https://bel.sputnik.by/20220618/avyatsyya-mns-belarus-dapamagae-turtsy-adolets-pryrodnyya-pazhary-1063806186.html
Авіяцыя МНС Беларусі дапамагае Турцыі адолець прыродныя пажары
Авіяцыя МНС Беларусі дапамагае Турцыі адолець прыродныя пажары
Sputnik Беларусь
Беларускія ратавальнікі ўжо не першы год аказваюць дапамогу іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі. 18.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-18T12:53+0300
2022-06-18T12:53+0300
2022-06-28T15:45+0300
відэа
відэа
пажар
турцыя
ратавальнікі
беларусь
авіяцыя
мнс беларусі
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063804558_0:106:803:557_1920x0_80_0_0_5407d5c7378c2cc12b5d0cb1302f696b.jpg
Беларускія ратавальнікі выканалі на сваіх верталётах ужо 32 палёты для тушэння прыродных пажараў у Турцыі, паведамілі ў МНС Беларусі.Цяпер у Турцыі працягваюць сваю працу два беларускія барты Мі-8 з вадазліўнымі прыладамі. Яны знаходзяцца ў гарадах Сеферыхісар і Кумлуджа.За ўвесь час дзяжурстваў беларускія авіяцыйныя брыгады ратавальнікаў выканалі 32 палёты, а на ачагі ўзгаранняў скінулі больш за 200 тон вады.Як адзначылі ў МНС, авіяцыйны маніторынг дае магчымасць выяўляць прыродныя пажары на пачатковых стадыях іх развіцця, дзякуючы чаму ёсць шанс і магчымасць іх хутка ліквідаваць і мінімізаваць наступствы.Рашэнне аб адпраўцы ў Турцыю двух верталётаў Мі-8 і групы спецыялістаў было прынята прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ ў канцы мая яны прыбылі да месца прызначэння.Супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне прадухілення і ліквідацыі НС доўжыцца не першы год.Так, у 2021-м падчас ліквідацыі пажараў у гэтай краіне беларускія авіятары выканалі больш за 290 вылетаў, зрабілі больш за 1 500 зліваў вады на ачагі ўзгаранняў, а таксама даставілі да месцаў пажараў 740 груп ратавальнікаў.Беларускія ратавальнікі дапамагаюць і іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі. Так, авіяцыя МНС тушыла лясныя пажары ў Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
турцыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063804558_13:0:786:580_1920x0_80_0_0_75e4359187b4f1e182bea2cb67d0dae3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, пажар, турцыя, ратавальнікі, беларусь, авіяцыя, мнс беларусі, прырода, видео, у свеце, бяспека
відэа, пажар, турцыя, ратавальнікі, беларусь, авіяцыя, мнс беларусі, прырода, видео, у свеце, бяспека
Авіяцыя МНС Беларусі дапамагае Турцыі адолець прыродныя пажары
12:53 18.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Беларускія ратавальнікі ўжо не першы год аказваюць дапамогу іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі.
Беларускія ратавальнікі выканалі на сваіх верталётах ужо 32 палёты для тушэння прыродных пажараў у Турцыі, паведамілі ў МНС Беларусі.
Цяпер у Турцыі працягваюць сваю працу два беларускія барты Мі-8 з вадазліўнымі прыладамі. Яны знаходзяцца ў гарадах Сеферыхісар і Кумлуджа.
За ўвесь час дзяжурстваў беларускія авіяцыйныя брыгады ратавальнікаў выканалі 32 палёты, а на ачагі ўзгаранняў скінулі больш за 200 тон вады.
Як адзначылі ў МНС, авіяцыйны маніторынг дае магчымасць выяўляць прыродныя пажары на пачатковых стадыях іх развіцця, дзякуючы чаму ёсць шанс і магчымасць іх хутка ліквідаваць і мінімізаваць наступствы.
Рашэнне аб адпраўцы ў Турцыю двух верталётаў Мі-8 і групы спецыялістаў было прынята прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ ў канцы мая яны прыбылі да месца прызначэння.
Супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне прадухілення і ліквідацыі НС доўжыцца не першы год.
Так, у 2021-м падчас ліквідацыі пажараў у гэтай краіне беларускія авіятары выканалі больш за 290 вылетаў, зрабілі больш за 1 500 зліваў вады на ачагі ўзгаранняў, а таксама даставілі да месцаў пажараў 740 груп ратавальнікаў.
Беларускія ратавальнікі дапамагаюць і іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі. Так, авіяцыя МНС тушыла лясныя пажары ў Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Авіяцыя МНС адправілася ў Турцыю
тушыць лясныя пажары – відэаСпёка ў Беларусі: якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС