https://bel.sputnik.by/20220615/bolsh-tekhnk-rekanstruktsyya--brestskay-krepasts-proydze-pa-novym-stsenary-1063640217.html
Больш тэхнікі: рэканструкцыя ў Брэсцкай крэпасці пройдзе па новым сцэнарыі
Больш тэхнікі: рэканструкцыя ў Брэсцкай крэпасці пройдзе па новым сцэнарыі
Sputnik Беларусь
Традыцыйна ў ноч на 22 чэрвеня ў Брэсце пройдзе маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня Брэсцкая крэпасць". Што новага абяцаюць у гэтым годзе... 15.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-15T08:55+0300
2022-06-15T08:55+0300
2022-06-15T08:55+0300
рэканструкцыя
брэсцкая крэпасць
вялікая айчынная вайна
культура
гісторыя
грамадства
брэст
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047943794_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_847e5846343f5080d2bada9866d0d28e.jpg
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. У гтым годзе рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці будзе больш відовішчнай і пройдзе па новым сцэнарыі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Нязменным застаецца месца і час правядзення тэатралізаванага паказу – каля пяці раніцы ў ноч на 22 чэрвеня на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Як і ў мінулым годзе рэканструкцыю будуць трансліраваць на вялікіх экранах, а агучваць сцэнарый будзе дыктар.Колькасць удзельнікаў скараціласяУ маштабным ваенна-гістарычным прадстаўленні ўдзельнічаюць рэканструктары з розных краін. У гэтым годзе будзе задзейнічана каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Балгарыі і па адным удзельніку з Кітая і Японіі. Рэканструктары з Кітая і Японіі ўжо бывалі ў Брэсце на 22 чэрвеня, але гэта было больш за 5 гадоў таму. З Еўропы ў гэтым годзе ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі прымуць удзел каля 40 чалавек. Больш за ўсё ў рэканструкцыі задзейнічана беларусаў.Звычайна ўдзельнікаў тэатралізаванага паказу значна больш – каля 500. У гэтым годзе колькасць меншая ў сувязі з тым, што шматлікая дэлегацыя з Украіны ўдзельнічаць не будзе. Паколькі ўдзельнікаў менш чым звычайна, арганізатары адмовіліся ад традыцыйнага парада рэканструктараў па вуліцы Гогаля ў бок вуліцы Савецкай.Ва ўсім астатнім традыцыі захоўваюцца. Як і ў мінулыя гады, да 20 чэрвеня ўдзельнікі рэканструкцыі засяляюцца ў лагер, які размяшчаецца ў раёне крэпасці. І да самага світання 22 чэрвеня ўсе жывуць строга па статуце і акунаюцца ў тое жыццё, якое было ў 1941 годзе: ніякага сучаснага адзення, мінімальнае карыстанне мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі. Кожную раніцу – ранні ўздым і зарадка.Нягледзячы на тое, што парада рэканструктараў не будзе, на вуліцы Савецкай усё гэтак жа ў гэтам годзе днём 21 чэрвеня адновяць апошні мірны дзень.Ад матацыклаў да самалётаўУ гэтам годзе поўнасцю абноўлены сцэнарый рэканструкцыі.У гэтым годзе гледачы ўбачаць значна больш рознай ваеннай тэхнікі. Другі раз за ўвесь час правядзення рэканструкцыі ў крэпасці будзе задзейнічаны самалёт Ан-2. Ён будзе адлюстроўваць нямецкага разведчыка, які спачатку праляціць над полем, а затым – нізка над чырвонаармейцамі і скіне лістоўкі з заклікам здацца ў палон.Акрамя таго, у рэканструкцыі можна будзе ўбачыць нямецкі танк, які прадаставіць "Беларусьфільм", вялікую нямецкую шпітальную машыну, змайстраваную жыхаром Камянца. Таксама на рэканструкцыі будзе савецкая бронемашына і шмат нямецкіх матацыклаў. Яшчэ па сцэнарыі гэтага года ў рэканструкцыі будуць удзельнічаць коні.Сёлета маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ўжо адзінаццаты раз. Яна праводзіцца як адно з мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
брэст
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047943794_244:0:2911:2000_1920x0_80_0_0_876954baf62b22fb42589d34e4693b81.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэканструкцыя, брэсцкая крэпасць, вялікая айчынная вайна, культура, гісторыя, грамадства, брэст, беларусь
рэканструкцыя, брэсцкая крэпасць, вялікая айчынная вайна, культура, гісторыя, грамадства, брэст, беларусь
Больш тэхнікі: рэканструкцыя ў Брэсцкай крэпасці пройдзе па новым сцэнарыі
Традыцыйна ў ноч на 22 чэрвеня ў Брэсце пройдзе маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня Брэсцкая крэпасць". Што новага абяцаюць у гэтым годзе арганізатары, чытайце ў матэрыяле Sputnik Беларусь.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. У гтым годзе рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці будзе больш відовішчнай і пройдзе па новым сцэнарыі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Нязменным застаецца месца і час правядзення тэатралізаванага паказу – каля пяці раніцы ў ноч на 22 чэрвеня на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Як і ў мінулым годзе рэканструкцыю будуць трансліраваць на вялікіх экранах, а агучваць сцэнарый будзе дыктар.
