https://bel.sputnik.by/20220728/vashka-prabsya--trets-krug-turnru--zsha-1065181924.html
Івашка прабіўся ў трэці круг турніру ў ЗША
Івашка прабіўся ў трэці круг турніру ў ЗША
Sputnik Беларусь
Беларускі тэнісіст працягвае паспяховае выступленне на спаборніцтвах у ЗША і здабывае запаветныя балы для рэйтынгу. 28.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-28T10:56+0300
2022-07-28T10:56+0300
2022-07-28T10:56+0300
спорт
ілья івашка
тэніс
у свеце
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062819213_0:112:3085:1847_1920x0_80_0_0_b0eb85f32ef97a1cd173f09ec7a665c5.jpg
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (№53 у рэйтынгу АТР) выйшаў у 1/4 фіналу турніру ў амерыканскай Атланце, паведамляе Sputnik.Беларус у першым крузе абгуляў француза Кентэн Аліса (74) – 6:0, 3:6, 6:3.А ўжо ў 1/8 фіналу ён сустрэўся з амерыканцам Стывам Джонсанам (91-ы). Пачаўся матч пад дыктоўку спартсмена са Штатаў, але Івашка пераламаў ход сустрэчы – 6:4, 2:6, 4:6. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.Беларус у пятніцу ў 1/4 фіналу згуляе супраць амерыканца Томі Пола (36-ы).Завершыцца турнір у ЗША 31 ліпеня, яго прызавы фонд складае больш за 700 тысяч долараў.Сярод беларускіх тэнісістаў у Івашкі самая высокая пазіцыя ў рэйтынгу АТР. Свой першы і пакуль адзіны тытул Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў беларус заваяваў у жніўні мінулага года на турніры ва Уінстан-Сейлеме.Івашка ў бягучым сезоне паказвае нядрэнныя вынікі і нават уваходзіў у топ-40 рэйтынгу АТР. Акрамя таго, ён абыгрываў больш тытулаваных сапернікаў. Праўда, гэта не ўдалося зрабіць з расіянінам Даніілам Мядзведзевым, якому Івашка прайграў двойчы за тыдзень у розных турнірах.Адным з самых тытулаваных беларускіх спартсменаў з’яўляецца Максім Мірны, які за сваю кар’еру заваяваў 49 тытулаў у парным разрадзе, у тым ліку 16 – на турнірах серыі Masters і шэсць тытулаў Вялікага шлема.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062819213_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_64c6f5fc720beded5061a512d22b33b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, ілья івашка, тэніс, у свеце, зша
спорт, ілья івашка, тэніс, у свеце, зша
Івашка прабіўся ў трэці круг турніру ў ЗША
Беларускі тэнісіст працягвае паспяховае выступленне на спаборніцтвах у ЗША і здабывае запаветныя балы для рэйтынгу.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (№53 у рэйтынгу АТР) выйшаў у 1/4 фіналу турніру ў амерыканскай Атланце, паведамляе Sputnik.
Беларус у першым крузе абгуляў француза Кентэн Аліса (74) – 6:0, 3:6, 6:3.
А ўжо ў 1/8 фіналу ён сустрэўся з амерыканцам Стывам Джонсанам (91-ы). Пачаўся матч пад дыктоўку спартсмена са Штатаў, але Івашка пераламаў ход сустрэчы – 6:4, 2:6, 4:6. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.
Беларус у пятніцу ў 1/4 фіналу згуляе супраць амерыканца Томі Пола (36-ы).
Завершыцца турнір у ЗША 31 ліпеня, яго прызавы фонд складае больш за 700 тысяч долараў.
Сярод беларускіх тэнісістаў у Івашкі самая высокая пазіцыя ў рэйтынгу АТР. Свой першы і пакуль адзіны тытул Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў беларус заваяваў у жніўні мінулага года на турніры ва Уінстан-Сейлеме.
Івашка ў бягучым сезоне паказвае нядрэнныя вынікі і нават уваходзіў у топ-40 рэйтынгу АТР. Акрамя таго, ён абыгрываў больш тытулаваных сапернікаў. Праўда, гэта не ўдалося зрабіць з расіянінам Даніілам Мядзведзевым, якому Івашка прайграў двойчы за тыдзень у розных турнірах.
Адным з самых тытулаваных беларускіх спартсменаў з’яўляецца Максім Мірны, які за сваю кар’еру заваяваў 49 тытулаў у парным разрадзе, у тым ліку 16 – на турнірах серыі Masters і шэсць тытулаў Вялікага шлема.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь