https://bel.sputnik.by/20220618/es-spadzyaetstsa-na-khutkae-adnalenne-ekspartu-zbozhzha-z-ukrany-pa-mory-1063814503.html
ЕС спадзяецца на хуткае аднаўленне экспарту збожжа з Украіны па моры
ЕС спадзяецца на хуткае аднаўленне экспарту збожжа з Украіны па моры
Sputnik Беларусь
Еўрапейскі саюз таксама працягвае садзейнічаць аднаўленню паставак украінскага збожжа і па сушы. 18.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-18T16:48+0300
2022-06-18T16:48+0300
2022-06-28T15:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
ес
збожжа
экспарт
эканоміка
украіна
данбас
марыупаль
порт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063810815_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_6c1aaf0b9674a4c663c2d1e99d4d47f0.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Еўрасаюз разлічвае, што пастаўкі ўкраінскага збожжа праз парты Чорнага мора адновяцца ў найбліжэйшыя дні, паведаміў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозэп Барэль.Справа ў тым, што альтэрнатыўныя шляхі, на яго думку, не дазволяць забяспечыць дастатковы паток збожжа ў кароткатэрміновай перспектыве. Менавіта таму так важна аднавіць гэты экспарт па моры, лічыць Барэль.Ён паведаміў, што па гэтым пытанні таксама вядзецца работа з ААН.Дыпламат дадаў, што еўрапейскія краіны разлічваюць, што рашэнне можа быць знойдзена найбліжэйшымі днямі. У адваротным выпадку гэта можа справакаваць глабальную харчовую катастрофу, мяркуе ён.Пры гэтым, паводле яго інфармацыі, ЕС таксама працягвае садзейнічаць экспарту ўкраінскага збожжа і па сушы.Збожжа і санкцыіНагадаем, у пачатку чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш правялі тэлефонную размову. Галоўная тэма – праблема вывазу збожжа з Украіны.Беларусь гатова паставіць украінскае збожжа праз тэрыторыю рэспублікі ў парты краін Балтыі, выдзеліўшы для гэтага неабходныя магутнасці для транспарціроўкі чыгуначным транспартам. Праўда, галоўнай умовай пры гэтым прэзідэнт паставіў адкрытасць перавалачных партоў для беларускіх тавараў.Уладзімір Пуцін падтрымаў гэтую прапанову і заяўляў, што танней вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі.У другой палове мая генсак ААН звярнуўся да Расіі з просьбай дазволіць вывезці збожжа з Украіны праз Чарнаморскія парты. Былі праведзены перагаворы з РФ, Украінай і іншымі краінамі.Расійскае МЗС агучыла тады адмену ўсіх санкцый супраць Расіі, як умову для вывазу збожжа. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў аб’яўляў аб тым, што Масква будзе прасіць змякчэння санкцый па ўдабрэннях.Таксама Пяскоў адзначаў, што праход суднаў праз чарнаморскія парты небяспечны з-за ўсталяваных там украінскімі вайскоўцамі мін. Пошукам і нейтралізацыяй мін і арганізацыяй праходу суднаў гатова была заняцца Турцыя.Таксама Пяскоў адзначаў, што ва Украіне няма перашкод для вывазу збожжа па чыгунцы ў Польшчу. Паводле яго слоў, Расія не з’яўляецца крыніцай праблемы вывазу збожжа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
ес
украіна
данбас
марыупаль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063810815_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_d36a437d7960e3e8c21814687e08ba4a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, ес, збожжа, экспарт, эканоміка, украіна, данбас, марыупаль, порт, пастаўка, у свеце, еўрапейскі саюз, бяспека
спецаперацыя, ес, збожжа, экспарт, эканоміка, украіна, данбас, марыупаль, порт, пастаўка, у свеце, еўрапейскі саюз, бяспека
ЕС спадзяецца на хуткае аднаўленне экспарту збожжа з Украіны па моры
16:48 18.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Еўрапейскі саюз таксама працягвае садзейнічаць аднаўленню паставак украінскага збожжа і па сушы.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Еўрасаюз разлічвае, што пастаўкі ўкраінскага збожжа праз парты Чорнага мора адновяцца ў найбліжэйшыя дні, паведаміў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозэп Барэль.
Справа ў тым, што альтэрнатыўныя шляхі, на яго думку, не дазволяць забяспечыць дастатковы паток збожжа ў кароткатэрміновай перспектыве. Менавіта таму так важна аднавіць гэты экспарт па моры, лічыць Барэль.
Ён паведаміў, што па гэтым пытанні таксама вядзецца работа з ААН.
"Еўрасаюз, дзяржавы-члены гатовы са свайго боку зрабіць усё неабходнае для дасягнення гэтай мэты", - падкрэсліў Барэль.
Дыпламат дадаў, што еўрапейскія краіны разлічваюць, што рашэнне можа быць знойдзена найбліжэйшымі днямі. У адваротным выпадку гэта можа справакаваць глабальную харчовую катастрофу, мяркуе ён.
Пры гэтым, паводле яго інфармацыі, ЕС таксама працягвае садзейнічаць экспарту ўкраінскага збожжа і па сушы.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш правялі тэлефонную размову. Галоўная тэма – праблема вывазу збожжа з Украіны.
Беларусь гатова паставіць украінскае збожжа праз тэрыторыю рэспублікі ў парты краін Балтыі, выдзеліўшы для гэтага неабходныя магутнасці для транспарціроўкі чыгуначным транспартам. Праўда, галоўнай умовай пры гэтым прэзідэнт паставіў адкрытасць перавалачных партоў для беларускіх тавараў.
Уладзімір Пуцін падтрымаў гэтую прапанову і заяўляў, што танней вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі.
У другой палове мая генсак ААН звярнуўся да Расіі з просьбай дазволіць вывезці збожжа з Украіны праз Чарнаморскія парты. Былі праведзены перагаворы з РФ, Украінай і іншымі краінамі.
Расійскае МЗС агучыла тады адмену ўсіх санкцый супраць Расіі, як умову для вывазу збожжа. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў аб’яўляў аб тым, што Масква будзе прасіць змякчэння санкцый па ўдабрэннях.
Таксама Пяскоў адзначаў, што праход суднаў праз чарнаморскія парты небяспечны з-за ўсталяваных там украінскімі вайскоўцамі мін. Пошукам і нейтралізацыяй мін і арганізацыяй праходу суднаў гатова была заняцца Турцыя.
Таксама Пяскоў адзначаў, што ва Украіне няма перашкод для вывазу збожжа па чыгунцы ў Польшчу. Паводле яго слоў, Расія не з’яўляецца крыніцай праблемы вывазу збожжа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лаўроў: сітуацыя з украінскім збожжам
не звязана з харчовым крызісамПуцін: танней
вывезці збожжа з Украіны праз Беларусь, але трэба зняць санкцыі