Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі разгорнуць на Кургане Славы

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкСамы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі
Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.06.2022
Падпісацца
Сцяг будуць трымаць у руках некалькі соцень чалавек, спецыяльна для акцыі яго выраблялі больш за два тыдні.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі разгорнуць у шасці гарадах Беларусі і Расіі, паведамілі Sputnik у прэс-службе расійскага цэнтра рэалізацыі і асветніцкіх, культурных, спартыўных і сацыяльных праектаў "Звезда".
Арганізатары распавялі, што агульная плошча сцяга больш за 2 тысячы квадратных метраў, а яго вага складае 200 кілаграмаў. Калі параўноўваць з рэальнымі аб’ектамі, яно вышынёй з 20-павярховы дом, а шырынёй, як Цвярская вуліца ў Маскве. Трымаць сцяг будуць некалькі соцень чалавек.
На выраб сцяга, спецыяльна для акцыі, спатрэбілася больш за два тыдні. Ён пашыты з чырвонага поліэфірнага шоўку – лёгкай тканіны з невысокай шчыльнасцю, якая прыгожа развіваецца на ветры.
Удзел у гістарычнай падзеі ўжо прынялі жыхары Масквы, Нялідава, Ржэва і Смаленска. У суботу, 18 чэрвеня, сцяг разгорнуць каля Кургана Славы пад Мінскам. Пасля гэтага ён адправіцца ў Брэсцкую крэпасць. У легендарнай цытадэлі сцяг разгорнуць 21 чэрвеня ў 22:00 – за некалькі гадзін да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пасля цырымоніі Сцяг Перамогі будзе перададзены на вечнае захоўванне ў Брэсцкую крэпасць-герой.
Акцыя пройдзе ў гонар 77-годдзя Перамогі ў ВАВ. Арганізатары адзначаюць, што яна можа патрапіць у Кнігу рэкордаў Расіі, паколькі раней сцяг такога маштабу ніколі не разгортвалі нідзе ў свеце.

Вечны агонь

Разам са сцягам у Беларусь прыбудзе Вечны агонь – сімвал перамогі і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Ён таксама ўжо пабываў у Маскве, Валакаламску, Нялідаве, Ржэве, Вязьме, Смаленску. Хутка яго даставяць у Барысаў, потым – у Хатынь, Мінск, Баранавічы, Брэст і Брэсцкую крэпасць.
У мерапрыемствах бяруць удзел грамадзяне Расіі, іншых краін СНД і краін блізкага замежжа, якія далучыліся да міжнароднага праекта "Непокоренные". Гэта больш за 4 тысячы валанцёраў, сотні ўдзельнікаў і добраахвотнікаў, а таксама ветэраны і Героі Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Больш тэхнікі: рэканструкцыя ў Брэсцкай крэпасці пройдзе па новым сцэнарыі
Фотафакт: віцябчане выстройваліся ў чэргі да "Цягніка Перамогі"
Быхаўчанка стане ўдзельніцай міжнароднага праекта "Непокоренные"
Стужка навiн
0