У Самары распрацавалі маску, якая дапамагае аднавіцца пасля каронавіруса
© Sputnik / Виктор ТолочкоВакцына ад каронавіруса
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Маска дапаможа хутчэй аднавіць дзейнасць дыхальнай сістэмы, а таксама дапаможа людзям з парушэннямі мазгавога кровазвароту, ішэмічнай хваробай сэрца, павышаным ціскам і стэнакардыяй.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Навукоўцы Самарскага ўніверсітэта прадставілі новую распрацоўку – маску, якую можна выкарыстоўваць для паслякавіднай рэабілітацыі, паведамляе прэс-служба навучальнай установы.
"Навукоўцы і інжынеры Самарскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта імя С.П. Каралёва распрацавалі кампактны медыцынскі дыхальны трэнажор, які можна ўжываць як для спартыўных трэніровак, так і для ўзнаўлення дыхальнай і крывяноснай сістэм пасля розных захворванняў, у тым ліку COVID", – адзначаюць у прэс-службе.
Трэнажор выкананы ў выглядзе пластыкавай маскі, якую неабходна надзець на твар так, каб яна прыкрывала адначасова нос і рот. Рэалізацыяй праекта займаюцца супрацоўнікі інжынірынгавага цэнтра ўніверсітэта сумесна з самарскай кампаніяй "Самоздрав".
Згаданая кампанія прапанавала зрабіць механізм больш кампактным. Раней падобныя трэнажоры выпускаліся ў выглядзе інгалятараў: мелі муштук, трубку і аб’ёмны знешні блок, які забяспечвае цыркуляцыю паветра. "Самоздрав" прапанаваў зрабіць маску без трубак і блока, змадэліраваўшы новы механізм, які зможа размясціцца ўнутры корпуса маскі.
Прэс-служба Самарскага ўніверсітэта паведамляе, што трэнажор будзе займаць менш месца, таму стане больш мабільным і зручным. Надзейнае мацаванне дапамагае масцы добра трымацца на твары, таму выкарыстоўваць яе можна як у побыце, так і падчас заняткаў спортам, каб трэніраваць дыхальную сістэму.
Навукоўцы мяркуюць, што трэнажор падыдзе таксама людзям з парушэннямі мазгавога кровазвароту, ішэмічнай хваробай сэрца, павышаным ціскам і стэнакардыяй.
"Сетка ўнутраных каналаў маскі так разлічана і выбудавана, што, калі карыстальнік трэнажора робіць выдых, частка выдыханага вуглякіслага газу застаецца ўнутры каналаў і пры наступным удыху чалавек пэўную колькасць CO2 удыхае назад. Вуглякіслы газ – гэта прыродны пашыральнік сасудаў, у выніку ў арганізме пашыраюцца крывяносныя сасуды, знікаюць спазмы дробных сасудаў, гэта значыць, паляпшаецца агульнае кровазабеспячэнне, а ў крыві пры гэтым яшчэ і расце канцэнтрацыя кіслароду – арганізм рэагуе на павелічэнне долі CO2 ростам колькасці эрытрацытаў, якія пераносяць кісларод", – тлумачыць дырэктар інжынірынгавага цэнтра Самарскага ўніверсітэта Іван Зубрылін.
Каронавірус у Беларусі
У пачатку ліпеня Міністэрства аховы здароўя ўпершыню за амаль два месяцы паведаміла статыстыку па хворых. Паводле афіцыйных даных, усяго захварэлі – 994 037 чал (+11 172 з 11 мая), ачунялі – 985 592 чал (+10 147 з 11 мая), памерлі – 7 118 чал (+140 з 11 мая).
У ведамстве нагадалі, што ў пачатку мая сітуацыя з каронавірусам настолькі стабілізавалася, што неабходнасці весці штосутачную зводку больш няма. Гэтаму, на думку інфекцыяністаў і эпідэміёлагаў, садзейнічала актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя. Даныя па каронавірусе і надалей будуць абнаўляцца адзін раз у месяц.
Таксама Мінздароўя выказала меркаванне, што інфекцыя на тэрыторыі рэспублікі пяройдзе ў разрад сезонных – як ВРВІ або грып, восенню і зімой. Беларускія інфекцыяністы раней паведамлялі, што новы ўздым захворвання ў краіне чакаюць у жніўні-верасні. Цяпер жа сітуацыю з каронавірусам у рэспубліцы ўрачы называюць спрыяльнай, хаця і не адмаўляюць наяўнасці цяжкіх хворых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына ад каронавіруса – кубінская
Калі будзе новая хваля каранавіруса, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
Што там з беларускай вакцынай ад COVID? Даведаліся, калі яе выпусцяць
Расія ўнесла канцэпцыю ўзаемнага прызнання дакументаў аб вакцынацыі ў АЦЭС
Даследаванні новай вакцыны ад COVID-19 пачаліся ў Расіі