https://bel.sputnik.by/20220621/eaes-trymae-abaronu--glabalnay-ekanamchnay-vayne--galochanka-1063897956.html
ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка
ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка
У першую чаргу санкцыйны ўдар прыйшлося трымаць Беларусі і Расіі, адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. 21.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-21T09:45+0300
2022-06-21T09:45+0300
2022-06-21T09:45+0300
раман галоўчанка
беларусь
прэм'ер
еаэс
урад беларусі
абарона
вайна
эканоміка
палітыка
санкцыі
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/14/1063888828_0:24:1280:744_1920x0_80_0_0_86e414e517a7b85bd76b1ab90ce6f017.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Эканомікі Беларусі і Расіі не прагнуліся пад прыгнётам санкцый калектыўнага Захаду, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім фармаце напярэдадні, перадае карэспандэнт Sputnik.Прэм’ер адзначыў, што пасяджэнне ЕМУС праходзіць у няпросты перыяд, "калі даводзіцца трымаць абарону ў глабальнай эканамічнай вайне".Паводле яго слоў, краіны ЕАЭС маюць усё неабходнае, каб паспяхова прайсці гэты складаны перыяд і зрабіць аб’яднанне яшчэ больш моцным.У многім гэтаму садзейнічалі прынятыя сумесныя меры, прадоўжыў ён, што чарговы раз пацвердзіла правільнасць выбранага вектара на еўразійскую інтэграцыю.Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што сустрэча дазволіць, як і заўсёды, знайсці развязкі ва ўсіх пытаннях.Еўразійскі эканамічны саветУ беларускай сталіцы 20-21 чэрвеня праходзіць пасяджэнне Еўразійскага эканамічнага савета.Як паведамляла раней прэс-служба кабміна, падчас пасяджэння кіраўнікі ўрада РФ, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана абмяркуюць паглыбленне інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням узаемадзеяння ў галіне функцыянавання ўнутранага рынку, развіцця транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнага рэгулявання.Таксама ў планах абмеркаваць паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках лічбавага парадку дня, у тым ліку па ўдасканаленні інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.На гэтым пасяджэнні будзе прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных сферах прамысловасці ў рамках ЕАЭС.Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, збліжэнне аднабаковых нетарыфных мер, якія ўстанаўліваюцца пры вывазе тавараў з ЕАЭС, а таксама вывазныя мытныя пошліны.У парадку дня яшчэ і пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры саюза, у першую чаргу – у напрамках "Усход-Захад" і "Поўнач-Поўдзень".Таксама кіраўнікі ўрада саюза разгледзяць праграму сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы абароны праў спажыўцоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/14/1063888828_81:0:1218:853_1920x0_80_0_0_d0600d2b1a04a9e8e01b93bdaf27e703.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
раман галоўчанка, беларусь, прэм'ер, еаэс, урад беларусі, абарона, вайна, эканоміка, палітыка, санкцыі
ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка
У першую чаргу санкцыйны ўдар прыйшлося трымаць Беларусі і Расіі, адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Эканомікі Беларусі і Расіі не прагнуліся пад прыгнётам санкцый калектыўнага Захаду, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім фармаце напярэдадні, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прэм’ер адзначыў, што пасяджэнне ЕМУС праходзіць у няпросты перыяд, "калі даводзіцца трымаць абарону ў глабальнай эканамічнай вайне".
Паводле яго слоў, краіны ЕАЭС маюць усё неабходнае, каб паспяхова прайсці гэты складаны перыяд і зрабіць аб’яднанне яшчэ больш моцным.
"Эканомікі нашых краін не прагнуліся пад напорам санкцыйнага прыгнёту калектыўнага Захаду. У першую чаргу я маю на ўвазе Беларусь і Расію, як прадказвалі некаторыя так званыя эксперты", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
У многім гэтаму садзейнічалі прынятыя сумесныя меры, прадоўжыў ён, што чарговы раз пацвердзіла правільнасць выбранага вектара на еўразійскую інтэграцыю.
Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што сустрэча дазволіць, як і заўсёды, знайсці развязкі ва ўсіх пытаннях.
Еўразійскі эканамічны савет
У беларускай сталіцы 20-21 чэрвеня праходзіць пасяджэнне Еўразійскага эканамічнага савета.
Як паведамляла раней прэс-служба кабміна, падчас пасяджэння кіраўнікі ўрада РФ, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана абмяркуюць паглыбленне інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.
Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням узаемадзеяння ў галіне функцыянавання ўнутранага рынку, развіцця транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнага рэгулявання.
Таксама ў планах абмеркаваць паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках лічбавага парадку дня, у тым ліку па ўдасканаленні інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.
На гэтым пасяджэнні будзе прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных сферах прамысловасці ў рамках ЕАЭС.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць стан і перспектывы развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, збліжэнне аднабаковых нетарыфных мер, якія ўстанаўліваюцца пры вывазе тавараў з ЕАЭС, а таксама вывазныя мытныя пошліны.
У парадку дня яшчэ і пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры саюза, у першую чаргу – у напрамках "Усход-Захад" і "Поўнач-Поўдзень".
Таксама кіраўнікі ўрада саюза разгледзяць праграму сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы абароны праў спажыўцоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь