https://bel.sputnik.by/20220624/ukrana--maldova-atrymal-status-kandydata-na-stuplenne--es-1064042719.html
Украіна і Малдова атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС
Украіна і Малдова атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Еўрасавета назваў прынятае ў чацвер у Бруселі рашэнне гістарычным. 24.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-24T10:24+0300
2022-06-24T10:24+0300
2022-06-24T10:24+0300
украіна
малдова
ес
еўрапейскі саюз
кандыдаты
еўрасавет
брусель
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103211/38/1032113815_0:114:3237:1934_1920x0_80_0_0_a01bd84adf00c47532e462db6884bfbe.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Еўрапейскі савет ўхваліў рашэнне аб наданні Малдове і Украіне статусу кандыдатаў у ЕС, паведаміў напярэдадні яго старшыня Шарль Мішэль.Ён таксама адзначыў, што Еўрасавет вырашыў прызнаць еўрапейскую перспектыву Грузіі і гатоў надаць статус кандыдата, як толькі будуць выкананы некаторыя ўмовы.Нагадаем, раней Еўракамісія рэкамендавала надаць Малдове і Украіне статус кандыдатаў на далучэнне да ЕС з разуменнем таго, што гэтым дзяржавам неабходна рабіць пэўныя крокі, правесці некаторыя рэформы. Грузія, каб атрымаць гэты статус, мусіць па рэкамендацыі Еўракамісіі выканаць некаторыя ўмовы.Шлях у ЕСУкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 28 лютага звярнуўся да Еўрапейскага саюза з просьбай аб неадкладным далучэнні. Пасля гэтага прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль сказаў, што Украіна падае заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз па спецыяльнай працэдуры.У той жа дзень Зяленскі падпісаў заяўку. На наступны дзень Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб наданні краіне статусу краіны-кандыдата. Аднак пазней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозэп Барэль адзначыў, што пытанне прыняцця Украіны ў ЕС у дадзены момант на парадку дня не стаіць.Малдова падала заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз 3 сакавіка. Прэзідэнт Майя Санду падпісала адпаведны дакумент у прысутнасці спікера парламента Ігара Гросу і прэм’ера Наталлі Гаўрыліцы. Заяўка была адпраўлена прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, бо гэтая дзяржава зараз старшынствуе ў ЕС.Грузінская заяўка была накіравана ў структуры ЕС таксама 3 сакавіка, дакумент падпісаў прэм’ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі. Тады пасля кансультацый з урадам кіруючая партыя краіны "Грузінская мара" прыняла рашэнне падаць яе ў паскораным рэжыме.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
малдова
ес
брусель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103211/38/1032113815_252:0:2983:2048_1920x0_80_0_0_587936c3cff325410b7340a3da118341.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, малдова, ес, еўрапейскі саюз, кандыдаты, еўрасавет, брусель, у свеце, палітыка
украіна, малдова, ес, еўрапейскі саюз, кандыдаты, еўрасавет, брусель, у свеце, палітыка
Украіна і Малдова атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС
Кіраўнік Еўрасавета назваў прынятае ў чацвер у Бруселі рашэнне гістарычным.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Еўрапейскі савет ўхваліў рашэнне аб наданні Малдове і Украіне статусу кандыдатаў у ЕС, паведаміў напярэдадні яго старшыня Шарль Мішэль.
"Еўрасавет толькі што прыняў рашэнне аб статусе кандыдатаў у ЕС для Украіны і Малдовы. Гістарычны момант. Сённяшні дзень азначае сабой вырашальны крок на вашым шляху да ЕС", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Ён таксама адзначыў, што Еўрасавет вырашыў прызнаць еўрапейскую перспектыву Грузіі і гатоў надаць статус кандыдата, як толькі будуць выкананы некаторыя ўмовы.
Нагадаем, раней Еўракамісія рэкамендавала надаць Малдове і Украіне статус кандыдатаў на далучэнне да ЕС з разуменнем таго, што гэтым дзяржавам неабходна рабіць пэўныя крокі, правесці некаторыя рэформы. Грузія, каб атрымаць гэты статус, мусіць па рэкамендацыі Еўракамісіі выканаць некаторыя ўмовы.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 28 лютага звярнуўся да Еўрапейскага саюза з просьбай аб неадкладным далучэнні. Пасля гэтага прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль сказаў, што Украіна падае заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз па спецыяльнай працэдуры.
У той жа дзень Зяленскі падпісаў заяўку. На наступны дзень Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб наданні краіне статусу краіны-кандыдата. Аднак пазней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозэп Барэль адзначыў, што пытанне прыняцця Украіны ў ЕС у дадзены момант на парадку дня не стаіць.
Малдова падала заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз 3 сакавіка. Прэзідэнт Майя Санду падпісала адпаведны дакумент у прысутнасці спікера парламента Ігара Гросу і прэм’ера Наталлі Гаўрыліцы. Заяўка была адпраўлена прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, бо гэтая дзяржава зараз старшынствуе ў ЕС.
Грузінская заяўка была накіравана ў структуры ЕС таксама 3 сакавіка, дакумент падпісаў прэм’ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі. Тады пасля кансультацый з урадам кіруючая партыя краіны "Грузінская мара" прыняла рашэнне падаць яе ў паскораным рэжыме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь