Адкажаш галавой: Лукашэнка папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі
13:29 21.06.2022 (абноўлена: 13:31 21.06.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Другі дзень запар кіраўнік беларускай дзяржавы ўдзяляе ўвагу праблемам у сельскай гаспадарцы і наведвае рэгіёны.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ацаніў перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці і паставіў перад чыноўнікамі шэраг задач, за якія потым паабяцаў "спытаць".
Кіраўнік дзяржавы наведаў перадавую і паказальную гаспадарку ў Аршанскім раёне – агракамбінат "Юбілейны". Сюды, на яго думку, трэба прыязджаць, каб проста паглядзець і "адпачыць".
Абмяркоўваліся пытанні нарыхтоўкі кармоў, імпартазамяшчэння. У прыватнасці – палімернай плёнкі, задача – вырабляць у нас, тэхналогія не павінна быць дарагой.
"Мне патрэбен вынік. Парадак тут павінен быць. Патрэбна дысцыпліна. Будзе дысцыпліна – праблем не будзе", - звярнуўся прэзідэнт да міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло, які паабяцаў узяць Віцебскую вобласць на парукі, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Развіццё падобных гаспадарак Лукашэнка бачыць ва ўзбуйненні – трэба аб’ядноўвацца і далучаць іншыя калгасы. Таму ён пераканаў кіраўніка "Юбілейнага" ўзяць сабе яшчэ адну гаспадарку: "Спакойна спаць Аршанскаму раёну мы не дадзім".
"Голад у свеце. Можам прадаць прадукцыю. А ў нас цяляты гінуць. За падзёж жывёлы адкажаш галавой", - папярэдзіў ён міністра сельскай гаспадаркі Брыло.
Залаты век для сельскай гаспадаркі
На думку Аляксандра Лукашэнкі, зараз для АПК настаў залаты час, трэба лавіць момант і на гэтым зарабіць.
"Сітуацыя такая, што нам трэба кроў з носа гэты і наступны год добра спрацаваць у сельскай гаспадарцы. Ваша прадукцыя за мяжой каштуе добрых грошай. Цэны на прадукты падскочылі. Расіяне сюды прыязджаюць – усё скупляюць. Для сельскай гаспадаркі залаты год!", - заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з калектывам агракамбіната "Юбілейны".
Нагадаем, што днём раней Лукашэнка пабываў на сваёй малой радзіме, дзе не толькі паклапаціўся аб сельскагаспадарчых прабелах, але і паабедаў у Александрыі ў кампаніі сваіх падначаленых і вернага сябра – сабакі Умкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка з’ездзіў на малую радзіму і паставіў задачу на ўраджай-2022
Прыватнікаў у беларускай сельскай гаспадарцы стала больш
Камбайны, мікрачыпы, насенне – чым цікава Беларусь Ніжняму Ноўгараду
Торт з сала і ялінка з мяса - чым яшчэ здзіўляе "Белагра" (фота)
Гэта сусветны ўзровень: Сямашка ацаніў сельскую гаспадарку Беларусі