https://bel.sputnik.by/20220620/marg-patlumachy-navoshta-ves-chas-sochyts-za-tsenam-1063857921.html
МАРГ патлумачыў, навошта ўвесь час сочыць за цэнамі
МАРГ патлумачыў, навошта ўвесь час сочыць за цэнамі
Sputnik Беларусь
Міністр расказаў, што ў Беларусі колькасць парушэнняў, звязаных з неабгрунтаваным ростам цэн, у параўнанні з мінулым годам знізілася на 12%. 20.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-20T10:46+0300
2022-06-20T10:46+0300
2022-06-20T10:46+0300
марг
цэны
цэны і кошты
рост
беларусь
эканоміка
аляксей багданаў
грамадства
правапарушэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104490/61/1044906138_0:0:3249:1827_1920x0_80_0_0_c06384470c03c382eb77233bd50bfa9b.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Маніторынг цэн у Беларусі праводзіцца пастаянна і ўжо ёсць вынікі гэтай работы, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала СТБ.Маніторынг неабходны, таму што сёння вельмі моцны ўплыў на эканоміку аказвае так званая імпартаваная інфляцыя, гэта значыць высокія цэны на тыя тавары, якія ўвозяцца ў краіну. А на росце ўнутраных цэн, паводле слоў міністра, адбіваецца павышэнне кошту энерганосьбітаў.Таму, каб айчынныя вытворцы і пастаўшчыкі імпартных тавараў "не балаваліся", МАРГ разам з Камітэтам дзяржкантролю, урадам і Федэрацыяй прафсаюзаў праводзіць гэтыя маніторынгі, адсочвае сітуацыю і трымае гэтае пытанне пад кантролем.Вынікі гэтай працы ўжо ёсць, так, паводле інфармацыі Багданава, колькасць парушэнняў знізілася на 12% у адносінах да ўзроўню мінулага года.Кантроль за цэнаміСа студзеня па май гэтага года спецыялісты МАРГ правялі цэнавы кантроль на спажывецкім рынку краіны. У 481 выпадку не выконваліся патрабаванні ўказаў, якія рэгулююць пытанні цэнаўтварэння.Спецыялісты накіравалі 180 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў. Штрафы атрымалі 224 службовыя асобы, а агульны памер санкцый склаў 1 182,5 тысячы рублёў.У міністэрстве нагадалі, што раней улады ўвялі цэнавае рэгуляванне на мыла, туалетную паперу, сурвэткі, падгузнікі, жаночыя пракладкі, мыйныя і чысцячыя сродкі, зубную пасту, абутак і панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.Чаму высокія цэны?На думку спецыялістаў МАРГ, асноўны ўплыў на інфляцыю прадаўжае аказваць павелічэнне затрат беларускіх вытворцаў на падаражэлую сыравіну і павышэнне цэн на паліва.Акрамя таго, на спажывецкі рынак працягваюць ціснуць ваганні расійскага рубля на валютным рынку, парушэнні лагістычных ланцужкоў і зніжэнні паставак з Украіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104490/61/1044906138_258:0:2989:2048_1920x0_80_0_0_086274d43adf638e7a350286f4ac3689.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, цэны, цэны і кошты, рост, беларусь, эканоміка, аляксей багданаў, грамадства, правапарушэнне
марг, цэны, цэны і кошты, рост, беларусь, эканоміка, аляксей багданаў, грамадства, правапарушэнне
МАРГ патлумачыў, навошта ўвесь час сочыць за цэнамі
Міністр расказаў, што ў Беларусі колькасць парушэнняў, звязаных з неабгрунтаваным ростам цэн, у параўнанні з мінулым годам знізілася на 12%.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Маніторынг цэн у Беларусі праводзіцца пастаянна і ўжо ёсць вынікі гэтай работы, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала
СТБ.
Маніторынг неабходны, таму што сёння вельмі моцны ўплыў на эканоміку аказвае так званая імпартаваная інфляцыя, гэта значыць высокія цэны на тыя тавары, якія ўвозяцца ў краіну. А на росце ўнутраных цэн, паводле слоў міністра, адбіваецца павышэнне кошту энерганосьбітаў.
Таму, каб айчынныя вытворцы і пастаўшчыкі імпартных тавараў "не балаваліся", МАРГ разам з Камітэтам дзяржкантролю, урадам і Федэрацыяй прафсаюзаў праводзіць гэтыя маніторынгі, адсочвае сітуацыю і трымае гэтае пытанне пад кантролем.
Вынікі гэтай працы ўжо ёсць, так, паводле інфармацыі Багданава, колькасць парушэнняў знізілася на 12% у адносінах да ўзроўню мінулага года.
Са студзеня па май гэтага года спецыялісты МАРГ правялі цэнавы кантроль на спажывецкім рынку краіны. У 481 выпадку не выконваліся патрабаванні ўказаў, якія рэгулююць пытанні цэнаўтварэння.
Спецыялісты накіравалі 180 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў. Штрафы атрымалі 224 службовыя асобы, а агульны памер санкцый склаў 1 182,5 тысячы рублёў.
У міністэрстве нагадалі, што раней улады ўвялі цэнавае рэгуляванне на мыла, туалетную паперу, сурвэткі, падгузнікі, жаночыя пракладкі, мыйныя і чысцячыя сродкі, зубную пасту, абутак і панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.
На думку спецыялістаў МАРГ, асноўны ўплыў на інфляцыю прадаўжае аказваць павелічэнне затрат беларускіх вытворцаў на падаражэлую сыравіну і павышэнне цэн на паліва.
Акрамя таго, на спажывецкі рынак працягваюць ціснуць ваганні расійскага рубля на валютным рынку, парушэнні лагістычных ланцужкоў і зніжэнні паставак з Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Парушэнняў - не злічыць:
Дзяржкантроль зноў праверыў цэны ў крамах
Беларусы сталі менш есці, ужываць алкаголь і траціць на жыллё
Агуркі патаннелі ўдвая, згушчонка і цыбуля - даражэй:
што было з цэнамі ў маі