https://bel.sputnik.by/20220620/valodzn-treba-pavyshats-efektynasts-raboty-parlamenta-sayuznay-dzyarzhavy-1063877787.html
Валодзін: трэба павышаць эфектыўнасць работы парламента Саюзнай дзяржавы
Валодзін: трэба павышаць эфектыўнасць работы парламента Саюзнай дзяржавы
Sputnik Беларусь
У беларускай сталіцы прайшло пасяджэнне шэсцьдзесят другой сесіі Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і Расіі. 20.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-20T16:20+0300
2022-06-20T16:20+0300
2022-06-20T16:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
саюзныя праграмы
беларусь
расія
вячаслаў валодзін
парламент
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058401102_0:0:3166:1782_1920x0_80_0_0_6b21778796f1b91d361550f8625d88c7.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў аб неабходнасці павышэння эфектыўнасці работы саюзнага парламента, аб гэтым у панядзелак ішла размова на пасяджэнні ў беларускай сталіцы.Паводле яго слоў, ад Парламенцкага схода чакаюць большую эфектыўнасць і дынамічнасць у рабоце.Для гэтага былі створаны камісіі, якія будуць рашаць канкрэтныя задачы і суправаджаць рэалізацыю саюзных праграм.Валодзін падкрэсліў, што на пасяджэнні дамовіліся змяніць парадак работы саюзнага парламента. Пасяджэнне савета можа прайсці ў Расіі ўжо ў пачатку верасня, каб пачаць працу з бюджэтам."Калі браць ранейшы фармат, гэтая праца будавалася ўжо па факце ўнясення бюджэту для разгляду ў Парламенцкім сходзе", – звярнуў увагу Валодзін.Паводле яго слоў, працу збіраюцца пачаць у нулявым чытанні за некалькі месяцаў да разгляду бюджэту. Гэта робіцца для таго, каб улічыць прапановы створанай камісіі, чакаецца, што яна павысіць эфектыўнасць у рабоце па стварэнні агульнага прававога поля СД.У панядзелак на пасяджэнні 62 сесіі Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і Расіі парламентарыі разгледзелі актуальныя напрамкі работы па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску Захаду, прапагандзе нацызму і забеспячэнні абароны гістарычнай памяці.Акрамя таго, былі зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага Схода і абраны старшыні камісій. Таксама былі замацаваны за камісіямі функцыі па заканадаўчым забеспячэнні выканання Саюзных праграм.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058401102_36:0:2767:2048_1920x0_80_0_0_bcd5890276170c75084b706a440044e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, саюзныя праграмы, беларусь, расія, вячаслаў валодзін, парламент, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, эканоміка, дзярждума рф
саюзная дзяржава, саюзныя праграмы, беларусь, расія, вячаслаў валодзін, парламент, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, эканоміка, дзярждума рф
Валодзін: трэба павышаць эфектыўнасць работы парламента Саюзнай дзяржавы
16:20 20.06.2022 (абноўлена: 16:42 20.06.2022) У беларускай сталіцы прайшло пасяджэнне шэсцьдзесят другой сесіі Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і Расіі.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў аб неабходнасці павышэння эфектыўнасці работы саюзнага парламента, аб гэтым у панядзелак ішла размова на пасяджэнні ў беларускай сталіцы.
"Прыняты шэраг рашэнняў, якія ўпершыню былі разгледжаны і ўжо рэалізаваны з моманту стварэння Парламенцкага схода. Нам важна, каб структура Парламенцкага схода была заточана на канчатковы вынік", - сказаў Валодзін.
Паводле яго слоў, ад Парламенцкага схода чакаюць большую эфектыўнасць і дынамічнасць у рабоце.
Для гэтага былі створаны камісіі, якія будуць рашаць канкрэтныя задачы і суправаджаць рэалізацыю саюзных праграм.
Валодзін падкрэсліў, што на пасяджэнні дамовіліся змяніць парадак работы саюзнага парламента. Пасяджэнне савета можа прайсці ў Расіі ўжо ў пачатку верасня, каб пачаць працу з бюджэтам.
"Калі браць ранейшы фармат, гэтая праца будавалася ўжо па факце ўнясення бюджэту для разгляду ў Парламенцкім сходзе", – звярнуў увагу Валодзін.
Паводле яго слоў, працу збіраюцца пачаць у нулявым чытанні за некалькі месяцаў да разгляду бюджэту. Гэта робіцца для таго, каб улічыць прапановы створанай камісіі, чакаецца, што яна павысіць эфектыўнасць у рабоце па стварэнні агульнага прававога поля СД.
У панядзелак на пасяджэнні 62 сесіі Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і Расіі парламентарыі разгледзелі актуальныя напрамкі работы па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску Захаду, прапагандзе нацызму і забеспячэнні абароны гістарычнай памяці.
Акрамя таго, былі зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага Схода і абраны старшыні камісій. Таксама былі замацаваны за камісіямі функцыі па заканадаўчым забеспячэнні выканання Саюзных праграм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мезенцаў расказаў,
што дасць рэалізацыя саюзных праграм Беларусі і Расіі
КДК і Падліковая палата РФ
абмеркавалі інтэграцыю, санкцыі і медыяхолдынг