваць супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі. Напрыклад, з Расіяй і Кітаем, гаворыць Аляксандр Лукашэнка."Сітуацыя ў свеце няпростая. Нікога палохаць не хачу. Вядома, самае галоўнае пытанне для нас цяпер - імпартазамяшчэнне... Нам трэба выстаяць, вытрымаць. Цяжкасці, складанасці. Кожны павінен займацца сваёй справай", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Актыўнага ўцягвання ў працэс імпартазамяшчэння Лукашэнка запатрабаваў ад прадпрыемстваў, адзначыўшы, што будзе да гэтага "падціскаць"."Імпартазамяшчэнне - гэта шанц. З аднаго боку, шанц. З другога боку, цяжкая работа. Нам трэба задзейнічаць вытворчасці, якія цяпер не вельмі працуюць. Трэба прышпіліць такія прадпрыемствы, загрузіць", - звярнуў увагу прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/11/1063762329_84:0:912:621_1920x0_80_0_0_1c0ba85c7f5586b6c9360dd7dbf25f0b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прэзідэнт, санкцыі, эканоміка, аляксандр лукашэнка
прэзідэнт, санкцыі, эканоміка, аляксандр лукашэнка
Прэзідэнт пра санкцыі і эканоміку Беларусі: год-два і ўсё зменіцца
У цяперашняй сітуацыі кіраўнік рэспублікі заклікаў надаць вялікую ўвагу імпартазамяшчэнню, заявіўшы, што ў гэтай сітуацыі краіне трэба выдужаць.
МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на Беларусь ціснуць санкцыямі, таму што "ёсць, на што ціснуць", аб гэтым ён заявіў падчас наведвання прадпрыемстваў у Бабруйску.
Паводле яго слоў, дыктат з боку Захаду ўжо ўсім надакучыў, свет мяняецца.
"Рабіце кожны сваё. Астатнія праблемы - мае", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка, яго цытуе БелТА.
Па словах беларускага лідэра, першапрычына падобнаму заходняму ціску на беларускую эканоміку - канкурэнцыя.
"Ціснуць можна там, дзе ёсць на што націснуць. Калі б вы не канкурыравалі з імі, не перашкаджалі амерыканскім, японскім вытворцам (мы для іх канкурэнты, блытаемся ў іх пад нагамі). Мы высокатэхналагічная нацыя. Мы ўмеем. Мы сёння як ніколі запатрабаваны ", - лічыць прэзідэнт.
Галоўнае - імпартазамяшчэнне
У няпростыя часы, калі "ціснулі Расію", а заадно і Беларусь, краіне трэба рухацца ў бок імпартазамяшчэння і нарошчваць супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі. Напрыклад, з Расіяй і Кітаем, гаворыць Аляксандр Лукашэнка.
"Сітуацыя ў свеце няпростая. Нікога палохаць не хачу. Вядома, самае галоўнае пытанне для нас цяпер - імпартазамяшчэнне... Нам трэба выстаяць, вытрымаць. Цяжкасці, складанасці. Кожны павінен займацца сваёй справай", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Актыўнага ўцягвання ў працэс імпартазамяшчэння Лукашэнка запатрабаваў ад прадпрыемстваў, адзначыўшы, што будзе да гэтага "падціскаць".
"Імпартазамяшчэнне - гэта шанц. З аднаго боку, шанц. З другога боку, цяжкая работа. Нам трэба задзейнічаць вытворчасці, якія цяпер не вельмі працуюць. Трэба прышпіліць такія прадпрыемствы, загрузіць", - звярнуў увагу прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сцягваць у Мінск насельніцтва з усёй Беларусі няправільна - Лукашэнка
Лукашэнка перакананы, што планета будзе развівацца
з арыенцірам на ІндыюЛукашэнка даручыў эфектыўна
працаваць на рынку Расіі