Стала вядома, калі ўрад разгледзіць павышэнне заробкаў і пенсіі

© SputnikБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2022
Падпісацца
Выдаткі кансалідаванага бюджэту на сацыяльную сферу ў гэтым годзе запланаваны ў аб’ёме 22,7 млрд рублёў, разам са сродкамі ФСАН – 42 млрд рублёў або 25% ВУП.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Да пытання чарговага павышэння зарплаты ў бюджэтнай сферы ўрад плануе вярнуцца не пазней за верасень 2022 года, заявіў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў парламенце віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, усе сацыяльныя выплаты, пенсія, дапамога, заработная плата ў бюджэтнай сферы выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры.
"Пачынаючы з 1 сакавіка бягучага года ўрадам рэалізуецца апераджальны графік павышэння базавай стаўкі аплаты працы бюджэтнікам. Прынятыя меры далі магчымасць забяспечыць рост зарплаты на 15%. Да пытання чарговага павышэння зарплаты ў бюджэтнай сферы плануем вярнуцца не пазней за верасень бягучага года", - адзначыў ён.
Найбольш маштабнай задачай для дзяржаў з фінансавага пункту гледжання застаюцца пенсіённыя выплаты – іх атрымальнікам з’яўляецца кожны чацвёрты жыхар краіны. На пенсіі ў гэтым годзе будзе накіравана больш за 16 млрд рублёў ці каля 9% ВУП, падкрэсліў Петрышэнка.
Ён нагадаў, што з 1 сакавіка гэтага года быў праведзены пераразлік працоўных пенсій, яны павялічыліся на 7%. Сярэдні памер непрацуючага пенсіянера зараз складае 583 рублі або каля 40% ад сярэдняй зарплаты па краіне.
"Пытанні далейшага павышэння пенсій будуць прымацца з улікам сітуацыі ў эканоміцы і найперш зыходзячы з росту зарплаты работнікаў", - паведаміў намеснік прэм’ер-міністра.
Петрышэнка канстатаваў, што цяпер на беларускую эканоміку аказваецца сур’ёзны ціск звонку, урадам прымаюцца сістэмныя меры па забеспячэнні стабільнага і ўстойлівага развіцця сацыяльнай сферы.
Віцэ-прэм’ер паведаміў, што ў гэтым годзе выдаткі кансалідаванага бюджэту на сацыяльную сферу запланаваны ў аб’ёме 22,7 млрд рублёў, разам са сродкамі ФСАН – 42 млрд рублёў або 25% ВУП. На выплату дзіцячай дапамогі будзе накіравана больш за 2,7 млрд беларускіх рублёў. Цяпер шматдзетных сямей у краіне каля 119 тысяч.
Нагадаем, што 1 мая ў Беларусі вырас памер базавай стаўкі да 210 беларускіх рублёў. Менавіта ад яе шмат у чым залежаць заробкі ўсіх бюджэтнікаў.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы заробкі бюджэтнікаў, раней заяўляла, што сітуацыя прымусіла пераглядаць базавую стаўку чатыры разы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Міністэрства аховы здароўя: медыкам у Беларусі паднімуць заробак
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
Ці могуць беларускія бюджэтнікі разлічваць на рост заробкаў?
Стужка навiн
0