https://bel.sputnik.by/20220620/andreychanka-bolsh-za-trets-zadach-pragram-ntegratsy-belarus--rf-vykanany-1063864343.html
Андрэйчанка: больш за трэць задач праграм інтэграцыі Беларусі і РФ выкананы
Андрэйчанка: больш за трэць задач праграм інтэграцыі Беларусі і РФ выкананы
У беларускай сталіцы праходзіць пасяджэнне Парламенцкага схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна. 20.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-20T12:45+0300
2022-06-20T12:45+0300
2022-06-20T12:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір андрэйчанка
саюзная дзяржава
саюзныя праграмы
інтэграцыя
беларусь
расія
палата прадстаўнікоў нацыянальнага схода рб
вячаслаў валодзін
дзярждума рф
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061312211_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_ec4cb46b2ab8b9a8aa700f40be62ef04.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Больш за 35% задач інтэграцыйных праграм Беларусі і РФ выкананы, аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і РФ Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Пасяджэнне Парламенцкага Схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна праходзіць у Мінску.Андрэйчанка адзначыў, што рады вітаць дэлегацыю з Расіі на гасціннай беларускай зямлі.Паводле яго слоў, галоўная задача саюзнага парламента – гэта актыўнае садзейнічанне выкананню 28 інтэграцыйных праграм.Таксама Андрэйчанка закрануў тэму санкцыйнага ціску, які будзе "толькі нарастаць". Тым не менш, Саюзная дзяржава дастойна трымае ўдар ва ўмовах заходніх абмежаванняў і беспрэцэдэнтнага ціску, падкрэсліў ён."У гэтых умовах жыццёва неабходна працаваць на апярэджанне, паглыбляць інтэграцыйныя працэсы па ўсім спектры нашага ўзаемадзеяння", - звярнуў увагу першы намеснік старшыні.Плануецца, што ў панядзелак на пасяджэнні бакі разгледзяць актуальныя напрамкі работы па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску Захаду, прапагандзе нацызму і забеспячэнні абароны гістарычнай памяці.Акрамя таго, былі зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага Схода і абраны старшыні камісій. Таксама чакаецца замацаванне за камісіямі функцый па заканадаўчым забеспячэнні выканання Саюзных праграм, зацверджаных Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада мінулага года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061312211_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_7555b92beab7ad58dfdc163da1d3fae2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
уладзімір андрэйчанка, саюзная дзяржава, саюзныя праграмы, інтэграцыя, беларусь, расія, палата прадстаўнікоў нацыянальнага схода рб, вячаслаў валодзін, дзярждума рф, парламенцкі сход саюзнай дзяржавы, эканоміка, бяспека, санкцыі
Андрэйчанка: больш за трэць задач праграм інтэграцыі Беларусі і РФ выкананы
У беларускай сталіцы праходзіць пасяджэнне Парламенцкага схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Больш за 35% задач інтэграцыйных праграм Беларусі і РФ выкананы, аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага Схода Саюза Беларусі і РФ Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасяджэнне Парламенцкага Схода з удзелам старшыні Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна праходзіць у Мінску.
Андрэйчанка адзначыў, што рады вітаць дэлегацыю з Расіі на гасціннай беларускай зямлі.
Паводле яго слоў, галоўная задача саюзнага парламента – гэта актыўнае садзейнічанне выкананню 28 інтэграцыйных праграм.
"Па кожнай з іх міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі распрацаваны адпаведныя планы рэалізацыі. Пры гэтым каля 35% з прадугледжаных 983 задач ужо выкананы", - дадаў ён.
Таксама Андрэйчанка закрануў тэму санкцыйнага ціску, які будзе "толькі нарастаць". Тым не менш, Саюзная дзяржава дастойна трымае ўдар ва ўмовах заходніх абмежаванняў і беспрэцэдэнтнага ціску, падкрэсліў ён.
"У гэтых умовах жыццёва неабходна працаваць на апярэджанне, паглыбляць інтэграцыйныя працэсы па ўсім спектры нашага ўзаемадзеяння", - звярнуў увагу першы намеснік старшыні.
Плануецца, што ў панядзелак на пасяджэнні бакі разгледзяць актуальныя напрамкі работы па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму ціску Захаду, прапагандзе нацызму і забеспячэнні абароны гістарычнай памяці.
Акрамя таго, былі зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага Схода і абраны старшыні камісій. Таксама чакаецца замацаванне за камісіямі функцый па заканадаўчым забеспячэнні выканання Саюзных праграм, зацверджаных Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада мінулага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін
назваў цану санкцыям Захаду ў дачыненні да Расіі