https://bel.sputnik.by/20220711/krank-marg-raskaza-nakolk-pavyalchatstsa-stabfondy-agarodnny-1064622543.html
Кіраўнік МАРГ расказаў, наколькі павялічацца стабфонды агародніны
Кіраўнік МАРГ расказаў, наколькі павялічацца стабфонды агародніны
Sputnik Беларусь
Міністр Аляксей Багданаў прагуляўся па Камароўцы і ацаніў сітуацыю з беларускай агароднінай. 11.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-11T09:39+0300
2022-07-11T09:39+0300
2022-07-11T09:43+0300
эканоміка
марг
агародніна
цэны
камароўскі рынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/08/1064552893_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_428b723a8dc7a0a3af7808107289bd52.jpg
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. У рэспубліцы запланавалі павялічыць аб'ёмы закладкі ў стабфонды практычна на трэць. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў."Мы распрацавалі сістэму стабілізацыйных фондаў, дзе вызначылі неабходныя аб'ёмы прадукцыі, якую трэба будзе закласці. У прыватнасці, у планах на 35 працэнтаў павялічыць аб'ёмы закладкі па шасці таварных групах", – сказаў Аляксей Багданаў.Пры гэтым ён удакладніў, што гэта датычыцца, у прыватнасці такога паняцця, як "баршчовы набор" – бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста, а таксама яблыкі. Прыкладны аб'ём складзе больш за 150 тысяч тон. Гэта абсалютная гарантыя адсутнасці дэфіцыту ў рэспубліцы.Беларускія памідоры на КамароўцыУ кіраўніка ведамства пацікавіліся, ці любіць ён сам гандляваць і гандлявацца. Багданаў узгадаў адно з папярэдніх месцаў працы – на агракамбінаце "Дзяржынскі" ён прапрацаваў з 2008 па 2013 гады на кіруючых пасадах. Міністр распавёў, што часам нават сам станавіўся за прылавак – каб прапанаваць пакупнікам навінкі і прасякнуцца "жывымі зносінамі з людзьмі".У кадры міністр з журналістам таксама цікавяцца коштам памідораў. Погляд упаў на сакавітыя таматы ад фермераў з Пінскага раёна. Кошт – 7 рублёў. Журналіст пацікавіўся, ці нармальны такі кошт для памідораў?"Думаю, такія прыгожыя памідоры можна і ўзяць", – параіў ён.Прадавец дадала, што цэны будуць яшчэ падаць – гэта толькі пачатак сезона."У летні перыяд заўсёды зніжаюцца цэны на пладова-агароднінную прадукцыю. Але мы толькі ўваходзім у сезон і ў пачатку заўсёды (паколькі прадукцыі менш у аб'ёмах вырабляецца), цана крыху вышэйшая", – растлумачыў міністр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:МАРГ патлумачыў, навошта ўвесь час сочыць за цэнаміМАРГ расказаў, як будзе далей стрымліваць цэны ў БеларусіБеларусы сталі менш есці, ужываць алкаголь і траціць на жыллё
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/08/1064552893_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_4c87f1dcd99a9cf619f10dd926e21f3a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, марг, агародніна, цэны, камароўскі рынак
эканоміка, марг, агародніна, цэны, камароўскі рынак
Кіраўнік МАРГ расказаў, наколькі павялічацца стабфонды агародніны
09:39 11.07.2022 (абноўлена: 09:43 11.07.2022) Міністр Аляксей Багданаў прагуляўся па Камароўцы і ацаніў сітуацыю з беларускай агароднінай.
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. У рэспубліцы запланавалі павялічыць аб'ёмы закладкі ў стабфонды практычна на трэць. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.
"Мы распрацавалі сістэму стабілізацыйных фондаў, дзе вызначылі неабходныя аб'ёмы прадукцыі, якую трэба будзе закласці. У прыватнасці, у планах на 35 працэнтаў павялічыць аб'ёмы закладкі па шасці таварных групах", – сказаў Аляксей Багданаў.
Пры гэтым ён удакладніў, што гэта датычыцца, у прыватнасці такога паняцця, як "баршчовы набор" – бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста, а таксама яблыкі. Прыкладны аб'ём складзе больш за 150 тысяч тон. Гэта абсалютная гарантыя адсутнасці дэфіцыту ў рэспубліцы.
Беларускія памідоры на Камароўцы
У кіраўніка ведамства пацікавіліся, ці любіць ён сам гандляваць і гандлявацца. Багданаў узгадаў адно з папярэдніх месцаў працы – на агракамбінаце "Дзяржынскі" ён прапрацаваў з 2008 па 2013 гады на кіруючых пасадах. Міністр распавёў, што часам нават сам станавіўся за прылавак – каб прапанаваць пакупнікам навінкі і прасякнуцца "жывымі зносінамі з людзьмі".
У кадры міністр з журналістам таксама цікавяцца коштам памідораў. Погляд упаў на сакавітыя таматы ад фермераў з Пінскага раёна. Кошт – 7 рублёў. Журналіст пацікавіўся, ці нармальны такі кошт для памідораў?
"Думаю, такія прыгожыя памідоры можна і ўзяць", – параіў ён.
Прадавец дадала, што цэны будуць яшчэ падаць – гэта толькі пачатак сезона.
"У летні перыяд заўсёды зніжаюцца цэны на пладова-агароднінную прадукцыю. Але мы толькі ўваходзім у сезон і ў пачатку заўсёды (паколькі прадукцыі менш у аб'ёмах вырабляецца), цана крыху вышэйшая", – растлумачыў міністр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МАРГ патлумачыў, навошта ўвесь час
сочыць за цэнаміМАРГ расказаў, як будзе далей
стрымліваць цэны ў Беларусі
Беларусы сталі менш есці, ужываць алкаголь і траціць на жыллё