https://bel.sputnik.by/20220618/myadzvedze-sumnyavaetstsa--adnalenn-peragavora-ras--ukrany--zhnn-1063816630.html
Мядзведзеў сумняваецца ў аднаўленні перагавораў Расіі і Украіны ў жніўні
Мядзведзеў сумняваецца ў аднаўленні перагавораў Расіі і Украіны ў жніўні
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на тое, што мірныя перагаворы паміж дзвюма краінамі фактычна спыніліся, іх прадстаўнікі адзін ці два разы на тыдзень працягваюць размаўляць па... 18.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-18T17:53+0300
2022-06-18T17:53+0300
2022-06-28T15:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дзмітрый мядзведзеў
расія
спецаперацыя
данбас
украіна
перагаворы
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063814344_0:0:2985:1680_1920x0_80_0_0_1708dd0174859bddc4ba7ccb6e8ca352.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў не ўпэўнены, што ў жніўні адновіцца перагаворны працэс расійскага і ўкраінскага бакоў, аб гэтым ён заявіў у сваім Telegram-канале.Раней кіраўнік дэлегацыі Кіева на мірных перамовах з Расіяй Давід Арахамія заявіў, што Украіна зможа вярнуцца да перагавораў з расійскім бокам у канцы жніўня.Мядзведзеў у сваю чаргу задаўся пытаннем: а ці будзе Расіі пра што і з кім размаўляць на гэтых перамовах.Перагаворы Расіі і УкраіныНагадаем, у першы ж дзень расійскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы.Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два – 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што перагаворы з Украінай фактычна прыпыніліся.Уладзімір Зяленскі неаднаразова гаварыў аб тым, што хоча прамых перагавораў з расійскім лідарам. Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні застаецца нязменнай: сустрэча двух прэзідэнтаў не мае сэнсу, пакуль не будзе выпрацаваны дакумент для падпісання.Паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі Кіева на мірных перагаворах з Расіяй Давіда Арахаміі, нягледзячы на тое, што мірныя перамовы паміж дзвюма краінамі фактычна замарожаныя, іх прадстаўнікі ўсё роўна адзін ці два разы на тыдзень размаўляюць па тэлефоне.Спецаперацыя РасііРасія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызначыў яе мэту як "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца генацыду з боку кіеўскага рэжыму".Асноўныя задачы, як раней заявілі ў Мінабароны РФ, былі выкананы 25 сакавіка – істотна зніжаны баявы патэнцыял Украіны.Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса. У ДНР ужо вызвалены стратэгічна важны райцэнтр на поўдзень ад Данецка Валнаваха, найбуйнейшы горад на ўзбярэжжы Азоўскага мора Марыупаль і Святагорск. Таксама вызвалена амаль уся тэрыторыя ЛНР, акрамя горада Лісічанск і прамзоны Севераданецка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/12/1063814344_184:0:2915:2048_1920x0_80_0_0_92fe5565a4130035320e7f57f70d113c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мядзведзеў, расія, спецаперацыя, данбас, украіна, перагаворы, бяспека
дзмітрый мядзведзеў, расія, спецаперацыя, данбас, украіна, перагаворы, бяспека
Мядзведзеў сумняваецца ў аднаўленні перагавораў Расіі і Украіны ў жніўні
17:53 18.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Нягледзячы на тое, што мірныя перагаворы паміж дзвюма краінамі фактычна спыніліся, іх прадстаўнікі адзін ці два разы на тыдзень працягваюць размаўляць па тэлефоне.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў не ўпэўнены, што ў жніўні адновіцца перагаворны працэс расійскага і ўкраінскага бакоў, аб гэтым ён заявіў у сваім Telegram-канале.
Раней кіраўнік дэлегацыі Кіева на мірных перамовах з Расіяй Давід Арахамія заявіў, што Украіна зможа вярнуцца да перагавораў з расійскім бокам у канцы жніўня.
Мядзведзеў у сваю чаргу задаўся пытаннем: а ці будзе Расіі пра што і з кім размаўляць на гэтых перамовах.
"Галоўны перагаворшчык ад Украіны лічыць магчымым аднаўленне перагавораў з Расіяй з канца жніўня. Можна і так. Пытанне ў тым, ці будзе пра што і з кім размаўляць", - заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі.
Перагаворы Расіі і Украіны
Нагадаем, у першы ж дзень расійскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перамовы.
Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два – 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што перагаворы з Украінай фактычна прыпыніліся.
Уладзімір Зяленскі неаднаразова гаварыў аб тым, што хоча прамых перагавораў з расійскім лідарам. Пазіцыя Крамля па гэтым пытанні застаецца нязменнай: сустрэча двух прэзідэнтаў не мае сэнсу, пакуль не будзе выпрацаваны дакумент для падпісання.
Паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі Кіева на мірных перагаворах з Расіяй Давіда Арахаміі, нягледзячы на тое, што мірныя перамовы паміж дзвюма краінамі фактычна замарожаныя, іх прадстаўнікі ўсё роўна адзін ці два разы на тыдзень размаўляюць па тэлефоне.
Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызначыў яе мэту як "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца генацыду з боку кіеўскага рэжыму".
Асноўныя задачы, як раней заявілі ў Мінабароны РФ, былі выкананы 25 сакавіка – істотна зніжаны баявы патэнцыял Украіны.
Галоўнай жа мэтай у расійскім вайсковым ведамстве назвалі вызваленне Данбаса. У ДНР ужо вызвалены стратэгічна важны райцэнтр на поўдзень ад Данецка Валнаваха, найбуйнейшы горад на ўзбярэжжы Азоўскага мора Марыупаль і Святагорск. Таксама вызвалена амаль уся тэрыторыя ЛНР, акрамя горада Лісічанск і прамзоны Севераданецка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сустрэча дэлегацый Расіі, Украіны і ААН
можа прайсці ў СтамбулеПерамовы з Украінай
фактычна прыпыніліся – Пуцін
Спачатку просяць адно, а потым адмаўляюцца:
МЗС РФ аб перамовах з Кіевам