https://bel.sputnik.by/20220623/rasyskya-rakety-znshchyl-zvod-amerykanskkh-gabts--650-baevko-1064008589.html
Расійскія ракеты знішчылі ўзвод амерыканскіх гаўбіц і 650 баевікоў
Расійскія ракеты знішчылі ўзвод амерыканскіх гаўбіц і 650 баевікоў
Sputnik Беларусь
Па інфармацыі расійскага абароннага ведамства, украінскія войскі нясуць значныя страты, у тым ліку з-за дэзерцірства малодшых афіцэраў. 23.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-23T14:53+0300
2022-06-23T14:53+0300
2022-06-28T15:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
ваенная тэхніка
спецаперацыя
данбас
расія
украіна
ракета
міністэрства абароны рф
войска
баевікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1064005298_0:217:3255:2048_1920x0_80_0_0_caf0e5f942f5dc1d1e6d3efce6ca83cf.jpg
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Расійская авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя знішчылі за суткі больш за 650 украінскіх баевікоў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Акрамя нацыяналістаў, расійскія войскі знішчылі 17 танкаў і іншыя баявыя бронемашыны, тры машыны РСЗА "Смерч", а таксама 17 спецаўтамабіляў.Таксама ракетнымі войскамі і артылерыяй знішчаны ўзвод амерыканскіх гаўбіц М-777. Што тычыцца высокадакладнай зброі Расіі, то за мінулыя суткі яна паразіла батарэйныя ўстаноўкі – 8 украінскіх узводаў РСЗА "Ураган" і 11 узводаў ствольнай артылерыі, якія абстрэльвалі Данецк.Акрамя гэтай тэхнікі, сістэмы СПА збілі 21 украінскі беспілотнік, 22 снарады РСЗА і ракету "Кропка-У". Гэта адбылося ў ДНР, ЛНР, Харкаўскай і Херсонскай абласцях, а таксама над востравам Змяіны ў Адэскай вобласці.Акрамя таго, паветрана-касмічныя сілы РФ ударылі ў раёне Нікалаева, дзе знаходзіліся 50 баявых машын і рэзервуары з палівам для ўкраінскай арміі. У выніку яны былі знішчаны.Аператыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя знішчыла тэхніку і жывую сілу ў 96 раёнах, а таксама паразіла палявы радыёлакацыйны пост у Харкаўскай вобласці.Значныя стратыЯк вынікае са зводкі Мінабароны РФ, украінскія вайскоўцы працягваюць несці значныя страты. Каля населенага пункта Мірная Даліна ў ЛНР быў разгромлены адзін з батальёнаў 57-й мотапяхотнай брыгады УСУ.Страты воінскага падраздзялення за два дні, паводле інфармацыі расійскага ведамства, склалі больш за 150 чалавек забітымі і 450 параненымі. Пры гэтым у Мінабароны Расіі заявілі, што малодшыя афіцэры падчас баявых дзеянняў кінулі сваіх падначаленых і дэзерціравалі.Таксама там распавялі, што ў падраздзяленнях 30-й механізаванай брыгады УСУ засталося менш за палову асабовага складу. Больш за 170 салдат і афіцэраў былі эвакуіраваны з раёна баявых дзеянняў з цяжкімі раненнямі.З моманту пачатку спецаперацыі расійскія ўзброеныя сілы знішчылі 211 украінскіх самалётаў, 132 верталёты, 1 329 беспілотнікаў, 349 зенітных ракетных комплексаў, 3 750 танкаў і іншых баявых бронемашын, 647 машын РСЗА, 2 088 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, 3 818 адзінак аўтатэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/17/1064005298_55:0:2786:2048_1920x0_80_0_0_667fe83a4df3c8ac7787a6bc8688ad7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная тэхніка, спецаперацыя, данбас, расія, украіна, ракета, міністэрства абароны рф, войска, баевікі, бяспека
ваенная тэхніка, спецаперацыя, данбас, расія, украіна, ракета, міністэрства абароны рф, войска, баевікі, бяспека
Расійскія ракеты знішчылі ўзвод амерыканскіх гаўбіц і 650 баевікоў
14:53 23.06.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Па інфармацыі расійскага абароннага ведамства, украінскія войскі нясуць значныя страты, у тым ліку з-за дэзерцірства малодшых афіцэраў.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Расійская авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя знішчылі за суткі больш за 650 украінскіх баевікоў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Акрамя нацыяналістаў, расійскія войскі знішчылі 17 танкаў і іншыя баявыя бронемашыны, тры машыны РСЗА "Смерч", а таксама 17 спецаўтамабіляў.
Таксама ракетнымі войскамі і артылерыяй знішчаны ўзвод амерыканскіх гаўбіц М-777. Што тычыцца высокадакладнай зброі Расіі, то за мінулыя суткі яна паразіла батарэйныя ўстаноўкі – 8 украінскіх узводаў РСЗА "Ураган" і 11 узводаў ствольнай артылерыі, якія абстрэльвалі Данецк.
Акрамя гэтай тэхнікі, сістэмы СПА збілі 21 украінскі беспілотнік, 22 снарады РСЗА і ракету "Кропка-У". Гэта адбылося ў ДНР, ЛНР, Харкаўскай і Херсонскай абласцях, а таксама над востравам Змяіны ў Адэскай вобласці.
Акрамя таго, паветрана-касмічныя сілы РФ ударылі ў раёне Нікалаева, дзе знаходзіліся 50 баявых машын і рэзервуары з палівам для ўкраінскай арміі. У выніку яны былі знішчаны.
Аператыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя знішчыла тэхніку і жывую сілу ў 96 раёнах, а таксама паразіла палявы радыёлакацыйны пост у Харкаўскай вобласці.
Як вынікае са зводкі Мінабароны РФ, украінскія вайскоўцы працягваюць несці значныя страты. Каля населенага пункта Мірная Даліна ў ЛНР быў разгромлены адзін з батальёнаў 57-й мотапяхотнай брыгады УСУ.
Страты воінскага падраздзялення за два дні, паводле інфармацыі расійскага ведамства, склалі больш за 150 чалавек забітымі і 450 параненымі. Пры гэтым у Мінабароны Расіі заявілі, што малодшыя афіцэры падчас баявых дзеянняў кінулі сваіх падначаленых і дэзерціравалі.
Таксама там распавялі, што ў падраздзяленнях 30-й механізаванай брыгады УСУ засталося менш за палову асабовага складу. Больш за 170 салдат і афіцэраў былі эвакуіраваны з раёна баявых дзеянняў з цяжкімі раненнямі.
З моманту пачатку спецаперацыі расійскія ўзброеныя сілы знішчылі 211 украінскіх самалётаў, 132 верталёты, 1 329 беспілотнікаў, 349 зенітных ракетных комплексаў, 3 750 танкаў і іншых баявых бронемашын, 647 машын РСЗА, 2 088 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, 3 818 адзінак аўтатэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УСУ атакавалі газавыя вышкі, пацярпеўшы няўдачу на востраве Змяіны – Мінабароны РФ
Ракетным ударам
знішчана больш за 50 генералаў і афіцэраў арміі Украіны