Колькасць удзельнікаў скарацілася
У маштабным ваенна-гістарычным прадстаўленні ўдзельнічаюць рэканструктары з розных краін. У гэтым годзе будзе задзейнічана каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Балгарыі і па адным удзельніку з Кітая і Японіі. Рэканструктары з Кітая і Японіі ўжо бывалі ў Брэсце на 22 чэрвеня, але гэта было больш за 5 гадоў таму. З Еўропы ў гэтым годзе ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі прымуць удзел каля 40 чалавек. Больш за ўсё ў рэканструкцыі задзейнічана беларусаў.
Звычайна ўдзельнікаў тэатралізаванага паказу значна больш – каля 500. У гэтым годзе колькасць меншая ў сувязі з тым, што шматлікая дэлегацыя з Украіны ўдзельнічаць не будзе. Паколькі ўдзельнікаў менш чым звычайна, арганізатары адмовіліся ад традыцыйнага парада рэканструктараў па вуліцы Гогаля ў бок вуліцы Савецкай.
Ва ўсім астатнім традыцыі захоўваюцца. Як і ў мінулыя гады, да 20 чэрвеня ўдзельнікі рэканструкцыі засяляюцца ў лагер, які размяшчаецца ў раёне крэпасці. І да самага світання 22 чэрвеня ўсе жывуць строга па статуце і акунаюцца ў тое жыццё, якое было ў 1941 годзе: ніякага сучаснага адзення, мінімальнае карыстанне мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі. Кожную раніцу – ранні ўздым і зарадка.
Нягледзячы на тое, што парада рэканструктараў не будзе, на вуліцы Савецкай усё гэтак жа ў гэтам годзе днём 21 чэрвеня адновяць апошні мірны дзень.
Ад матацыклаў да самалётаў
У гэтам годзе поўнасцю абноўлены сцэнарый рэканструкцыі.
"У аснову ўсё гэтак жа пакладзены паказ першага дня вайны і нападзенне на Брэсцкую крэпасць. У той жа час упершыню будуць узноўлены і іншыя эпізоды ваенных падзей тых часоў. У прыватнасці, упершыню гледачы ўбачаць абарону 62-га ўмацраёна. Спецыяльна для гэтай сцэны з дрэва быў пабудаваны дот на Кобрынскім умацаванні ў крэпасці. Таксама ў гэтым годзе на рэканструкцыі будуць выкарыстаны мяшкі з пяском", - распавядае адзін з арганізатараў, член савета ГА ВГК "Гарнізон" Дзяніс Лучыц.
У гэтым годзе гледачы ўбачаць значна больш рознай ваеннай тэхнікі. Другі раз за ўвесь час правядзення рэканструкцыі ў крэпасці будзе задзейнічаны самалёт Ан-2. Ён будзе адлюстроўваць нямецкага разведчыка, які спачатку праляціць над полем, а затым – нізка над чырвонаармейцамі і скіне лістоўкі з заклікам здацца ў палон.
Акрамя таго, у рэканструкцыі можна будзе ўбачыць нямецкі танк, які прадаставіць "Беларусьфільм", вялікую нямецкую шпітальную машыну, змайстраваную жыхаром Камянца. Таксама на рэканструкцыі будзе савецкая бронемашына і шмат нямецкіх матацыклаў. Яшчэ па сцэнарыі гэтага года ў рэканструкцыі будуць удзельнічаць коні.
Сёлета маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ўжо адзінаццаты раз. Яна праводзіцца як адно з мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фотафакт:
віцябчане выстройваліся ў чэргі да "Цягніка Перамогі"
Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці
перададзены ў музей ФСБ Расіі