https://bel.sputnik.by/20220624/shto-tam-z-belaruskay-vaktsynay-ad-covid-davedalsya-kal-yae-vypustsyats-1064052011.html
Што там з беларускай вакцынай ад COVID? Даведаліся, калі яе выпусцяць
Што там з беларускай вакцынай ад COVID? Даведаліся, калі яе выпусцяць
Sputnik Беларусь
У Мінздароўя адзначылі, што хоць захворванне на каронавірус цяпер на вельмі невысокім узроўні, інфекцыя ад нас нікуды не пайшла, вакцына яшчэ спатрэбіцца. 24.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-24T15:46+0300
2022-06-24T15:46+0300
2022-06-24T15:46+0300
covid-19
каронавірус covid-19
вакцына
уласная вакцына
каронавірус
вытворчасць
інфекцыя
захворванне
здароўе
міністэрства аховы здароўя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126880_0:126:3000:1814_1920x0_80_0_0_14a893bc650d768bc0dee1594f7ef18a.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Першая доследна-вытворчая партыя беларускай вакцыны ад каронавіруса будзе выпушчана ў верасні-кастрычніку гэтага года. Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, выступаючы перад дэпутатамі ў парламенце, перадае карэспандэнт Sputnik.У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ўжо распрацаваны прататып беларускай вакцыны з даказанай эфектыўнасцю – прэпарат працуе на павышэнне ўнутрыклеткавага і гумаральнага імунітэту, а таксама не мае ніякіх таксічных эфектаў. Спецыялісты адпрацавалі культываванне віруса (яго размнажэнне ў прамысловых умовах) і рыхтуюцца да выпуску.Вакцына ад каронавіруса па-беларускуДля вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэпаратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі лекамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць звязаныя паміж сабой. Цяпер на "БелВітуніфарме" амаль гатоў асобны цэх – невялікая лінія, дзе зробяць першую доследна-прамысловую партыю, далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, будаўніцтва якога ўжо пачалося.Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла папярэднія выпрабаванні. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцел. Цяпер праект выйшаў на наступны этап – распрацоўка тэхналогіі вытворчасці.Характэрна, што ў маі Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што сітуацыя ў краіне з каронавірусам настолькі стабілізавалася, што больш няма неабходнасці весці штодзённую справаздачу аб хворых. Статыстыку па каронавірусе абяцалі выдаваць грамадскасці раз у месяц. З сярэдзіны мая таксама не публікавалася інфармацыя аб ходзе вакцынацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126880_208:0:2793:1939_1920x0_80_0_0_ebdef546da1fda0d6b98b0aa917e2d65.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
covid-19, каронавірус covid-19, вакцына, уласная вакцына, каронавірус, вытворчасць, інфекцыя, захворванне, здароўе, міністэрства аховы здароўя, беларусь, грамадства
covid-19, каронавірус covid-19, вакцына, уласная вакцына, каронавірус, вытворчасць, інфекцыя, захворванне, здароўе, міністэрства аховы здароўя, беларусь, грамадства
Што там з беларускай вакцынай ад COVID? Даведаліся, калі яе выпусцяць
У Мінздароўя адзначылі, што хоць захворванне на каронавірус цяпер на вельмі невысокім узроўні, інфекцыя ад нас нікуды не пайшла, вакцына яшчэ спатрэбіцца.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Першая доследна-вытворчая партыя беларускай вакцыны ад каронавіруса будзе выпушчана ў верасні-кастрычніку гэтага года. Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, выступаючы перад дэпутатамі ў парламенце, перадае карэспандэнт Sputnik.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ўжо распрацаваны прататып беларускай вакцыны з даказанай эфектыўнасцю – прэпарат працуе на павышэнне ўнутрыклеткавага і гумаральнага імунітэту, а таксама не мае ніякіх таксічных эфектаў. Спецыялісты адпрацавалі культываванне віруса (яго размнажэнне ў прамысловых умовах) і рыхтуюцца да выпуску.
"Акрамя таго, плануецца выпуск вытворчай доследнай партыі ў верасні-кастрычніку гэтага года. Прапрацоўваецца ўжо і наступныя даклінічныя выпрабаванні. Паралельна завяршаецца першая чарга будаўніцтва прадпрыемства і ідзе закупка тэхналагічнага абсталявання. Выпуск на рынак беларускай вакцыны, як і запланавана, у канцы 2023 года" , - дадала Краткова.
Вакцына ад каронавіруса па-беларуску
Для вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.
Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэпаратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі лекамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць звязаныя паміж сабой. Цяпер на "БелВітуніфарме" амаль гатоў асобны цэх – невялікая лінія, дзе зробяць першую доследна-прамысловую партыю, далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, будаўніцтва якога ўжо пачалося.
Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла папярэднія выпрабаванні. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцел. Цяпер праект выйшаў на наступны этап – распрацоўка тэхналогіі вытворчасці.
Характэрна, што ў маі Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што сітуацыя ў краіне з каронавірусам настолькі стабілізавалася, што больш няма неабходнасці весці штодзённую справаздачу аб хворых. Статыстыку па каронавірусе абяцалі выдаваць грамадскасці раз у месяц. З сярэдзіны мая таксама не публікавалася інфармацыя аб ходзе вакцынацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Новы падвід "амікрона" выяўлены ў Беларусі - "стэлс"
Пасля COVID-19 або пасля вакцынацыі:
урач расказаў, які імунітэт надзейнейПачалі будаваць завод,
дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса