https://bel.sputnik.by/20220628/pyasko---ab-termnakh-spetsaperatsy-ke-mozha-s-spynts-da-kantsa-sutak-1064163808.html
Пяскоў - аб тэрмінах спецаперацыі: Кіеў можа ўсё спыніць да канца сутак
Пяскоў - аб тэрмінах спецаперацыі: Кіеў можа ўсё спыніць да канца сутак
Sputnik Беларусь
Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што спецаперацыя ідзе па плане і дасягае сваіх мэт. 28.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-28T15:31+0300
2022-06-28T15:31+0300
2022-07-01T15:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дзмітрый пяскоў
палітыка
бяспека
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_0:59:3234:1878_1920x0_80_0_0_e63e257306ebb5db2ae07faa746ea4f6.jpg
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Расійская спецаперацыя можа быць завершана да канца сутак - калі Кіеў выканае шэраг умоў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што ён "хацеў бы спыніць баявыя дзеянні да наступлення халадоў"."Украінскі бок можа ўсё спыніць да канца бягучых сутак", - сказаў Дзмітрый Пяскоў.Для гэтага, паводле яго слоў, патрэбны загады скласці зброю нацыяналістычным падраздзяленням і ўкраінскім вайскоўцам. Акрамя таго, трэба выканаць раней пэўныя ўмовы Расійскай Федэрацыі."І ўсё можа скончыцца да канца сутак", - падкрэсліў Дзмітры Пяскоў.Ён дадаў, што астатняе - разважанні прэзідэнта Украіны. Расея арыентуецца на заявы свайго прэзідэнта."Спецыяльная ваенная аперацыя ідзе па плане і дасягае сваіх мэт", - рэзюмаваў прэс-сакратар расійскага лідэра.Спецаперацыя РасііАб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.Як паведаміў кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, Расія не гоніцца за тэрмінамі спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне, задача - выкараніць нацызм. Ён запэўніў, што ўсе мэты, пастаўленыя прэзідэнтам Расіі, будуць выкананы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_288:0:3017:2047_1920x0_80_0_0_bb925810b7666e0167752c901b9dceca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, палітыка, бяспека, расія
дзмітрый пяскоў, палітыка, бяспека, расія
Пяскоў - аб тэрмінах спецаперацыі: Кіеў можа ўсё спыніць да канца сутак
15:31 28.06.2022 (абноўлена: 15:06 01.07.2022) Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што спецаперацыя ідзе па плане і дасягае сваіх мэт.
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Расійская спецаперацыя можа быць завершана да канца сутак - калі Кіеў выканае шэраг умоў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што ён "хацеў бы спыніць баявыя дзеянні да наступлення халадоў".
"Украінскі бок можа ўсё спыніць да канца бягучых сутак", - сказаў Дзмітрый Пяскоў.
Для гэтага, паводле яго слоў, патрэбны загады скласці зброю нацыяналістычным падраздзяленням і ўкраінскім вайскоўцам. Акрамя таго, трэба выканаць раней пэўныя ўмовы Расійскай Федэрацыі.
"І ўсё можа скончыцца да канца сутак", - падкрэсліў Дзмітры Пяскоў.
Ён дадаў, што астатняе - разважанні прэзідэнта Украіны. Расея арыентуецца на заявы свайго прэзідэнта.
"Спецыяльная ваенная аперацыя ідзе па плане і дасягае сваіх мэт", - рэзюмаваў прэс-сакратар расійскага лідэра.
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.
Як паведаміў кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, Расія не гоніцца за тэрмінамі спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне, задача - выкараніць нацызм. Ён запэўніў, што ўсе мэты, пастаўленыя прэзідэнтам Расіі, будуць выкананы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Крыніца: ААЭ прапанавалі Расіі
садзейнічанне ў абмене палоннымі з Украінай
Мядзведзеў
сумняваецца ў аднаўленні перагавораў Расіі і Украіны ў жніўні